грузінская эстрадная спявачка. Нар.арт. Грузіі (1974). Нар.арт.СССР (1983). Скончыла Тбіліскую кансерваторыю па класе фп. (1961). З 1959 артысткаГруз. філармоніі. Яе індывідуальнасці найб. блізкія творы лірычнага плана. У рэпертуары песні груз. кампазітараў, старадаўнія рус. рамансы і інш.
расійская артыстка балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт. Расіі (1978). Нар.арт.СССР (1989). Скончыла Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя Луначарскага (1973). З 1957 салістка Дзярж.акад. харэаграфічнага ансамбля «Бярозка», з 1980 яго маст. кіраўнік. Стварыла шэраг танцаў і кампазіцый, прасякнутых яскравым нац. каларытам, лірызмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДЗЕ́ЖДЗІНА (Надзея Сяргееўна) (3.6.1908, Вільня — 11.10.1979),
расійская артыстка балета, балетмайстар. Нар.арт. Расіі (1959). Нар.арт.СССР (1966). Герой Сац. Працы (1978). Скончыла Дзярж. балетную школу ў Петраградзе (1924, педагогі М.Легат, А.Ваганава). У 1925—34 артысткаВял.т-ра ў Маскве. З 1943 балетмайстар, у 1946—48 маст. кіраўнік балетнага аддзялення Масэстрады і адначасова (з 1945) Рус.нар. хору Калінінскай філармоніі. Выконвала сольныя партыі і характарныя танцы ў балетах «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага, «Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні, «Дон Кіхот» Л.Мінкуса, «Чырвоны мак» Р.Гліэра, «Раймонда» А.Глазунова і інш. Арганізатар (1948), маст. кіраўнік і пастаноўшчык праграм акад. харэаграфічнага ансамбля «Бярозка». Стварыла новы стыль у харэаграфіі, заснаваны на сінтэзе танц. фальклору і школы класічнага танца. Сярод пастановак, прасякнутых рамант. паэтычнасцю і высакароднасцю — «Лябёдачка», «Бярозка», «Карусель», «Пралля», «На восеньскім кірмашы», «Паўночнае ззянне», «Сібірская сюіта» і інш. Аўтар кн. «Рускія танцы» (1951), артыкулаў па праблемах танц. мастацтва. Дзярж. прэмія СССР 1950. Залаты медаль Міру імя Жаліо Кюры 1959.
расійская артыстка балета. Нар.арт. Расіі (1995). Пасля сканчэння Маскоўскага харэагр. вучылішча (1981) салістка Вял.т-ра Расіі. Сярод партый: Маша, Аўрора («Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Жызэль, Мірта («Жызэль» А.Адана). Лаўрэат Міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Варне (Балгарыя, 1981), Маскве (1985, 1986), у г. Джэксан (ЗША, 1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЫРХА́ЕВА (Святлана Дзантэміраўна) (н. 12.5.1938, с. Хумалаг, Паўн. Асеція),
расійская артыстка балета. Нар.арт. Расіі (1974). Нар.арт.СССР (1984). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1955). Працавала ў Чэлябінску, Адэсе. З 1960 салістка Вял.т-ра ў Маскве. Сярод партый: Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Мехменэ Бану («Легенда аб каханні» А.Мелікава), Эгіна («Спартак» А.Хачатурана), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХІ́ДАВА (Лютфі) (н. 6.11.1925, г. Канібадам, Узбекістан),
таджыкская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1957). Вучаніца В.Вайнонена і інш. З 1941 салістка Тадж.т-ра оперы і балета імя Айні. Першая балерына-таджычка, якая авалодала тэхнікай класічнага танца. З роляў: Дыльбар («Дыльбар» А.Ленскага), Лейлі («Лейлі і Меджнун» С.Баласаняна), Папялушка («Папялушка» С.Пракоф’ева), Адэта («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні).
узбекскі дырыжор. Нар.артысткаСССР (1977). Скончыла Ташкенцкую кансерваторыю (1960). Дырыжор, з 1976 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Узб.т-ра оперы і балета. Пад яе кіраўніцтвам паст. оперныя («Пікавая дама» П.Чайкоўскага, «Атэла» Дж.Вердзі, «Вогненны анёл» С.Пракоф’ева, «Пётр Першы» А.Пятрова) і балетныя («Лебядзінае возера» Чайкоўскага, «Жызэль» А.Адана, «Спартак» А.Хачатурана, «Ганна Карэніна» Р.Шчадрына) спектаклі. Дзярж. прэмія Узбекістана 1973.