Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
wéißwaschen*аддз.
1.vt спрабава́ць абялі́ць каго́-н.
2.~, sich спрабава́ць апраўда́ць [абялі́ць] сябе́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
падкача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае, зак.
Разм. Не выканаць абяцанага; падмануць, не апраўдаць даверу, надзей. Грышку ўсе давяралі, і ён ніколі ні ў чым не падкачаў, дармо што быў малы, і яго называлі свінапасам.Чарот.// Аказацца горшым, чым спадзяваліся. [Саша:] — А вось у мяне хімія падкачала — «тры».Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акупі́цца, акупіцца; зак.
Аплаціцца; прынесці даход, які пакрывае зробленыя расходы. Давайце запросім вучоных, няхай зробяць эканамічны аналіз гаспадаркі, дадуць навуковыя прагнозы. Далібог, акупяцца затраты.Шамякін.//перан.Разм.Апраўдаць сябе, даць станоўчыя вынікі. Твар [айца Міколы] робіцца тужлівым. Але гэта цягнецца толькі момант, бо яго турбота, яго, можна сказаць, пакута шчодра акупілася вынікам намаганняў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
извини́тьсов.
1. вы́бачыць (каму што, за што), праба́чыць (каму што, за што); (простить) дарава́ць (каму што, за што);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
учы́нак, ‑нку, м.
Дзеянне, учыненае кім‑н., тое, што здзейснена кім‑н. Думкі Насці былі накіраваны да таго, каб зменшыць сваю віну і як-небудзь апраўдаць свой учынак.Мележ.Ніяк не верылася, што.. [Клінцэвіч] рашыўся на такі смелы ўчынак, як забойства мацёрага правакатара.Машара.[У вачах дзеда Талаша] часамі блукаў і затоены агеньчык гатовы разгарэцца .. пажарам рашучых учынкаў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)