прытупі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -у́піцца; зак.

1. Крыху затупіцца.

Канькі прытупіліся.

2. перан. Страціць адчувальнасць, стаць менш успрымальным.

Боль прытупіўся.

Увага прытупілася.

|| незак. прытупля́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

осяза́тельность адчува́льнасць, -ці ж.; прыме́тнасць, -ці ж., разг. прыкме́тнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

алергі́я, ‑і, ж.

Змененая адчувальнасць ці рэактыўнасць арганізма на паўторнае дзеянне некаторых рэчываў.

[Грэч. allos — другі і ergon — дзеянне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ідыясінкразі́я, ‑і, ж.

Павышаная, хваравітая адчувальнасць некаторых асоб да пэўных рэчываў, пахаў. Ідыясінкразія да алейных фарбаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РАДЫЕАДЧУВА́ЛЬНАСЦЬ (ад радые... + адчувальнасць),

адчувальнасць біял. аб’ектаў да іанізавальнага выпрамянення. Мера Р. — велічыня дозы апрамянення, якая выклікае гібель 50% апрамененых аб’ектаў (DL50). Розныя віды жывёл і раслін маюць неаднолькавую (відавую) Р. Індывід. (унутрывідавая) Р. залежыць ад полу, узросту, стану фізіял. сістэм і інш. фактараў. Індывід. адрозненні Р. маюць арганізм, яго тканкі, органы, клеткі і нават малекулы. Напр., марфал. змены ў крывятворнай тканцы выяўляюцца пры параўнальна меншых дозах, чым у мышачнай або касцявой. Маладыя клеткі, якія хутка размнажаюцца, валодаюць большай Р., чым спелыя. Адрозненні ў тканкавай Р. ўлічваюцца пры прамянёвай тэрапіі хворых на злаякасныя новаўтварэнні.

Н.​А.​Арцёмава.

т. 13, с. 224

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аняме́лы, -ая, -ае.

І. Які стаў нямым, страціў здольнасць гаварыць.

2. Які стаў нерухомым.

А. стан.

3. Ціхі, пазбаўлены якіх-н. гукаў.

Анямелае поле.

4. Які страціў адчувальнасць, здранцвелы.

Анямелыя ногі.

|| наз. аняме́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задзеравяне́лы і задзервяне́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які стаў цвёрдым, як дрэва; адзеравянелы. // Які страціў адчувальнасць; анямелы. Задзеравянелая нага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

осяза́емость адчува́льнасць, -ці ж.; прыме́тнасць, -ці ж., разг. прыкме́тнасць, -ці ж.; см. осяза́емый 2;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фотафо́бія

(ад фота- + -фобія)

павышаная адчувальнасць вока да асвятлення; святлабоязь.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

амярцве́ць

1. (страціць адчувальнасць) bsterben* vi (s);

2. (страціць рухомасць, заціхнуць) erstrren vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)