1) здольнасць жывых арганізмаў успрымаць раздражненні, якія зыходзяць з вонкавага і ўнутр. асяроддзя. Стварае магчымасць для фарміравання адаптыўных рэакцый. Адрозніваюць віды адчувальнасці: тэмпературную, смакавую, светлавую, скурную і інш. У ходзе эвалюцыі ў чалавека і жывёл фарміруюцца спецыялізаваныя нерв. ўтварэнні (рэцэптары), прыстасаваныя да ўспрымання вызначанага віду раздражнення (механарэцэптары, хемарэцэптары, фотарэцэптары і інш.) у межах парога адчувальнасці. Узбуджальнасць рэцэптараў няўстойлівая і залежыць ад іх стану і адпаведнай настройкі цэнтр.нерв. сістэмы.
2) У дыферэнцыяльнай псіхалогіі — павышаная гатоўнасць да эфектыўных рэакцый.
3) У псіхафізіцы — велічыня, адваротна прапарцыянальная парогу адчування (чым ніжэй парог, тым вышэй адчувальнасць). Адпаведна адрозніваюць абсалютную і дыферэнцыяльную (рознасную) адчувальнасць. Выкарыстанне новых тэарэт. уяўленняў (тэорыі выяўлення сігналаў) у псіхафізіцы спрыяла ўзнікненню больш абагульненых вызначэнняў адчувальнасці, незалежных ад паняцця парог адчування.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЛАТО́МЕТР,
прылада, якая вымярае змены памераў цела, выкліканыя ўздзеяннем знешніх умоў (гл.Дылатаметрыя). Бывае оптыка-мех., ёмістасны, індукцыйны, інтэрферэнцыйны, рэнтгенаўскі, радыёрэзанансны і інш.Найб. важная характарыстыка — адчувальнасць да абс. змен памераў цела.
У оптыка-механічных Д. (адчувальнасць да 10−7см) змены памераў даследаванага ўзору выклікаюць адпаведныя зрушэнні светлавога паказальніка; у ёмістасных Д. (адчувальнасць да 10−9см) — змены ёмістасці калібраванага кандэнсатара; у індукцыйных Д. (адчувальнасць да 10−9см) пры зменах памераў узору змяняецца ўзаемаіндуктыўнасць двух шпуль індуктыўнасці; у інтэрферэнцыйных Д. (адчувальнасць да 10−8см) даследаваны ўзор размяшчаюць паміж аптычнымі пласцінамі і атрымліваюць інтэрферэнцыйную карціну пры асвятленні іх монахраматычным святлом (змены памераў выклікаюць зрушэнне інтэрферэнцыйных палос); у рэнтгенаўскіх Д. (адчувальнасць да 10−6см) вымяраюць змену параметраў крышталічнай рашоткі цела на рэнтгенаграмах; у радыёрэзанансных Д. (адчувальнасць да 10 12см) выяўляюцца змены рэзананснай частаты аб’ёмнага рэзанатара, сценкі якога выраблены з даследаванага матэрыялу.
Дылатометры: а — вадкасны (1 — рэзервуар; 2 — калібраваны капіляр); б — кварцавы (1 — штурхач; 2 — трымальнік; 3 — узор; 4 — награвальнік або халадзільнік).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЕАДЧУВА́ЛЬНАСЦЬ (ад радые... + адчувальнасць),
адчувальнасцьбіял. аб’ектаў да іанізавальнага выпрамянення. Мера Р. — велічыня дозы апрамянення, якая выклікае гібель 50% апрамененых аб’ектаў (DL50). Розныя віды жывёл і раслін маюць неаднолькавую (відавую) Р. Індывід. (унутрывідавая) Р. залежыць ад полу, узросту, стану фізіял. сістэм і інш. фактараў. Індывід. адрозненні Р. маюць арганізм, яго тканкі, органы, клеткі і нават малекулы. Напр., марфал. змены ў крывятворнай тканцы выяўляюцца пры параўнальна меншых дозах, чым у мышачнай або касцявой. Маладыя клеткі, якія хутка размнажаюцца, валодаюць большай Р., чым спелыя. Адрозненні ў тканкавай Р. ўлічваюцца пры прамянёвай тэрапіі хворых на злаякасныя новаўтварэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТААЛЕРГІ́Я (ад аўта... + алергія),
павышаная адчувальнасць арганізма да ўласных бялкоў і клетак тканак, якія набылі ўласцівасці алергенаў (эндаалергенаў). Пры пэўных умовах аўтаалергічны працэс можа перарасці ў аўтаімунную хваробу. Да хвароб аўтаалергічнай этыялогіі належаць некаторыя віды гемалітычных анемій, міястэнія, рэўматоідны артрыт і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЁМНІКІ АПТЫ́ЧНАГА ВЫПРАМЯНЕ́ННЯ,
прылады, у якіх змены стану адчувальных элементаў пад уплывам аптычнага выпрамянення (святла) служаць для выяўлення і вымярэння гэтага выпрамянення. Пераўтвараюць энергію выпрамянення ў інш. віды энергіі (цеплавую, эл., мех. і інш.), больш зручныя для непасрэдных вымярэнняў.
Асн. параметры: парогавая адчувальнасць (найменшы паток выпрамянення, які можна зарэгістраваць на фоне ўласных шумаў), каэфіцыент пераўтварэння (звязвае зыходны паток з выхадным сігналам), спектральная характарыстыка (залежнасць адчувальнасці прылады ад даўжыні хвалі выпрамянення) і інш. Бываюць неселектыўныя (адчувальнасць слаба залежыць ад даўжыні хвалі ў шырокім дыяпазоне) і селектыўныя (спектральная характарыстыка мае адметныя максімумы ці мінімумы). Паводле механізму пераўтварэння адрозніваюць цеплавыя (паглынанне энергіі вядзе да павышэння т-ры адчувальнага элемента, у выніку чаго змяняюцца інш. яго параметры), фотаэлектрычныя (непасрэдна пераўтвараюць эл.-магн. энергію ў электрычную), фотахімічныя (гл.Святлоадчувальнасць фатаграфічная) і пандэраматорныя (гл.Пандэраматорнае дзеянне святла). П.а.в. выкарыстоўваюцца ў асн. вузлах аўтам. сістэм кіравання, радыё- і оптаэлектронных апаратаў, таксама ў спектраскапіі, квантавай электроніцы, астраноміі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́НТАВЫ ЎЗМАЦНЯ́ЛЬНІК,
прылада, у якой адбываецца ўзмацненне эл.-магн. хваль за кошт вымушанага выпрамянення актыўнага рэчыва. Гэтае выпрамяненне па частаце, фазе і палярызацыі супадае з зыходным сігналам (кагерэнтнае ўзмацненне; гл.Кагерэнтнасць). Актыўным рэчывам з’яўляюцца дыэл. крышталі з невял. ізаморфнымі дамешкамі парамагн. іонаў, якія маюць сістэму трох (ці больш) энергет. узроўняў, дзе ажыццяўляецца інверсія заселенасці (гл.Інверсія ў фізіцы). Асн. характарыстыкі К.у.: каэфіцыент узмацнення, паласа прапускання і адчувальнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛ (PAL; Phase Alternatíon Line радок з пераменнай фазай),
адна з найб. пашыраных сістэм каляровага тэлебачання. Распрацавана ў Германіі (1963). Адрозніваецца ад сістэмы НТСЦ зменай фазы паднясучай у кожным наступным радку «чырвонага» канала на 180°. Мае зменшаную (у параўнанні з НТСЦ) адчувальнасць да дыферэнцыяльных (фазавых і амплітудных) скажэнняў. Прынята ў 93 краінах Зах. Еўропы, Азіі і Афрыкі і мае 6 версій (1990). Гл. таксама СЕКАМ.