Лічы́льнік ’той, хто лічыць’ (Бяльк.). Да лічы́ць (гл.). У літаратурнай мове ўжываецца лічы́льшчык ’тс’ (ТСБМ). Крукоўскі (Уплыў, 121) адносіць гэта слова да калек з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАЛЫ́Я РЭ́КІ,
невялікія водныя патокі, якія звычайна маюць сцёк на працягу ўсяго года. Умоўна да М.р. прынята адносіцьрэкі з вадазборам да 2 тыс.км²; часта пры падзеле рэк на вялікія, сярэднія і малыя кіруюцца даўжынёй рэчышчаў. З’яўляюцца асн. кампанентам у складзе гідраграфічнай сеткі, вызначаюць воднасць і якасны стан вял. рэк; з М.р. складаецца верхняе звяно фарміравання паверхневага сцёку, для якога характэрны адносна высокая воднасць у час раставання снегу або ліўневых і зацяжных дажджоў і нізкая ў інш. перыяды года. Некат. М.р. могуць перасыхаць або перамярзаць. На М.р. часта знаходзяцца нерасцілішчы рыб, многія з іх маюць значнае паляўніча-гасп. і эстэт. значэнне. Асаблівая ўвага да М.р. звязана з іх вял. рэсурсаахоўнай і асяроддзеўтваральнай роляй, што найб. выразна выяўляецца ў зонах інтэнсіўнай меліярацыі. На Беларусі М.р. лічаць рэкі з пл. вадазбору да 250 км² ці даўж. да 100 км, у практыцы прыродаахоўнай дзейнасці да іх адносяць рэкі даўж. да 200 км. Усяго на Беларусі 20 780 рэк і ручаёў, з іх М.р. 20 732, рэк даўж. больш за 100 км — 48.
Найб. распаўсюджаны раўнінныя М.р. Яны працякаюць у адносна неглыбокіх, добра распрацаваных шырокіх далінах са спадзістымі схіламі. маюць звілістыя рэчышчы, складзеныя з лёгкаразмыўных грунтоў, з чаргаваннем плёсаў і перакатаў, невял. нахілы, павольнае цячэнне. У межах узвышшаў даліны М.р. больш выразныя, цячэнне больш хуткае, месцамі, асабліва ў вярхоўях, яны цякуць у ярах, берагі якіх стромкія, узроўні вады пры раставанні снегу і значных дажджах могуць павышацца на 2—3 м, а потым хутка спадаць. На Пд Беларусі шмат М.р. цякуць па балотах або маюць значныя прасторы іх у складзе вадазбораў. Для іх характэрны зацяжныя разводдзе і паводкі. некалькі паніжаны межанны сцёк. Значная ч. М.р. выцякае з азёр або цячэ праз іх. Яны характарызуюцца больш нізкімі модулямі макс. сцёку і павышаным сцёкам у межань, больш працяглым разводдзем. Многія М.р. служаць асн. крыніцамі водазабеспячэння, водапрыёмнікамі меліярац. сістэм, вял. колькасць іх каналізавана ў працэсе меліярацыі.
І.Я.Афнагель.
Да арт.Малыя рэкі. Рака Раста каля вёскі Астравы Чавускага раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мулёўка ’дупло’ (петрык., Шатал.). Няясна. Магчыма, роднасным да яе будзе польск.muleszka ’ракавінка слімака, выкінутая на бераг мора’, якое Варш. сл. (2, 1067) адносіць да muł ’мул, твань, іл’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надзвы́чай ’вельмі, надта; у высокай ступені’ (ТСБМ). Са спалучэння прыназоўніка над (выражэнне меры) і назоўніка звычай (гл.) у він. скл. Шуба (Прысл., 148) адносіць да прыслоўяў, утвораных нулявым суфіксам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарла́ты. Гэта бел.дыял. слова Трубачоў (Эт. сл., 7, 203) адносіць да ліку прасл. дыялектызмаў: прасл.*gъrdlatъ(jь): серб.-харв.гр̀лат, чэш.hrdlatý, польск.gardłaty, рус.горла́тый і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каха́нак ’любы, каханы’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ, Нас. і г. д.), каха́нка ’любая, каханая’. Гэтыя словы засведчаны ўжо ў ст.-бел. мове: коханка, коханокъ. Дзеяслоў кохати ў ст.-бел. мове Булыка (Запазыч., 173) адносіць да паланізмаў. Зразумела, што і вытворныя, якія маюць адпаведнасці ў польск. (kochanek, kochanka), хутчэй за ўсе таксама запазычанні. Няясна, з якіх прычын коханка, коханокъ Булыка адносіць да ўтварэнняў, якія ўзніклі ўжо ў бел. мове (гл. с. 15, дзе гаворыцца, што пасля экземпліфікацыі прыводзяцца дэрываты, утвораныя на бел. глебе). Параўн. Кюнэ, Poln., 66.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сука́цца ’прыставаць; чапляцца, каб пабіць’ (Шат.), ’лаяць; сварыцца’ (пух., Сл. ПЗБ); сюды ж, відаць, значэнне ’сватацца’ (= ’прыставаць’) (LKK, 16, 190), якое Лаўчутэ (Балтизмы, 149) з пэўнымі засцярогамі адносіць да балтызмаў. Да сукаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паскіпа́цца, пьіскіпацца ’пашчапацца’ (Бяльк.). Да сыпаць, аскепак (гл.). Апошняе слова і адскепак ’трэска’. Блесэ (SB, 1935–1936, 5, 7) адносіць да балтызмаў, параўн. лат.škʼėpele ’трэска’, літ.skepsne ’разарваная тканіна’, якія Лаўчутэ (Балтизмы, 137) лічыць недастаткова абгрунтаванымі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
odnosić
odno|sić
незак.
1.адносіць;
2.co do czego суадносіць, супастаўляць што з чым;
3. атрымліваць, дабівацца;
~szę wrażenie, że ... — у мяне ёсць уражанне, што ...;
гл. odnieść
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)