Адзе́цца ’справіць адзежу’, адзетак ’адзежа, вопратка’ (БРС, КЭС), адзетак, магчыма, пад уплывам абутак (абуць: абутакадзець: адзетак) да дзець (гл.). Параўн. адзежа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

majtki

мн. трусы; майткі;

włożyć majtki — адзець трусы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Нама́ґір ’набакір, набок’, на мигер ’тс’ (ТС), намагірыцьадзець набакір’ (там жа). Відаць, набакір, пераробленае пад уплывам магерка ’валяная з воўны шапка’ (гл.), што ад венг. magyar ’венгр’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наряди́тьI сов. прыбра́ць, мног. папрыбіра́ць, убра́ць, мног. паўбіра́ць; (вырядить) вы́страіць; (одеть) адзе́ць, мног. паадзява́ць, апрану́ць, мног. паапрана́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надзе́ць, -дзе́ну, -дзе́неш, -дзе́не; -дзе́нь; -дзе́ты; зак., што.

1. Адзець на сябе або на каго-н. вопратку, абутак і пад.

Н. паліто.

2. Уздзець, прыладзіць які-н. прадмет на каго-, што-н.

Н. пярсцёнак.

Н. акуляры.

|| незак. надзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. надзе́цца, -дзе́нуся, -дзе́нешся, -дзе́нецца; -дзе́нься; незак. надзява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. надзява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нашу́шкацца, нашуштацца ’многа надзець на сябе’ (ТС, жытк., Жыв. сл.). Да шу́шкацца ’апрануць на сябе шмат’ і ’поркацца, шамацець, шаптацца’, параўн. нашу́шкацца ’нагаварыцца шэптам’ (Нас.), а таксама рус. нашу́шкаться, начу́чкаться ’многа на сябе адзець’ (дан., СРНГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нашэ́шкацца ’многа адзець на сябе’ (ТС). Параўн. славен. našeškati ’пабіць, адлупцаваць’, што, магчыма, сведчыць у карысць вядомай семантычнай мадэлі ўтварэння экспрэсіўных дзеясловаў, гл. нашу́шкацца; зыходным мог быць дзеяслоў тыпу шашчэць ’трашчаць, храбусцець’, відаць, звязаны з шастаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуло́вер ’світэр’ (ТСБМ). Запазычана з англ. pullover (са спалучэння pull overадзець праз галаву’, даслоўнае ’нацягнуць праз’) праз рус. пуло́вер ’тс’; для народнага полуве́р (палуве́р) мяркуецца ўплыў полу‑ ’поў-, напоў-’, гл. Варбат, ИАН ОЛЯ, 1995, 4, 61.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сні́зак (сні́зык) ‘кажух разам з сярмягай’ (віц., Шн. 3). Параўн. зах. і паўд.-рус. сни́зка ‘армяк і тулуп зверху’, сни́зок, сни́зки ‘кажух з каптанам, кажух з армяком, пара верхняй адзежы, для цяпла’. Да ніз (гл.), параўн. выраз адзець пад ніз ‘апрануць пад верхнюю адзежыну што-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адзе́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад адзець.

2. у знач. прым. У адзенні. [Рыгор] ляжаў адзеты на непасланай пасцелі. Гартны.

3. у знач. прым. Забяспечаны адзеннем. [Міхал Тварыцкі] быў адзеты і накормлены, можа якога з паўгода і сям’я яго магла быць не галодная. Чорны.

•••

Адзеты з іголачкі — пра чалавека, які адзеты ва ўсё новае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)