Пуло́вер ’світэр’ (ТСБМ). Запазычана з англ. pullover (са спалучэння pull over ’адзець праз галаву’, даслоўнае ’нацягнуць праз’) праз рус. пуло́вер ’тс’; для народнага полуве́р (палуве́р) мяркуецца ўплыў полу‑ ’поў-, напоў-’, гл. Варбат, ИАН ОЛЯ, 1995, 4, 61.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)