рамеснік, адзін з кіраўнікоў руху сербедараў у Самаркандзе ў 1365—66. У 1365 пасля ўцёкаў эміра з Самарканда арганізаваў абарону горада ад хана Магалістана Ільяс-Хаджы і прымусіў яго адступіць. Пасля вяртання эміра быў хітрасцю захоплены і пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Абу-ль-ула Ганджэві 1/154; 11/12
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́-ЛЬ-АЛА́ ГАНДЖЭВІ́ (Абу-ль-Ула Ганджэві) Махмуд Нізамеддзін, азербайджанскі паэт 1-й пал. 12 ст. Пісаў на мове фарсі. Услаўляў феад. правіцеляў і іх прыбліжаных. Аўтар шматлікіх вершаў (пераважна ў жанры касыды), якія вызначаліся высокім паэтычным майстэрствам, адточанасцю і выразнасцю формы.
арабскі паэт, вучоны. Сакратар і прыдворны паэт буідскіх правіцеляў. Вывучаў стараж. гісторыю, генеалогію, фізіялогію, паэзію. Асн. твор (працаваў над ім каля 50 гадоў) «Кніга песень» — анталогія арабскай і арабамоўнай паэзіі 7—10 ст., кашт. крыніца звестак па гісторыі л-ры і культуры Араб. халіфата. У «Кнізе падарожжаў» сабраў вершы і анекдоты за перыяд з 786 да 902.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРЫНІ́ДЫ, Марыніды,
дынастыя берберскіх эміраў з племя бану-марын, якая правіла ў Марока ў 1269—1465. У 1248 у час праўлення Абу Ях’і [1244—58] занялі Фес і заснавалі незалежны эмірат; у 1269 захапілі Маракеш, скінулі дынастыю Альмахадаў і аб’ядналі пад сваёй уладай усю тэр. Марока. Найб. пашырэнне дзяржавы М. адбылося пры Абу-ль-Хасане [1331—51] і Абу Інане [1351—58], якія далучылі да яе тэрыторыі Сярэдні Магрыб, здзейснілі некалькі паходаў у Іспанію, Туніс (1347 і 1357). Дынастычныя спрэчкі і міжусобіцы падарвалі магутнасць М. У пач. 15 ст. частку іх тэрыторыі захапілі партугальцы. З 1420 ад імя М. краінай фактычна правілі Ватасіды (бакавая галіна М.), з 1465 да іх поўнасцю перайшла ўлада ў Марока.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНСУ́Р, аль-МансурАбу Джафар Абдалах ібн Мухамед (707—775), халіф [754—775] з дынастыі Абасідаў. Ажыццявіў у Халіфаце шэраг адм.-фін. рэформ, спрыяў развіццю гандлю і рамяства. У 762 заснаваў г. Багдад, які стаў сталіцай Халіфата.