Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Абу Нувас 1/404
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́-ДА́БІ, Абу-Забі,
горад, сталіца Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і эмірата Абу-Дабі. 328 тыс.ж. (1992). Размешчаны на прыбярэжным востраве Персідскага зал., які злучаны з мацерыком дамбамі і мастамі. Буйны прамысл., культ. і гандл. цэнтр, другі па велічыні порт краіны. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр нафтаздабычы. Нафтаперапр. і газаперапр. прам-сць; цэментны, металургічны, пластмасавых труб з-ды; прадпрыемства па апрасненні вады. Суднабудаванне. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́-СІМБЕ́Л,
мясцовасць на зах. беразе Ніла, каля г. Асуан у Егіпце. У 1-й пал. 13 ст. да н.э. тут высечаны 2 скальныя храмы фараона Рамсеса II і гал.стараж.-егіпецкіх багоў са статуямі і рэльефамі на фасадах і ў інтэр’ерах. На фасадзе гал. храма 4 велічныя (20-метровыя) сядзячыя калосы Рамсеса II. У сувязі з буд-вам Асуанскай плаціны ў 1967 яны перанесены на плато над старым рэчышчам Ніла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́ НУВА́С (паміж 747 і 762, г. Ахваз, Іран — паміж 813—815),
арабскі паэт. Жыў пры двары абасідскіх халіфаў у Багдадзе. Адзін з герояў кн. «Тысяча і адна ноч». Пісаў хвалебныя прыдворныя касыды, пародыі на традыц. жанры араб. паэзіі і багаслоўскія хадысы. Праціўнік бедуінскага «псеўдакласіцызму», распрацоўваў новыя тэмы і сюжэты (гарадское жыццё, забароненае ісламам віно, паляванне і інш.). Аўтар лірычных імправізацый, што апяваюць каханне і пачуццёвыя ўцехі (цыкл «Хамрыят»), богазневажальных і прасякнутых духам аскетызму вершаў (цыкл «Зухдзіят»), сатыраў, пяшчотных вытанчаных песень, прысвечаных нявольніцы Джынане. У яго вершах сустракаюцца імёны іранскіх гіст. і фальклорных герояў, апісанне звычаяў і традыцый зараастрызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́ МУСЛІ́М (каля 727—755),
кіраўнік паўстання 747—750 у Харасане супраць Амеядаў, якое прывяло да ўлады Абасідаў. У юнацтве быў рабом. Пасля рашаючай перамогі над амеядскім войскам у 750 на р. Вялікі Заб — намеснік Харасана. Забіты па загадзе абасідскага халіфа Мансура.