Майстрава́ць ’рабіць, вырабляць што-небудзь ручным спосабам’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп.), майстры́ваць, майстріва́ць ’тс’ (Бяльк., Растарг.) прыйшлі ў бел. мову праз польскую, а формы майстры́ць, майстрі́ць ’тс’ (жлоб., Мат. Гом., Бяльк., Растарг.) аформіліся пры ўздзеянні рус. мовы. Сюды ж майстрава́цца ’прыстройвацца, прыладжвацца’ (ТСБМ). Полац. рэгіяналізм майстрэчыць ’майстраваць’ (Нар. лекс.) мае экспрэсіўнае адценне і ўтворана ад ⁺майстрэка (як няўме́ка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Матру́на ’ліпа ў казках (з «бо́лным» гняздом, у якім жыве змяя Шкурапея)’ (Рам. 5), кам. матру́на‑коло́дыця, матрунка ’божая кароўка’ (З жыцця), ст.-бел. матрона ’матрона’ (XV ст.), якое са ст.-польск. matrona < лац. mātrōna ’тс’. Не выключана магчымасць запазычання праз рус. мову, у якой непасрэдна са ст.-грэч. Ματρώνα (Фасмер, 2, 583; Булыка, Запазыч., 199).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Меда́ль, мяда́ль ’знак пераважна ў выглядзе металічнага кружка для ўзнагароды’ (ТСБМ, Яруш.). Праз рус. мову запазычана з франц. médaille, якое з італ. medaglia < с.-лац. metallia ’металічная манета’ < лац. metallum ’метал’ (Фасмер, 2, 589; Голуб-Ліер, 307). Формы даўг. мэда́ль, лудз. міда́лек ’медаль’, ’медальён’, дзятл. медалёвы ’які мае колер бронзы’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.) прыйшлі з польск. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пастая́нне ’даўгавечнасць чаго-н.’ (Шат.). Славен. postájanje, серб.-харв. nöcTojan > e ’існаванне’. Семантыка бел. лексемы аформілася на бел. тэрыторыі пры ад’ідэацыі ц.-слав. постоꙗниѥ < постоꙗти ’вытрымаць, працягвацца, пратрымацца’ і бел.-рус. пастаянны — постоянный ’бесперапынны, нязменны, разлічаны на доўгі час’. Апошняя лексема, як і пастаянства ’няспыннасць, нязменнасць’, ’вернасць, адданасць’ (ТСБМ), прыйшлі праз рус., ц.-слав. з паўднёваславянскіх моў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́нда ’прыстасаванне для пад’ёму грузаў: бярвенняў, вады; пад’ёмнік у млыне’ (КТС, БРС, Бір. Дзярж., Сцяшк. МГ, Шат.), ст.-бел. винда ’дамкрат, прыстасаванне для падымання будаўнічых матэрыялаў, лябёдка, калаўрот-пад’ёмнік’ (з XVII ст.). Запазычана праз ст.-польск. winda (з XVI ст.) з ням. Winde < winden//wenden ’варочаць’ (Булыка, Запазыч., 64; Корчыц, Дасл. (Гродна), 1967, 131; Брукнер, 622).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гі́дра ’гідра’, ’жывёла з класа паліпаў’ (БРС). Рус. ги́дра, укр. гі́дра. Запазычанне (у бел., магчыма, праз рус. мову) з новай латыні ў першай палавіне XIX ст. Слова ўзнікла на базе лац. hydra ’гідра, вадзяная змяя, міфалагічная жывёла’ (< грэч.). У гэтым значэнні крыніцай рус. слова (> бел.) было ням. Hydra (< лац. < грэч.). Гл. Шанскі, 1, Г, 69–70.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дыплама́т ’дыпламат’ (БРС). Рус. диплома́т, укр. диплома́т. Паводле Фасмера (1, 515), запазычанне з ням. Diplomat, франц. diplomate або польск. dyplomata (параўн. рус. старое дипломата). Шанскі (1, Д, Е, Ж, 125) лічыць, што крыніцай запазычання з’яўляецца франц. diplomate. Таксама з франц. (магчыма, праз ням. Diplomatie) запазычаны бел. дыплама́тыя, рус. диплома́тия, укр. диплома́тія (франц. diplomatie). Шанскі, там жа, 126.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́наўка ’пасудзіна з ручкай для піцця’ (ТСБМ, Нас., ТС, Бяльк., Сл. паўн.-зах., Шат., Сцяшк., Сержп. Пр., Сержп. Грам., Яруш., Нар. сл., П. С., Жыв. сл.). Укр. кінва, рус. коновь ’тс’, польск. konew ’тс’. Запазычанне праз польскую мову з нямецкай (с.-в.-ням. channa, н.-ням. Kanne ’тс’) (Фасмер, 2, 311; Слаўскі, 2, 412; ЕСУМ, 2, 447).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крысо́ ’пала адзення’ (ТСБМ, Бір. Дзярж., Янк. I, Некр.). Укр. криса ’край, берагі сасуда, палі капелюша’, польск. kresa ’палі капелюша’. Ёсць меркаванне аб запазычанні польскіх слоў з с.-в.-ням. kritz ’лінія, рыска’. Параўн. польскія дублеты kreska/kryska, kresić/krysić, што сведчыць аб магчымасці запазычання бел. крысо, крыса і ўкр. криса праз польскае пасрэдніцтва (Слаўскі, 3, 90–91).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крэм 1 ’кандытарскі выраб’ (ТСБМ). Праз рус. крем запазычана з франц. creme ’смятанка, крэм’ (Шанскі, 2, 8, 380).
Крэм 2 ’дрэва, прыгоднае для вырабу пчаліных борцяў або ўжо прыстасаванае для пчол’ (Яшк.), ’соты ў вулеі, дзве вымерлі пчолы’ (Гарб.). Параўн. рус. крем‑деревцо ’асобнае моцнае разгалінаванае дрэва’, кремь ’моцная будаўнічая сасна, будаўнічы лес’. Да прасл. kromъ (гл. кром 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)