РО́ЎДА (Віктар Уладзіміравіч) (н. 10.11.1921, г. Смаргонь Гродзенскай вобл.),
бел. харавы дырыжор, педагог. Нар.арт. Беларусі (1978). Нар.арт.СССР (1990). Канд. мастацтвазнаўства (1956), праф. (1975). Скончыў Віленскую дзярж. духоўную семінарыю (1939), Літ. кансерваторыю (1951). Вучань А.Свешнікава. З 1951 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі, хормайстар Дзярж.акад.рус.нар. хору імя Свешнікава. З 1956 хормайстар і дырыжор Дзярж.акад. харавой капэлы Беларусі, адначасова выкладае у Бел. акадэміі музыкі (з 1964 заг. кафедры). З 1965 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Хору акадэмічнага Беларускага тэлебачання і радыё. Творчасці Р.-хормайстра ўласцівы ўдумлівыя адносіны да муз. твораў, імкненне да чысціні строю, высокай якасці гучання харавога шматгалосся, глыбокая інтэрпрэтацыя муз. твораў. Склаў «Хрэстаматыю па чытанні харавых партытур» (т. 1—2, 1971—74), «Хрэстаматыю па беларускай харавой опернай літаратуры» (1975), зб-кі «Харавыя канцэрты» (1980, 1982, 1984), «Хоры беларускіх кампазітараў на вершы Я.Купалы і Я.Коласа» (1982), «Харавы вянок» (1985). Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБА́НАЎ (Аляксандр Сяргеевіч) (н. 12.9.1936, г. Слуцк Мінскай вобл.),
бел. фізік. Акад.Нац.АН Беларусі (1996, чл.-кар. 1989), д-рфіз.-матэм.н. (1976), праф. (1981). Засл. дз. нав. Беларусі (1999). Сын С.Ф.Рубанава. Скончыў БДУ (1958). З 1958 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі (з 1978 заг. лабараторыі). Адначасова з 1996 старшыня савета Бел.рэсп. фонду фундаментальных даследаванняў. Навук. працы па лазернай фізіцы, кагерэнтнай оптыцы і галаграфіі. Распрацаваў фіз. асновы дынамічнай галаграфіі. Выявіў новую фіз. з’яву — абарачэнне хвалевага фронту святла пры чатыроххвалевым узаемадзеянні. Распрацаваў эфектыўныя метады пераўтварэння прасторавай структуры лазерных пучкоў, апрацоўкі аптычнай інфармацыі, вызначэння ўласцівасцей рэчыва, узбуджэння гіпергуку. Дзярж. прэмія Беларусі 1976. Дзярж. прэмія СССР 1982.
Тв.:
Методы расчета оптических квантовых генераторов. Т. 2. Мн., 1968 (у сааўт.);
Тепловой режим твердотельных оптических кванговых генераторов. М., 1973 (разам з Б.Р.Беластоцкім);
Некоторые вопросы динамической голографии // Проблемы современной оптики и спектроскопии. Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБЦО́Ў (Феадосій Антонавіч) (30.12.1904, в. Ольша Краснінскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 6.11.1986),
расійскі музыказнавец-фалькларыст, кампазітар, педагог. Канд. мастацтвазнаўства (1963). Праф. (1977). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1931). У 1945—67 працаваў у муз.-культ. установах Ленінграда, адначасова з 1948 выкладчык кансерваторыі. Даследаваў вобразны (меладычны, ладава-інтанацыйны) склад і эстэт. сутнасць нар. музыкі, узаемасувязі функцыі, жанру, паэт. і муз. мовы нар. песні. Вял. ўвагу надаваў параўнальнаму аналізу каляндарных і сямейна-абрадавых напеваў слав. народаў, у т. л.бел. Аўтар сольных і хар.вак. твораў, твораў для арк.нар. інструментаў, п’ес для віяланчэлі. Запісваў і апрацоўваў бел.нар. мелодыі. Шэраг запісаў апублікавана ў зб-ках «Песні беларускага народа» (т. 1, 1940), «Беларускія народныя песні» (1941). Складальнік і аўтар каментарыяў зб. «Рускія народныя песні Смаленскай вобласці...» (выд. 1991).
Тв.:
Интонационные связи в песенном творчестве славянских народов. Л., 1962;
Статьи по музыкальному фольклору. Л.;
М., 1973.
Літ.:
Белорусская этномузыкология: Очерки истории (XIX—XX вв.). Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДКО́ЎСКІ (Міхась) (Міхаіл Міхайлавіч; 17.4.1936, в. Востраў Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 7.7.1991),
бел. паэт, перакладчык. Скончыў Брэсцкі пед.ін-т (1961). Настаўнічаў. З 1960 у Ганцавіцкай раённай газеце, у 1962—82 на Брэсцкай студыі тэлебачання. Друкаваўся з 1957. Аўтар зб-каў лірыкі «Першыя вёрсты» (1963), «Сінія Брады» (1967), «Позвы» (1971), «У краі тым...» (1975), «Векавечная Бацькаўшчына» (1976), «Трыгор’е» (1981), «Засцярога» (1984). Гал. тэма яго твораў — Беларусь, хараство яе краявідаў, дабрыня, мужнасць і шчырасць людзей, іх надзеі, праблемы і трывогі, мінулае, сучаснае і будучыня. Палессе ў паэзіі Р. паўстае як край казачна-рамантычны, амаль былінны. Вершам Р. ўласціва тонкая акварэльнасць малюнка, трапнасць маст. дэталі, светлыя элегічныя інтанацыі роздуму пра ўзаемасувязі прыроды і чалавека, псіхалагізм. Працаваў у жанры балады, элегіі, санета, трыялета і інш. Пераклаў на бел. мову вершы ўкр. паэтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Брусле́т ’бранзалет’ (Бяльк., Сцяшк. МГ, Бел. казкі). Таго ж паходжання, што і рус.брасле́т, польск. (архаічнае) braselet і да т. п. Запазычанне з франц.bracelet (< bras ’рука’). У бел. народную мову слова папала праз рус. або польск. крыніцу. Параўн. бранзале́т.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаўдан (ст.-бел.лауданъ, лявданъ, 1689 г.) ’жывіца рас ліны Citus polymorphus’. Запазычана са ст.-польск.laukan, якое з с.-лац.laudanum < слгц. ladanum, ledanum < ст.-грэч.λάδανον (Слаўскі, 4, 77; Булыка, БЛ, 9, 32). У суч. бел. мове — ладан (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарчэ́ча ’гаркота, горкі смак’ (БРС). Утварэнне суфіксам ‑еча (‑эча) ад го́ркі (< прасл.*gorьkъ). Адносна суфіксацыі Трубачоў (Проспект, 59–61) мяркуе, што ўкр. і бел. суфікс *‑etja звязаны з паўд.-слав.*‑otja (параўн. бел.мале́ча, укр.мале́ча і серб.-харв.malòča).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гі́льдыя ’гільдыя’ (БРС). Рус.ги́льдия, укр.гі́льдія. Запазычанне з ням.Gilde ’тс’. Падрабязны агляд гл. у Шанскага, 1, Г, 72. Бел. слова магчыма, запазычана непасрэдна з рус. мовы. Ст.-бел.кгелда ’гільдыя’ < польск.giełda ’тс’ (< ням.); гл. Булыка, Запазыч., 149.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паднара́д ’падкладка ў абутку ад пад’ёму да наска’ (ТСБМ, Інстр. I, Сцяшк.), поднара́д ’тс’ (ТС). Рус.поднаря́д ’тс’, аддзеяслоўнае ўтварэнне ад поднарядить ’падшываць нарад або паанарад’ < нарядить < ряд. У бел., відаць, з рус., паколькі дзеясловы ад радбел. м. не ўласцівыя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́нталь ’лёгкая вопратка’ (Сцяшк. Сл.), драг.ма́тыль ’плашч’ (КЭС), ст.-бел.мантель, метель ’плашч’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск.mantel ’тс’, якое з с.-в.-ням.mantel (Жураўскі, Бел. мова, 62; Булыка, Лекс. запазыч., 107) < Дац.mantellum ’покрыва, посцілка, абрус’.