СНАПКО́ЎСКАЯ Святлана Валянцінаўна (н. 20.11.1954, Мінск),
бел. гісторык і педагог. Д-ргіст.н. (1999), праф. (2000). Скончыла БДУ (1979) і з 1980 працавала ў ім. У 1992—2001 заг. лабараторыі гісторыі адукацыі і этнапедагогікі Нац. ін-та адукацыі, адначасова ў 1997—2000 заг. кафедры педагогікі і псіхалогіі Бел.дзярж. ін-та ўдасканалення ўрачоў, з 2000 у Бел.пед. ун-це імя М.Танка. Даследуе гісторыю палітыкі царызму ў галіне адукацыі на Беларусі, педагогікі і асветы Беларусі ў 2-й пал. 19 ст. — 1917. Адзін з рэдактараў калект. прац «Асвета і педагагічная думка на Беларусі: Бібліягр. паказ» (ч. 1—3, 1995—2001), «Народная педагогіка беларусаў» (1996).
Тв.:
Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі: З гісторыі школы і пед. думкі Беларусі канца XIX — пачатку XX ст.Мн., 1995;
Шляхі развіцця школы на Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст.Мн., 1997;
Адукацыйная палітыка і школа на Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX стст. Мн., 1998;
Гісторыя адукацыі і педагагічнай думкі Беларусі (60-я гг. XIX—пачатак XX ст.). Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАЛКО́ВЫ СПОРТ,
спартыўная стральба з ручной наразной агнястрэльнай і пнеўматычнай зброі — стральба кулявая і з гладкаствольнай — стральба стэндавая, а таксама стральба з лука. Страляюць у цірах, на стрэльбішчах і стралковых стадыёнах з дыстанцый 10, 25, 50, 100 і 300 м па мішэнях нерухомых, рухомых і якія паяўляюцца і знікаюць (напр., «бягучы алень», «бягучы дзік»), Састаўная частка розных мнагабор’яў і ваенізаваных спаборніцтваў.
Адзін з найб.стараж. відаў спарт. практыкаванняў. Папярэднічалі С.с. спаборніцтвы па трапнай стральбе з лука і арбалета. Спарт. стралковыя аб’яднанні, клубы, ціры пачалі з’яўляцца ў 19 ст. У праграму Алімп. гульняў стральба кулявая ўваходзіць з 1896, стральба стэндавая — з 1900. Першы чэмпіянат Расіі праведзены ў 1898 (г. Хабараўск). Міжнар. саюз С.с. засн. ў 1907. Найб. пашыраны С.с. ў Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Італіі, Нарвегіі, Расіі, Швецыі і інш.
На Беларусі С.с. развіваецца з пач. 1920-х г. (у гарадах Віцебск, Гомель, Мінск, Магілёў). Спаборніцтвы праводзяцца з 1923—24. Пад Мінскам у 1972 пабудаваны (рэканструяваны ў 1985) спартыўна-стралковы комплекс імя маршала С.К.Цімашэнкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЯБРЫ́НА»,
клуб аматараў бел.нар. творчасці ў г. Вільнюс. Засн. ў 1987 пры Літ.Рэсп. Палацы культуры прафсаюзаў. Аб’ядноўвае больш за 200 чал. розных нацыянальнасцей. Асн. мэта — зберагчы на літ. зямлі, дзе пражывае больш за 50 тыс. беларусаў, бел. звычаі, бел. мову, нар. песні, адрадзіць бел. святы, нар. гульні. Праводзіць сустрэчы з бел. вучонымі і дзеячамі культуры, гісторыкамі, мастацтвазнаўцамі, філолагамі, пісьменнікамі. Арганізоўвае вечарыны, прысвечаныя гіст. і культ. датам Беларусі, сустрэчы-вечарыны на святы, канцэрты, выстаўкі маладых бел. мастакоў — т.зв. «беларускі куток» на штогадовым літ. свяце-кірмашы «Казюкас». Для дзяцей горада праводзіць навагоднія і інш. святы на бел. мове. Па ініцыятыве клуба «С.» на літ. радыё арганізавана і вядзецца на бел. мове перадача «Беларускае слова на хвалях Літвы», у газ. «Lietuva» («Літва») выходзіць старонка клуба — «Пагоня». З 1990 на літ. тэлебачанні заснавана перадача «Запрашае «Сябрына», якая выходзіць у эфір 2 разы на тыдзень. Падтрымлівае цесныя сувязі з Бел. фондам культуры, згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына», Нац.навук.-асв. цэнтрам імя Ф.Скарыны. Пры клубе дзейнічае аднайм. хор бел.нар. песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЁНАЎ Юліян Сямёнавіч (8.10.1931, Масква — 5.9.1993),
рускі пісьменнік. Засл. дз. маст. Расіі (1982). Скончыў Ін-т усходазнаўства (1953). Друкаваўся з 1958. Раманы «Пароль не патрэбны» (1965), «Маёр Віхар» (1966—67), «Семнаццаць імгненняў вясны» (1969; аднайм. тэлефільм, 12 сер., 1973; Дзярж. прэмія Расіі 1976), «Брыльянты для дыктатуры пралетарыяту» (1971), «Гарэнне» (1977—78), «Прэс-цэнтр» (1984), «Экспансія» (кн. 1—3, 1985—87), аповесці «Пры выкананні службовых абавязкаў» (1962), «Пятроўка, 38» (1963), «Агарова, 6» (1972), «ТАСС упаўнаважаны заявіць» (1979), «Загадана выжыць» (1983), хроніка «Альтэрнатыва» (1974) і інш. — вострасюжэтныя паліт. дэтэктывы. Аўтар п’ес «Ідзі і не бойся» (1963), «Шаша на Вялікую Мядзведзіцу» (1964), «Шыфроўка для Блюхера» (1966), кінасцэнарыяў (пераважна па сваіх творах), навел, нарысаў, публіцыст. артыкулаў. Большасць твораў С. экранізавана. У т-рах Беларусі ставіліся п’есы С.: «Семнаццаць імгненняў вясны» (у сааўт. з У.Токаравым) — у Бел. т-ры імя Я.Коласа, Гомельскім і Брэсцкім абл.драм. т-рах (усе 1970); «Пятроўка, 38» — у Гродзенскім абл.драм. (1964); «Правакацыя» — у Гомельскім (1969) т-рах.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—5. М., 1983—84;
Альтернатива: Политич хроники. Кн 1—4. М., 1975—78.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛБУ́ХІН Фёдар Іванавіч (16.6.1894, в. Андронікі, цяпер Талбухінскі р-Н Яраслаўскай вобл., Расія — 17.10.1949),
савецкі военачальнік. Маршал Сав. Саюза (1944). Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў школы прапаршчыкаў (1915), штабной службы (1919), курсы ўдасканалення (1930) і Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв. вайны. У грамадз. вайну на Зах. фронце, у штабе дывізіі, арміі. З 1938 нач. штаба Закаўказскай ваен. акругі. У Вял.Айч. вайну нач. штаба Закаўказскага, Каўк. і Крымскага франтоў, у маі—ліп. 1942 нам.каманд. войскамі Сталінградскай ваен. акругі. З ліп. 1942 каманд. войскамі 57-й і 68-й армій. З сак. 1943 камандаваў войскамі Паўд., з кастр. 1943—4-га Укр., з мая 1944—3-га Укр. франтоў. Войскі на чале з Т. удзельнічалі ў Сталінградскай бітве 1942—43, вызваленні Украіны і Крыма, у Яска-Кішынёўскай аперацыі 1944, вызваленні Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі і Аўстрыі. З ліп. 1945 галоўнакамандуючы Паўд. групай войск, адначасова Старшыня саюзнай кантрольнай камісіі ў Румыніі і Балгарыі. Са студз. 1947 камандуючы войскамі Закаўказскай ваен. акругі. Узнагароджаны ордэнам «Перамога».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫ́ФАНАЎ Юрый Валянцінавіч (28.8.1925, Масква — 28.3.1981),
рускі пісьменнік. Скончыў Літ.ін-тімя М.Горкага ў Маскве (1949). Друкаваўся з 1947. Раманы «Студэнты» (1950; Дзярж. прэмія СССР 1951), «Нецярплівасць» (1973) пра нарадавольцаў. У «маскоўскіх» псіхал. аповесцях «Абмен» (1969), «Іншае жыццё» (1975), «Дом на набярэжнай» (1976), «Стары» (1978), дакумент.-мемуарнай кнізе пра рэв. дзейнасць свайго бацькі «Водбліск вогнішча» (1965), публіцыстыцы (кн. «Як слова наша адгукнецца...», апубл. 1985) і інш. роздум пра лёс пакалення і сувязь часоў, рэвалюцыю і грамадз. вайну, паліт. рэпрэсіі. Сярод інш. твораў: раманы «Спатоленне смагі» (1963, аднайм. фільм 1965), аўтабіягр. аповесць «Час і месца» (1981, не завершана), зб-кі апавяданняў і нарысаў на спарт. тэмы «У канцы сезона» (1961), «Факелы на Фламініо» (1965), «Гульні прыцемкам» (1970), сцэнарый фільма «Хакеісты» (1965). На бел. мову аповесць Т. «Папярэднія вынікі» пераклаў А.Жук, апавяданне «Смерць у Сіцыліі» У.Шахавец.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—4. М., 1985—87;
Избранное. Мн., 1983.
Літ.:
Иванова Н.Б. Проза Юрия Трифонова. М., 1984;
Оклянский Ю.М. Юрий Трифонов: Портрет-воспоминание. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫ́РСА ДЭ МАЛІ́НА [Tirso de Molina; сапр.Тэльес (Tellez) Габрыэль; 1571 ці каля 1583, Мадрыд — 12.3.1648],
іспанскі драматург. Вучыўся ва ун-це Алькала-дэ-Энарэс. Быў манахам. Аўтар каля 400 п’ес (зберагліся 80), у якіх прадоўжыў традыцыі Лопэ дэ Вэгі, асабліва ў жанры «камедыі плашча і шпагі», падрыхтаваў з’яўленне рэліг.-філас. драмы барока. Найб. вядомыя яго камедыі «Дон Хіль Зялёныя штаны» (1635), «Набожная Марта» (1636); драма «Севільскі свавольнік, або Каменны госць» (1630; першая літ. апрацоўка нар. падання пра Дона Жуана, якая стала першакрыніцай наступных інтэрпрэтацый); гіст. драмы «Разважнасць жанчыны» (1634), «Антона Гарсія» (1635); рэліг.-філас. драмы на біблейскія і агіяграфічныя сюжэты «Помста Фамары» (1627), «Асуджаны за недахоп веры» (1635). На бел. сцэне ставіліся спектаклі: «Дон Хіль Зялёныя штаны» (1970, Брэсцкі абл.драм.т-р), «Раўнівая да сябе самой» (1979, Бел.т-рімя Я.Коласа; 1984, Гродзенскі абл.драм.т-р).
Тв.:
Рус.пер. — Комедии. Т. 1—2. М., 1969;
Толедские виллы. М., 1972.
Літ.:
Балашов Н.И. Тирсо де Молина // История всемирной литературы. М., 1985. Т. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЁДАРАЎ Васіль Фёдаравіч (10.1.1892, Масква —21.1.1971),
расійскі і бел. рэжысёр. Засл. дз. маст. Туркменістана (1939). Нар.арт. Беларусі (1955). Скончыў Дзярж.эксперым.тэатр. майстэрні У.Меерхольда ў т-ры яго імя. Працаваў у т-рах Масквы, Баку, Ленінграда, Ашхабада і інш. У 1952—58 гал. рэжысёр Дзярж.рус.драм.т-ра Беларусі. Пастаноўкі Ф. вызначаліся маштабнасцю, дакладнасцю сац. характарыстыкі вобразаў, тэатр. кідкасцю, раскрыццём ідэі твора праз усе кампаненты спектакля. Этапнымі для рус.драм.т-ра Беларусі сталі яго спектаклі «Варвары» М.Горкага (1952), «Кароль Лір» У.Шэкспіра (1953), «Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча (1954), «Каменнае гняздо» Х.Вуаліёкі (1956). З інш. пастановак: «Пігмаліён» Б.Шоу і «Шакалы» А.Якабсана (1953), «Порт-Артур» паводле А.Сцяпанава і «Смерць Тарэлкіна» А.Сухаво-Кабыліна (1954), «Хітрыкі Скапэна» Мальера і «Персанальная справа» А.Штэйна (1955), «Мяшчане» М.Горкага і «Права на шчасце» І.Дорскага (1956), «Мая сям’я» Э.Дэ Філіпа і «Цар Патап» А.Капкова (1958); у Бел.рэсп. т-ры юнага гледача — «Два веронцы» Шэкспіра (1964).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНІ́НАЎ Міхаіл Ванькаевіч (1.1.1919, пас. Цаган-Нур, Калмыкія — 22.9.1981),
калмыцкі пісьменнік, перакладчык. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы (1969), Літ.ін-тімя М.Горкага (1975) у Маскве. У 1942—44 удзельнік партыз. руху на Беларусі. Друкаваўся з 1935. Асн. тэмы твораў — гісторыя роднай зямлі, партыз. гераізм. Аўтар зб-каў лірыкі «Калі звініць мая домра» (1964), «Да апошняй атакі» (1968), «Вясна майго стэпу» (1969), «Пад небам Расіі» (1971), «Не страляйце ў Радзіму маю» (1978), «Кавыль» (1979), зб-каў апавяданняў і нарысаў «Людзі нашага часу» (1962), «Душэўныя людзі» (1966), аўтабіягр. аповесці «Міша Чорны — гэта я!» (1976), рамана «Памятаеш, зямля Смаленская» (1977). Перакладаў на калмыцкую мову творы Я.Купалы, П.Броўкі, А.Пысіна, М.Танка. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі М.Аўрамчык, Р.Барадулін, Броўка, Г.Бураўкін, С.Грахоўскі, І.Калеснік, К.Камейша, Пысін, Ю.Свірка, М.Танк. Ганаровы грамадзянін г. Беразіно Мінскай вобл.