ФОШ (Foch) Фердынанд (2.10.1851, г. Тарб, Францыя — 20.3.1929),
французскі ваенны дзеяч. Маршал Францыі (1918), брыт. фельдмаршал (1919), маршал Польшчы (1923). Чл.Франц. акадэміі (з 1918). Скончыў Вышэйшую ваен. акадэмію (у 1895—1900 ад’юнкт, праф., у 1908—11 нач. акадэміі). У 1-ю сусв. вайну камандаваў дывізіяй, корпусам, арміяй, групай армій «Поўнач». У 1917 нач. Генштаба, у 1918 галоўнакамандуючы арміямі Антанты. Адыграў значную ролю ў перамозе саюзнікаў над кааліцыяй цэнтр. дзяржаў на чале з Германіяй. З 1919 старшыня вышэйшага савета Антанты. Ф. адзін з арганізатараў ваен. інтэрвенцыі супраць сав. Расіі. Аўтар ваен.-тэарэт. работ, мемуараў.
Літ.:
Gaquére C.F. Vie populaire du maréchal Foch. Arras, 1955;
Grasset A. Foch ou la volonté de vaincre. Paris, 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЮРЭ́Н (Turenne) Анры дэ Ла Тур д’Авернь (La Tour d’Auvergne) віконт дэ (11.9.1611, г. Седан, Францыя — 27.7.1675),
французскі палкаводзец, маршал (1643), гал. маршал Францыі (1660). Сын герцага Буйёнскага (аднаго з правадыроў гугенотаў), унук Вільгельма Аранскага. З 1620 у галандскай арміі, вывучаў ваен. справу пад кіраўніцтвам свайго дзядзькі прынца Морыца Аранскага. З 1630 на франц.ваен. службе. У час Трыццацігадовай вайны 1618—48 камандаваў франц. арміяй у Германіі, дзе атрымаў шэраг перамог. У 1648—51 удзельнічаў у Фрондзе, але ў маі 1651 перайшоў на бок караля і ўзначаліў армію, накіраваную супраць франдзёраў. Узначальваў франц. армію ў войнах з Іспаніяй (1667—68) і Нідэрландамі (1672—78). Забіты ў баі. Аўтар твораў па ваен. тактыцы і мемуараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАМПЕ́НЬ (Champaigne) Філіп дэ (хрышчаны 26.5.1602, г. Брусель — 12.8.1674),
французскі жывапісец; прадстаўнік класіцызму. З 1621 працаваў у Парыжы, з 1625 прыдворны жывапісец. Адзін з заснавальнікаў Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры (1648). Выконваў дэкар. работы ў парыжскіх палацах (Люксембургскім, з Н.Пусэнам) і цэрквах. Пад уплывам янсенізму пісаў аскетычна-стрыманыя рэліг. карціны («Тайная вячэра», 1648). У псіхалагічна завостраных, строгіх паводле стылю парадных партрэтах спалучаў рысы фламандскага рэалізму і ранняга франц. класіцызму: «А.Ж.Рышэльё» (1636), «Дж.Мазарыні». Пісаў таксама групавыя партрэты: «Партрэт дачкі ў адзенні манахіні з абатысай Агнесай», «Пасвячэнне герцага Анжуйскага ў рыцары ордэна Святога Духа» (абодва 1662).
Ф. дэ Шампень. Партрэт дачкі ў адзенні манахіні з абатысай Агнесай. 1662.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭФЕ́ЛЬ (Effel) Жан [сапр. Франсуа Лежон
(Lejeune); 12.11.1908, Парыж — 1982], французскі графік, карыкатурыст. Ганаровы чл.АМСССР (1973). Супрацоўнічаў з газетамі і часопісамі. Аўтар паліт. карыкатур, альбомаў, малюнкаў, выкананых пяром ці фламастэрам у яснай лінеарнай манеры, з лагодным, нар. па духу гумарам, якія інтэрпрэтавалі біблейскія легенды: зб-кі «Палкоўнік дэ ла Рок» (1936),
«Рытурнель» (1938), серыі «Маленькі анёл» (1943), «Стварэнне свету» (1951—54), «Стварэнне чалавека» (1951—53), «Выхаванне Адама» (1954), «Стварэнне Евы» (1960), брашур «Ад Дэбрэ да Пампіду» (1964), «Гартаючы гісторыю Францыі ад народнага фронту да нашых дзён» (1969), «Байкі Лафантэна» (1975). Міжнар. Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1968.
французскі філосаф-ідэаліст, прадстаўнік інтуітывізму і «філасофіі жыцця». З 1900 праф. Калеж дэ Франс, з 1914 чл.Франц. акадэміі. Светапогляд Бергсона сфарміраваўся пад уплывам франц. спірытуалізму. Першаасновай свету лічыў нематэрыяльную «чыстую дзейнасць», матэрыю, час і рух — толькі формамі яе праяўлення. Інтэлектуальным метадам супрацьпастаўляў інтуіцыю як асн. метад спасціжэння ісціннага, канкрэтнага часу («працягласці»). Лічыў «адкрытае грамадства» з яго дынамічнымі мараллю і рэлігіяй неабходнай умовай далейшай эвалюцыі чалавецтва, разгортвання самога жыццёвага працэсу і творчасці. Нобелеўская прэмія 1927.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАК (Braque) Жорж (13.5.1882, г. Аржанцёй, Францыя — 31.8.1963),
французскі жывапісец, графік, скульптар. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Гаўры і Парыжы (1902—04). З 1905 пісаў пейзажы ў духу фавізму; у 1908 разам з П.Пікаса стаў заснавальнікам кубізму. У амаль манахромных кубістычных кампазіцыях («Кларнет і бутэлька рому на каміне», 1911, «Жанчына з гітарай», 1913) імкнуўся да абстрагавання формаў і разнастайнасці фактуры, шырока выкарыстаў калаж. У 1920-я г. паступова адышоў ад кубізму, пісаў разнастайныя па колеры, дэкар. па характары творы («Чорныя рыбы», 1942). Выканаў цыкл каляровых літаграфій («Сшыткі Жоржа Брака», 1947), размалёўку царквы ў Асі (1945), плафоны залаў у Луўры (1953). У апошнія гады галоўнай тэмай творчасці стала прырода.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАТО́ (Watteau) Жан Антуан (10.10.1684, г. Валансьен, Францыя — 18.7.1721),
французскі жывапісец. Працаваў таксама ў галіне графікі і дэкар. жывапісу. Вучыўся ў Парыжы ў К.Жыло і К.Адрана. Зазнаў уплыў П.П.Рубенса. У 1717 атрымаў званне акадэміка за твор «Паломніцтва на востраў Кіферу». Пісаў жанравыя карціны («Бівак», «Саваяр з сурком», 1716, і інш.). Пазней у творах на тэмы «галантных урачыстасцей» і тэатр. сцэн («Цяжкае становішча», «Свецкае кола ў парку», «Свята кахання», «Жыль» і інш.) канчаткова сфарміраваўся яго своеасаблівы стыль, адметны вытанчанай грацыёзнасцю вобразаў і інтымнымі настроямі. Паэтычнасцю вылучаюцца і яго малюнкі (аловак, сангіна).
Літ.:
А.Ватто. Старинные тексты / Сост. Ю.К.Золотов. М., 1971;
Герман М. Антуан Ватто. 2 изд. Л., 1984.
А.Вато.А.Вато. Паломніцтва на востраў Кіферу. 1717.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛА́Р (Vilar) Жан (25.3.1912, г. Сет, Францыя — 28.5.1971),
французскі акцёр, рэжысёр, тэатр. дзеяч. Вучань Ш.Дзюлена. З 1932 працаваў у розных парыжскіх т-рах. Ініцыятар і кіраўнік фестываляў драм. мастацтва ў Авіньёне. У 1951—63 дырэктар, акцёр і рэжысёр Нац.нар.т-ра (Парыж). Ставіў пераважна класічныя творы сусв. драматургіі. Асветніцкі па накіраванасці, разлічаны на шырокага дэмакр. гледача т-р Вілара спалучаў традыцыі стараж. вулічнага т-ра з наватарскімі плынямі 20 ст. Сярод пастановак: «Рычард II» У.Шэкспіра (1947, і гал. роля), «Сід» П.Карнеля, «Дон Жуан» Мальера (1954, і гал. роля), «Федра» Ж.Расіна (1957), «Кар’ера Артура Уі» Б.Брэхта (1960, і гал. роля), «Справа Опенгеймера» (1965, і аўтар п’есы). Яго творчасць значна паўплывала на сцэн. мастацтва Францыі і інш. краін.