Ба́йка1 ’казка, басня, небыль’ (Нас., Шат., Касп., Бяльк.), ’гаворка, мова’ (Хрэст. дыял., 333). Рус.ба́йка, укр.ба́йка і г. д. (гл. Шанскі, 1, Б, 12–13). Слав.bajьka, вытворнае з суфіксам ‑ьka ад *bajati ’гаварыць; вядзьмарыць’. Махэк₁, 22; Слаўскі, 1, 25. Ужо ў ст.-бел. мове: ’казка, басня, выдумка’ (Нас. гіст.), ’выдумка’ (Бярында, 5).
Ба́йка2 ’саматканая спадніца’ (Бяльк.), спадніца, сатканая з ільну і сукна’ (ДАБМ, 934), ба́йка ’від тканіны’, рус., укр.ба́йка. Запазычанне з польск.baja, bajka ’тс’ (< гал., ням.baai, Boi < лац.badiusсветла-карычневы’). Гл. Фасмер, 1, 107; Шанскі, 1, Б, 12. Параўн. баёвік (баечка, баю́ўка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
клубіяні́ды
(н.-лац. clubionidae)
сямейства павукоў бледна-жаўтаватай, жоўта-зялёнай ці светла-карычневай афарбоўкі, якое ў сусветнай фауне налічвае каля 1,5 тысяч відаў; жывуць у скручаным лісці, у траве, пад карой, у імху, лясным подсціле або пад камянямі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гадзю́ка, ‑і, ДМ ‑дзюцы; Рмн. ‑дзюк; ж.
1. Ядавітая змяя шэрага колеру з чорнай зігзагападобнай паласой уздоўж спіны. А гэтым часам пры сасонцы Гадзюка грэецца на сонцы, — Блішчыць на ёй узор лускі.Крапіва.Вялікая светла-шэрая гадзюка з выразным чорным узорам на спіне гналася па сцежцы за травяной жабай.В. Вольскі.
2.Разм.лаянк. Пра небяспечнага шкоднага чалавека. Людзі маўчалі: такі час, можа знайсціся гадзюка якая, і тады памінай, як чалавека звалі.Шчарбатаў.
•••
Гадзюка падкалодная — тое, што і змяя падкалодная (гл. змяя).
Прыгрэць гадзюку на (сваіх) грудзяхгл. прыгрэць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лаўсо́нія
[н.-лац. lawsonia, ад J. Lawson = прозвішча шв. натураліста (памёр у 1747 г.)]
кустовая расліна сям. чальчаковых з светла-жоўтымі або чырвонымі пахучымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў тропіках; вырошчваецца як дэкаратыўная і фарбавальная расліна (з лісця атрымліваюць хну).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЎЧА́РКІ,
група парод службовых сабак. Пашыраны ва ўсім свеце. Гадуюць для пастухоўскай, каравульнай, вышуковай і інш. службы. Вызначаюцца моцнай канстытуцыяй, прапарцыянальным складам цела, багатым шэрсным покрывам. Смелыя, вынослівыя сабакі, якія лёгка дрэсіруюцца. Вядомыя пароды: каўказская, сярэднеазіяцкая, паўднёваруская, шатландская (колі) і інш.Найб. пашыраная — нямецкая аўчарка, на аснове якой створаны ўсх.-еўрап. тып.
Нямецкая аўчарка — адна з лепшых вартавых сабак, моцная, з добра развітой мускулатурай, выш. ў карку ў сярэднім каля 60 см. Вызначаецца развітым інстынктам аховы гаспадара, яго рэчаў, двара, жывёлы і інш. Усходнееўрапейская аўчарка буйнейшая за ням., з больш сухім і моцным складам цела, выш. ў карку 62—70 см; галава клінападобная, вушы стаячыя, хвост шаблепадобны; масць цёмна- і светла-шэрая, чорная з падпалінамі, рыжая розных адценняў. Каўказская, сярэднеазіяцкая і паўднёваруская аўчаркі — пастухоўскія пароды стараж. паходжання, з масіўнай шырокай галавой, грубым касцяком, магутнымі лапамі; вушы вісячыя, хвост серпападобны. Выш. ў карку 60—65 см. Гадуюць іх пераважна ва ўсходнееўрап. і сярэднеазіяцкіх краінах. У многіх краінах свету пашыраны даўгашэрсны і барадаты колі, у прыдунайскіх краінах — чорныя кудлатыя пулі і пумі, белыя кувасы, камандоры і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́НДЫЙ (лац. indium),
In, хімічны элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 49. ат. м. 114,82. У прыродзе 2 ізатопы: 113In(4,3%) і слаба радыеактыўны (b-выпрамяняльнік, перыяд паўраспаду 5∙1014 гадоў) 115In (95,7%). Рассеяны элемент, у зямной кары 10−5% па масе. Адкрыты ў 1863 ням. вучонымі Ф.Райхам і Т.Рыхтэрам пры спектраскапічным даследаванні цынкавай падманкі, названы па сіняй (колеру індыга) лініі спектра.
Серабрыста-белы мяккі метал tпл 156,78 °C, tкіп 2024 °C, шчыльн. 7310 кг/м³ Устойлівы ў паветры, не ўзаемадзейнічае з азотам, вадародам, вугляродам. Пры т-ры вышэй за 800 °C гарыць з утварэннем сэсквіаксіду In2O3 (светла-жоўтае крышт. рэчыва, tпл 1910 °C). Узаемадзейнічае з мінер. і арган. к-тамі, пры награванні — з хлорам, бромам, ёдам. Пры сплаўленні з халькагенамі (сера, селен, тэлур) утварае халькагеніды (паўправадніковыя матэрыялы). Атрымліваюць з адходаў і паўпрадуктаў свінцова-цынкавай і алавянай вытв-сці. Выкарыстоўваюць у вытв-сці легкаплаўкіх сплаваў, паўправадніковых матэрыялаў, як матэрыял для герметызацыі ў вакуумных прыладах і касм. апаратах. Таксічны, пыл І. і яго злучэнняў выклікае пашкоджанне лёгкіх, шкодна ўплывае на печань і селязёнку.
Літ.:
Яценко С.П. Индий: свойства и применение. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ІО́СІФАЎСКІ САБО́Р Існаваў у 18—20 ст. у Магілёве. Пабудаваны ў 1780—98 з цэглы паводле праекта арх. М.Львова ў стылі класіцызму. Спачатку дзейнічаў як царква, у 1802 з нагоды сустрэчы Кацярыны II з аўстр. імператарам Іосіфам II перайменаваны ў сабор. Уваходзіў у ансамбль Магілёўскай Саборнай плошчы. Асн. аб’ём квадратны ў плане, да якога далучаліся з У паўцыліндрычная апсіда, з 3 шырокі прытвор. Гал. фасад меў 4-калонны дарычны порцік, пастаўлены на ступеньчаты стылабат і завершаны трохвугольным франтонам з шырокім трыгліфным фрызам. Бакавыя фасады дэкарыраваны 4-калоннымі дарычнымі порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. Асн. аб’ём у цэнтры меў на высокім круглым барабане сферычны купал з 2 абалонкамі — унутранай (з адтулінай у сярэдзіне і 12 праёмамі) і вонкавай (з 12 круглымі вокнамі-люкарнамі і размалёўкай). У інтэр’еры купал пры дапамозе ветразяў апіраўся на 4 масіўныя пілоны, якія стваралі ўнутр. квадрат, Інтэр’ер багата аздоблены: парныя іанічныя калоны, светла-жоўты і зялёны мармур, размалёўка ў тэхніцы грызайль, нішы са статуямі, рэльефныя медальёны, абразы на медных шчытах мастака У.Баравікоўскага (1797) і інш. У 1937 будынак разбураны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́ЎСКАЯ КА́ФЛЯ,
архітэктурна-дэкаратыўная кераміка 15—18 ст. з г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. У 15—16 ст. выраблялі гаршковую кафлю з крыжападобным, квадратным або круглым вусцем, пазней — каробчатую тэракотавую і паліваную (паліхромную і размаляваную), пакрытую зялёнай, светла- і цёмна-карычневай палівай. Тэракотавая кафля 16—17 ст. з рэльефнай вонкавай пласцінай без рамкі была паліхромная (пераважалі зялёны, сіні і белы колеры) або з 2-прыступкавай рамкай і раслінным арнаментам на вонкавай пласціне. У сярэдзіне — 3-й чвэрці 17 ст. яна мела рамку па краі вонкавай пласціны, багата аздаблялася раслінным арнаментам, у канцы 17 ст. рамка адсутнічала, аздаблялася барэльефным дывановым арнаментам; з пач. 18 ст. мела вял. памеры, з тоўстай вонкавай пласцінай, упрыгожанай раслінным або геральдычным арнаментам (высокі рэльеф). У кафлі 2-й пал. 18 ст. малюнак на вонкавай пласціне адсутнічаў. Паводле прызначэння М.к. падзялялася на сценную, карнізную (простую, складаную і вуглавую), паясную, каронкі (гарадкі). У аздабленні пашыраны расл., геральдычны, геам., зааморфны, сюжэтны арнаменты. У 2-й пал. 17 ст. мсціслаўскія цаніннікі (найб. вядомы С.Палубес) працавалі ў Маскоўскай дзяржаве, дзе выраблялі арх. кафлю.
А.А.Трусаў.
Да арт.Мсціслаўская кафля. Паліваная кафля з геральдычнай выявай. 18 ст.Да арт.Мсціслаўская кераміка. Фрагменты керамічнага посуду сярэдзіны 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лілей ’лілея, Lilium L.’ (Ян.), гродз.лілея, гом.лялея (Кіс., Ъяльк., Яруш., ТСБМ), лілія (ТСБМ, Сцяшк., Сіг.; драг., Сл. паўн.-зах.), лылія ’тс’ (Бес.), в.-дзвін., лудз., астрав.лілея, лілія, лялея ’гарлачык белы і жоўты’ (Сл. паўн.-зах.), брэсц., гродз.лілея вадзяная ’гарлачык белы, Nymphaea alba L.’ (Кіс.), ст.-бел.лилея, лелея, лилия (XVI ст.) запазычаны са ст.-поль£к. lilii̯a, lelija ’лілея’, якія паходзяць з с.-в.-ням.lilje, W/а < лац.lilia (мы. лік ад Шійт) ’тс’ (Булыка, БЛ, 9, 30; Слаўскі, 4, 256). Магчыма, што форма лілей прыйшла з ц.-слав., параўн. ст.-рус.лилий, лилиюмъ ’лілея’ (з XVI ст.). Сюды ж ліліёвы ’светла-жоўты’ (іўеў., Сцяшк., Сл.), лілейка ’пылюшнік вадазборалісты, Thalictrum equilegifolium L.’ (гродз., Кіс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паклапаці́цца, ‑пачуся, ‑поцішся, ‑поціцца; зак.
1. Патурбавацца, панепакоіцца з выпадку чаго‑н., каб забяспечыць кім‑, чым‑н. Здаецца, можна было б і адпачыць трохі цяпер. Але адпачынак не ў дзядзькавай натуры: цяпер якраз і аб зіме час паклапаціцца.Колас.[Камлюк:] — Паклапаціся пра коней, калі матацыкл не наладзіш.М. Ткачоў.— Хлопцы, паклапаціцеся адносна вячэры.Машара.
2. Праявіць клопат аб кім‑, чым‑н. — Калі не хочаш, падумаць пра сябе, дык пра сына паклапаціся.Пальчэўскі.— Вы ж разумееце, што да восені мы павінны пасяліць маладых рабочых у інтэрнат, паклапаціцца, каб у іх было цёпла, светла і ўтульна, і абавязкова — весела, — працягвае Катаводаў.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)