Стры́гнуць ‘торгнуць’ (ТС), стрыгну́ць ‘пайсці’ (Шымк. Собр.), стрыгу́ць, стрыгану́ць ‘уцячы’, ‘упікнуць’ (Нас.), стрыгану́ць ‘сказаць грубасць рэзка’ (Бяльк.), ‘укалоць намёкам’ (Байк. і Некр.), стрыга́ць ‘упікаць’ (Нас., Жд. 2), стры́гаць ‘наразаць; часта бегаць’ (Нас.), ‘паводзіць вушамі, прыслухоўвацца’ (полац., Жыв. св.); сюды ж, відаць, стрыжкі́ ‘тонкія папрокі, зласлівыя напамінкі’ (Нас.), стру́жыць ‘стрыгчы вушамі (пра каня)’ (ТС). Параўн. укр.стригну́ти ‘скокнуць’, якое разглядаецца як вынік кантамінацыі стри́бну́ти (гл. стрыбаць) і плигну́ти ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 440), што на фоне беларускіх фактаў не пераконвае; славен.strígati, strígniti ‘стрыгчы’, што разглядаюцца як вытворныя ад stríči ‘тс’ (Сной у Бязлай, 3, 329), а таксама славен.striči z ušesi ‘паводзіць вушамі’, серб.-харв.стри̏чи ушима, чэш.stříhati ušima, польск.strzyć uszami ‘тс’, у аснове якіх, відаць, ляжыць імітатыў, што абазначае рэзкі рух, параўн. стрыкаць (гл.). Сюды ж таксама стрыгма́нка ‘быстрая, шустрая, ухвацістая дзяўчына або жанчына’ (Барад.). Гл. стрыгчы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
rap1[ræp]n.
1. стук;
We heard a sharp rap on the door. Мы пачулі рэзкі стук у дзверы.
2.mus. рэп
3.AmE, infml абвінава́чанне; віна́
♦
give smb. a rap on/over the knucklesinfml даць каму́-н. па рука́х;
get a rap on/over the knucklesinfml атрыма́ць па рука́х;
take the rapinfml незаслу́жана атрыма́ць тэ́рмін
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
gravel
[ˈgrævəl]1.
n.
1) жвір -у m., жарства́f.
2) Med. мачавы́я камяні́
3) Obsol. пясо́к -ку́m.
2.
v.t.
1) высыпа́ць жарство́й
2) ста́віць у тупі́к; бянтэ́жыць, зьдзіўля́ць
3) садзі́ць карабе́ль на меліну́
3.
adj.
1) рэ́зкі, ахры́плы, непрые́мны (пра го́лас)
2) шо́рсткі, жарсьцьвяны́, жві́рысты
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
tang
I[tæŋ]1.
n.
1) во́стры смак
the tang of mustard — во́стры смак гарчы́цы
2) пры́смак -у m.; рэ́зкі пах
3) адце́ньне n.
4) шпень (прыла́ды, на які́ наса́джваюцца тро́нкі)
2.
v.t.
надава́ць во́стры смак
II[tæŋ]1.
n.
бра́згат, звон -у m.
2.
v.
бра́згаць (по́судам); звані́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
odprawa
odpraw|a
ж.
1. адпраўка, адпраўленне;
~a pociągów — адпраўка цягнікоў;
2. звальненне, аддаленне;
3. адпор, адказ;
dać ostrą ~ę — даць рэзкі адказ;
4. нарада; інструктаж;
5. дапамога пры звальненні з працы;
~a celna — мытны кантроль
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пары́вісты, ‑ая, ‑ае.
1. Нераўнамерны, няроўны, з раптоўнымі парывамі. Парывісты дождж то сек з усіх бакоў, то сціхаў.Няхай.І на прыжмураныя вейкі, Нібы дрыготкую расу, Парывістым світальным ветрам Я зоркі ўсе твае страсу.Бураўкін.
2.Рэзкі, імклівы. Якімка робіць парывісты рух, каб вырвацца з багны, але яна не адпускае яго...Курто.// Нераўнамерны, які час ад часу ўзмацняецца або слабне. Кожны з трох адчуваў парывістае дыханне другога. Білі здавалася, што сэрца яго вось-вось выскачыць з грудзей.Лынькоў.
3. Які лёгка захапляецца; няўрымслівы. І ўсё ж натура .. [Пётры Сергіевіча], заўсёды сквапная да ўражанняў, парывістая, памкнулася ўслед.Ліс.[Лёля] стаяла разгубленая, нібы прырасла да долу, і трывожна глядзела.. [Слаўку] ўслед. Чаго ён сёння нейкі не такі, як заўсёды: узрушаны, парывісты, разкаваты?..Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўно́чны1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да поўначы 1; які знаходзіцца на поўначы, размешчаны на поўнач ад чаго‑н. Паўночны полюс. Паўночнае паўшар’е. Паўночны напрамак. Паўночнае лета. □ Там .. [Туравец] даведаўся, што штаб брыгады знаходзіцца непадалёк, у гэтым жа лесе, на паўночнай ўскраіне.Мележ.// Які дзьме з поўначы (пра вецер). На дварэ дзьмуў рэзкі паўночны вецер.Якімовіч.// Уласцівы поўначы, характэрны для поўначы 1 (у 1 знач.). Паўночная расліннасць.
•••
Паўночнае ззяннегл. ззянне.
Паўночны захадгл. захад.
Паўночны ўсходгл. усход.
паўно́чны2, ‑ая, ‑ае.
Які адносіцца да поўначы 2; які адбываецца, бывае ў поўнач. Я прачнуўся паўночнай парой. — Зуб на зуб не трапляе.Куляшоў.І якое можна суцяшэнне Ў паўночны час прыдумаць мне.Пысін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераваро́т, ‑у, М ‑роце, м.
1. Змена існуючага грамадска-палітычнага ладу або ўрада сілай. Дзяржаўны пераварот. Рэвалюцыйны пераварот. Палітычны пераварот.
2.Рэзкі паварот, карэнныя змены ў развіцці, ходзе чаго‑н. Пераварот у навуцы. Тэхнічны пераварот. □ З’яўленне такога натоўпу зрабіла ў доме цэлы пераварот.Колас.І вось за адзін вечар адбыўся цэлы пераварот, адчуў Віця, што цяпер не толькі пра свае клопаты думаць трэба.Нядзведскі.
3.Спец. Фігура вышэйшага пілатажу, пры якой самалёт пераварочваецца ў паветры. Зрабіўшы правы, пасля левы віражы, Крывахіж паправіў на плячах лямкі парашута.. І пайшлі перавароты, пасля пятля...Алешка.// Гімнастычная фігура, пры якой цела гімнаста пераварочваецца ў паветры.
•••
Дварцовы пераварот — насільная змена манарха, кіраўніка дзяржавы сіламі прыдворных груп высокапастаўленых асоб без ўдзелу народных мас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; незак.
1. Утвараць скрыпучыя гукі; рыпець. Падлога скрыпіць. □ Хісталіся, гнуліся і скрыпелі сосны.В. Вольскі.Суха скрыпіць снег пад нагамі.Пянкрат.Па камяністай дарозе скрыпелі вазы з снапамі.Бядуля.//чым. Рабіць скрып чым‑н. Афіцэр скрыпеў новымі бліскучымі жорсткімі рамянямі.Мележ.Бок балеў так, што Вісарыён скрыпеў зубамі, абмацваючы яго.Самуйлёнак.// Утвараць рэзкі гук, падобны на скрып (пра птушак). Пад ваколіцай голасна кукавалі зязюлі, паблізу, у травяністых нізоўях, скрыпелі дзеркачы.Кірэйчык.//Разм. Гаварыць рэзкім, скрыпучым голасам; бурчаць. [Жанчыны] паклікалі афіцыянтку да сябе і доўга, нудна скрыпелі на яе, дакараючы.Брыль.
2.Разм. Жыць абы-як, з цяжкасцю падтрымліваючы свае сілы. Хворы яшчэ скрыпіць./уперан.ужыв.Работа не ішла, а скрыпела.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)