1. Які прызначаны, служыць для перавозкі цяжкіх грузаў. Ламавы конь. □ Грукацелі па бруку велізарныя ламавыя падводы.Хведаровіч.
2.узнач.наз.ламавы́, ‑ога, м. Тое, што і ламавік. Цэлы шнур ламавых падвозіў .. прыпасы.Гартны.Не сціхала спрэчак завіруха, аж пакуль праз позні шум Масквы не пачуеш, як унізе глуха грукаюць падковы ламавых.Русецкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неўпарадкава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Не прыведзены ў парадак; пазбаўлены парадку. Неўпарадкаваныя цэны. Неўпарадкаваны чамадан. □ З буфеціка-шафкі выглядала неўпарадкаваная пасуда.Гартны.
2. Не забяспечаны ўсім неабходным; неўладкаваны. Неўпарадкаваны быт. Неўпарадкаванае жыццё.
3. Не прыведзены ў парадак для выгоднага жыцця. Неўпарадкаваны раён горада. □ Да.. [гарадка] не так даўно яшчэ і дабрацца было цяжка: чыгунка далёка, дарогі неўпарадкаваныя.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пара́дзіцца, ‑раджуся, ‑радзішся, ‑радзіцца; зак.
1. Папрасіць парады ў каго‑н. Цяпер у Алеся часта з’яўлялася жаданне стрэцца з.. [Калачынскім]. Пагутарыць.., парадзіцца, прызнацца ва ўсім.Чарнышэвіч.Няма каму сказаць шчырага слова, няма з кім нарадзіцца...Зарэцкі.
2. Абмяняцца думкамі, парадамі; параіцца. На папярочцы-сценцы, што аддзяляла загуменні ад папару, хлопцы прыпыніліся парадзіцца, як ісці к лесу.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заняпа́д, ‑у, ДМ ‑дзе, м.
1. Упадак, збядненне (звычайна ў якой‑н. галіне грамадскага жыцця). Заняпад эканомікі. Заняпад буржуазнай культуры.
2. Хваравіты стан, упадак сіл. Стэпа пачула вялікую ўтому, заняпад і, не раздзеючыся, прылягла.Гартны.// Цяжкі маральны стан, выкліканы перажываннямі, горам. Сваімі простымі і задушэўнымі гутаркамі .. [Кунігас-Ляўданскі] вельмі падтрымаў мяне ў маім заняпадзе пасля смерці Яні.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́лудзень, ‑дня, м.
1. Тое, што і абед. Сёння на світанні Піліпка зайшоў у хату, каб паснедаць і ўзяць торбачку з полуднем.Навуменка.Абедзенная пара даўно ўжо прайшла, але .. [Алесь] забыў пра полудзень.Чарнышэвіч.
2. Сярэдзіна дня; поўдзень. — Ну, то ўставай, ды будзем абедаць; ужо, бачыш, за полудзень мінула.Гартны.
3. Лёгкая яда паміж абедам і вячэрай; падвячорак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыка́зчык, ‑а, м.
Уст.
1. Наёмны служачы ў купца або ў гандлёвай установе, які выконваў даручэнні гандлёвага характару і па даручэнню гаспадара займаўся гандлем у магазіне; прадавец. [Бацька] наймаўся ў лясных купцоў прыказчыкам пры сплавах.Бядуля.— Хоць пару фунтаў [хлеба], Мікалай Ігнатавіч, — папрасіла .. [Ганна] маладога рухавага прыказчыка.Гартны.
2. Служачы ў маёнтку, які кіраваў гаспадаркай памешчыка і выконваў розныя гаспадарчыя даручэнні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сне́данне, ‑я, н.
Ранішняя яда. Маці за снеданнем некалькі разоў спрабавала ўшчаць гаворку, але бацька маўчаў.Гурскі.Увесь гэты дзень, за выключэннем перапынку на снеданне і абед,.. быў прызначан агляду калгаснай гаспадаркі.Колас.// Ежа, прызначаная для ранішняй яды. У белыя торбачкі [касцы] ўлажылі прыгатаванае жонкамі і мацеркамі снеданне.Гартны.Базыль, знайшоўшы на стале снеданне, уплятаў яго, аж сківіцы трашчалі...Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тачы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
1. Інструмент для вастрэння нажоў, брытваў, кос і пад. Завод яшчэ стаяў, калі Рыгор увайшоў у майстэрні: не рухаліся нядаўна спыненыя начною зменаю варштаты, не шыпелі разцы і зубілы, не ляскала электрычнае тачылка.Гартны.
2.Разм. Машынка для завострывання алоўкаў. Яшчэ на перапынку .. [Коля] праверыў алоўкі, некаторыя падвастрыў тачылкай.Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
характарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
1. Даць (даваць) характарыстыку каму‑, чаму‑н., вызначыць (вызначаць) адметныя рысы, асаблівасці каго‑, чаго‑н. [Намеснік дырэктара:] — Мне цябе характарызавалі з самага лепшага боку.Грамовіч.— Яна ў цябе, як ведзьма, — характарызаваў Рыгор Петрусю яго гаспадыню.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУЙНІ́ЦКІ (Ігнат Цярэнцьевіч) (22.8.1861, б. фальварак Палівачы, Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. — 22.9.1917),
бел. акцёр, рэжысёр, тэатр. дзеяч. Стваральнік бел.нац. прафесійнага т-ра. Скончыў Рыжскае землямернае вучылішча, вучыўся ў прыватнай драм. студыі ў Вільні. Працаваў каморнікам на Беларусі. Добра ведаў жыццё народа, глыбока адчуваў і разумеў нар. творчасць. Вывучаў песні і танцы, збіраў узоры нар. адзення, арнаменту, размалёўкі. З 1905 сістэматычна наладжваў вечарынкі ў Палівачах і Празароках. У 1907 арганізаваў у Палівачах аматарскі т-р, удзельнікі якога выступалі перад мясц. жыхарамі. У 1910 т-р стаў прафесійным і атрымаў назву Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага. З ім многа ездзіў па Беларусі і за яе межы. Выступаў у Вільні, Пецярбургу і Варшаве. Кіраваў т-рам, падтрымліваў яго эканамічна за кошт даходаў са свайго маёнтка, ставіў п’есы, іграў у іх — Аляксей («У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшкі), Ігнась («Модны шляхцюк» К.Каганца), Антон, Мірановіч («Пашыліся ў дурні», «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага), чытаў прозу і вершы, спяваў сола і ў хоры, па-майстэрску танцаваў. Першы на Беларусі звярнуў увагу на прыгажосць і эстэт. магчымасці бел.нар. танца, узняўшы яго да ўзроўню высокага мастацтва. Яго дзейнасць падтрымалі прагрэс. дзеячы бел. культуры — Я.Купала, Ядвігін Ш, Цётка, Ц.Гартны, З.Бядуля, Ч. і Л.Родзевічы і інш. З-за ўціску царскіх улад, іх негатыўных адносін да адраджэння бел. культуры, матэрыяльных цяжкасцей у 1913 т-р спыніў дзейнасць. У маі 1914 Буйніцкі зрабіў спробу стварыць новы т-р, але перашкодзіла 1-я сусв. вайна. У 1917 адзін з ініцыятараў стварэння Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. У апошнія месяцы жыцця на вайск. службе ў рус. арміі ў раёне Маладзечна, дзе і памёр. У 1975 перапахаваны на цэнтр. плошчы в. Празарокі Глыбоцкага р-на, на магіле — помнік (скульпт. І.Міско, арх. М.Бурдзін). У Празароцкай сярэдняй шкале музей Буйніцкага.
Літ.:
Няфёд У.І. Ігнат Буйніцкі — бацька беларускага тэатра. Мн., 1991.