ГА́РТНЫ Цішка

(сапр. Жылуновіч Зміцер Хведаравіч; 4.11.1887, г. Капыль Мінскай вобл. — 11.4.1937),

бел. пісьменнік і грамадскі дзеяч. Акад. АН Беларусі (1928). Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. Працаваў рамеснікам-гарбаром у Капылі, на з-дзе ў Пецярбургу. Пасля 1917 сакратар Бел. нац. камісарыята, рэдактар газ. «Дзянніца», з 1.1 да 3.2.1919 старшыня Часовага рэвалюцыйнага ўрада Савецкай Беларусі, потым палітработнік 14-й арміі і штаба Зах. фронту. Пазней узначальваў Дзярж. выд-ва Беларусі, працаваў у Наркамаце асветы БССР, у Ін-це гісторыі АН Беларусі. У 1923 пленум ЦК КП(б)Б прыняў пастанову аб прысваенні яму звання нар. паэта Беларусі, аднак пастанова не была выканана. Чл. ЦБ КП(б)Б (1918—19), кандыдат у чл. ЦК КП(б)Б (1927—29), чл. ЦВК БССР у 1920, 1931. 16.1.1931 выключаны з партыі, 15.11.1936 арыштаваны. 7.4.1937 пераведзены ў Магілёўскую псіхіятр. лячэбніцу, дзе, паводле афіц. версіі, памёр ад гангрэны лёгкіх. У 1988 рэабілітаваны.

Друкавацца пачаў у 1908 у газ. «Наша ніва». Выступаў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, даследчык гісторыі бел. л-ры, крытык. Першы зб. «Песні» (1913). Гартны — пачынальнік рабочай тэматыкі ў бел. паэзіі і прозе. У рамане «Сокі цаліны» (нап. 1914—29) паказаў шляхі фарміравання характару рэв. змагара, узняў некранутыя пласты нар. жыцця, разгарнуў шырокія малюнкі заводскіх будняў, стварыў яскравыя вобразы сялян-местачкоўцаў. У зб-ках апавяданняў «Трэскі на хвалях» (1924) і «Прысады» (1927) адлюстравана разбуджаная рэвалюцыяй бел. вёска. У творах Гартнага заўважаўся паварот ад аднабаковай рамантызацыі і лірыка-эмацыянальнага ўспрыняцця грамадз. вайны да рэаліст. паказу канкрэтнага чалавека і яго псіхалогіі. У рамане «Перагуды» (1935) паказаў вёску ў перыяд калектывізацыі. У зб. «Узгоркі і нізіны» (1928) — даследаванні творчасці Я.Купалы, Я.Коласа, М.Чарота, А.Гурло. На месцы пахавання Гартнага пастаўлены помнік. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Капылі і інш.

Тв.:

Зб. тв: У 4 т. Т. 1—3. Мн., 1987—89;

Вершы. Мн., 1967;

Насустрач сонцу: Выбр. апавяданні. Мн., 1978.

Літ.:

Клачко А.М. Цішка Гартны: (Крытыка-біягр. нарыс). Мн., 1961;

Адамовіч А.М. Беларускі раман. Мн., 1961;

Хведаровіч М. Памятныя сустрэчы. 2 выд. Мн., 1963. С. 35—40;

Стральцоў М. Жыццё ў слове. Мн., 1965. С. 83—101;

Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць. Мн., 1968. С. 126—153;

Яго ж. Кнігі і людзі. Мн., 1976. С. 126—153;

Успаміны пра Цішку Гартнага. Мн., 1984.

т. 5, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Гартны Ц. 1/179, 239, 270, 377, 390, 567; 2/98, 210, 215, 227, 230, 231, 243, 244, 251, 260, 267, 269, 326, 476; 3/367—368, 565; 4/56, 85, 221, 468, 476, 489; 5/110, 323; 6/39, 383, 558, 563, 616; 7/113, 258, 435, 463, 495; 8/89, 408, 435, 456, 499, 578, 616, 624; 9/303; 10/76, 369, 526; 11/148, 208, 503, 515, 533, 586; 12/138, 393, 408, 449, 450, 548, 550, 551, 552, 553, 554, 556, 558, 561, 562, 563

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Авадзень, гл. Гартны Ц.

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Капылянін, гл. Гартны Ц.

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Друк Сымон, гл. Гартны Ц.

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Жылуновіч З. Х., гл. Гартны Ц.

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Капы́рсціцца ’ўпарціцца, наравіцца, капрызіць’ (ТСБМ, Гартны), да капрызіцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піля́вы ’рухавы чалавек’ (КТС — Ц. Гартны), пілаваць ’гізаваць’ (лаг., Сл. ПЗБ). Да таіць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́хі ‘ вобыск, вобшук’ (Ц. Гартны). Утворана на базе варыянтнай асновы трух‑/трус‑, параўн. ператрус ‘тс’ і трухнуць ‘страсянуць, скалануць’ (Нар. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэрам ’нібы, быццам’ (Гарэц., КТСДунін–Марцінкевіч, Цішка Гартны), ’у большасці’ (капыл., нясв., клец.). Ад ням. mehr ’болей’ (Абабурка, Лінгв. дасл., 7).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)