proportion

[prəˈpɔrʃən]

n.

1) прапо́рцыя f., ко́лькасныя адно́сіны

2) ча́стка f.

A large proportion of Belarus is covered by forests — Вялі́кая ча́стка Белару́сі пакры́тая ляса́мі

3) Math. прапо́рцыя f.

4) Math. трайно́е пра́віла

- proportions

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ву́падок ’хвароба, смерць, упадак’ (КСТ). Відаць, да выпадак (у знач. ’няшчасны выпадак’) з характэрнай для поўдня Беларусі заменай ы на у пасля губных; параўн. семантычную паралель: годзіна ’непагадзь’ і ліха годзіна ’тс’ (Нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастройка, постройка, пострбикі, пустрбика ’будынак, будынкі’ (Янк. 1, Тарн., Сл. Брэс., Ян.; лудз., Сл. ПЗБ). З рус. постройка ’тс’. Пашырэнне слова, відаць, было звязана з уключэннем Беларусі ў тэрыторыю Расійскай імперыі ў XVIII ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аршы́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Старая мера даўжыні, роўная 71,12 см, якой карысталіся ў Беларусі, Расіі да ўвядзення метрычнай сістэмы.

2. Лінейка, планка такой даўжыні для мерання.

Мераць на свой аршын — меркаваць пра што-н. са свайго пункту погляду, аднабакова (разм.).

Нібы (быццам) аршын праглынуў — пра чалавека, які стаіць або сядзіць ненатуральна прама (разм.).

Аршын з шапкаю — пра малога, невысокага чалавека (разм.).

|| прым. аршы́нны, -ая, -ае.

Пісаць аршыннымі літарамі (надта вялікімі; жарт.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

курс², -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Закончаны цыкл, увесь аб’ём спецыяльнага навучання, якіх-н. працэдур.

К. сярэдняй школы.

К. гразелячэння.

2. Асобная гадавая ступень адукацыі ў вышэйшай школе і спецыяльных навучальных установах, а таксама група навучэнцаў гэтай ступені.

Скончыць к. ва ўніверсітэце.

Стараста курса.

Студэнт трэцяга курса.

3. Выклад навуковай дысцыпліны ў вышэйшай школе, у спецыяльнай навучальнай установе.

Прачытаць к. лекцый па гісторыі Беларусі.

|| прым. курсавы́, -а́я, -о́е.

Курсавая работа студэнта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гвалто́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які суправаджаецца гвалтам, прымусам. У Заходняй Беларусі буржуазны ўрад Польшчы праводзіў гвалтоўнае апалячванне насельніцтва. // Выкліканы гвалтам, прымусам. Гвалтоўная смерць.

2. Раптоўны, нечаканы. Гвалтоўны агонь мінамётаў, быццам лапай, пакрыў .. лес. Брыль.

3. Парывісты, бурны. Гвалтоўны вецер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапаку́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

1. Зазнаць, перажыць многа пакут. Зямля Беларусі многа перапакутавала за сваю гісторыю. Але самы вялікі здзек, самую страшную лютасць зазнала яна ад рук фашысцкіх забойцаў і катаў. «Звязда».

2. Перажыўшы што‑н., кончыць пакутаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фунто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Разм.

1. Сорт летніх, вялікіх груш, якія растуць на Беларусі. — Дзічка, — сказаў Мікалай, задзіраючы галаву на грушу. — Яна лепш.. за фунтоўку або сапяжанку, — сказаў Юрка. Чорны.

2. Плод гэтай грушы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ні́ты, нітава́нне ’рвота, ваніты’ (Нас., Гарэц.). Ад ваніты, ванітаванне (гл. ванітаваць) шляхам адсячэння пачатковага в, успрынятага як незаканамерная пратэза, пасля адпадзення пачатковага а па мадэлі, спецыфічнай для гаворак усходу Беларусі, параўн. граном < аграном і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перавяжыха ’дуброўка прамастаячая, Potentilla erecta (L.) Rausch’ (віц., Кіс.). Відаць, да перавяза́ць: сцябло расліны выглядае нібы перавязанае ў каленцах, адкуль вырастаюць лісты. Да пера- і вяза́ць (гл.). Мена з > ж характэрная для паўн.-зах. Беларусі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)