count3 [kaʊnt] v.

1. лічы́ць, падлі́чваць;

count one’s money лічы́ць гро́шы;

count up to three лічы́ць да трох

2. мець значэ́нне;

Money counts with him more than anything. Грошы для яго – самае галоўнае;

Every minute counts. Дарагая кожная хвіліна.

3. прыма́ць у разлі́к, улі́чваць;

fifty people not counting the children пяцьдзяся́т чалаве́к, калі́ не лічы́ць дзяце́й;

that doesn’t count гэ́та не ідзе́ ў разлі́к

4. лічы́ць, успрыма́ць;

be counted as friends лічы́цца сябра́мі

don’t count your chickens before they are hatched кураня́т уво́сень лі́чаць; ≅ не той хлеб, што на по́лі, а той, што ў гумне

count on [ˌkaʊntˈɒn] phr. v. разлі́чваць, спадзява́цца (на каго-н. або што-н.)

count upon [ˌkaʊntəˈpɒn] phr. v. разлі́чваць, спадзява́цца (на каго-н. або што-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Бог. Рус. бог, укр. біг, польск. bóg, чэш. bůh, ст.-слав. богъ, балг. бог, серб.-харв. бо̑г і г. д. Прасл. *bogъ. Роднасныя словы перш за ўсё ў інда-іран. мовах: ст.-інд. bhágasтой, хто абдорвае, дае даброты, уладыка’, ст.-іран. baɣa ’бог’, ст.-перс. baga‑ (ст.-інд. bhájati ’дае, дзеліць’, грэч. φαγεῖν ’есці’). Першапачатковае значэнне ’той, што надзяляе’. Параўн. ст.-інд. bhágaḥ ’багацце; шчасце’, ст.-іран. baɣa‑, baga‑ доля’. Версію аб запазычанні прасл. слова з іран. моў фанетычна давесці немагчыма (а толькі з культ.-гіст. меркаванняў). Бернекер, 67; Траўтман, 23; Праабражэнскі, 1, 33; Слаўскі, 1, 40; Машынскі, Pierw., 92; Фасмер, 1, 181–182. Гл. яшчэ Meriggi, ЗФЛ, VIII (1965), 43; Бенвяніст, Зб. Якабсону, 1, 202; Жукуа, Sprache, 11, 131 і наст. Падрабязна Трубачоў, Этимология, 1965, 25–31, які мяркуе, што пакуль няма даных, каб адказаць на пытанні, ці запазычана слав. bogъ з іранскага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Opulentissima metalla assidue plenius responsura fodienti

Каштоўныя металы дастаюцца перш за усё таму, хто рупліва капае.

Драгоценные металлы достаются прежде всего тому, кто усердно копает.

бел. Хто шукае, той знаходзіць. Шукай, дык знойдзеш. Каму ў голаў зойдзе, той і за печчу знойдзе. Хто гоніць, той здагоніць.

рус. Тот и сыщет, кто ищет. Кто бежит, тот и догоняет. Копнёшь, так и найдёшь. Кто ищет, тот всегда найдёт. Копни поглубже, найдёшь погуще. Дорогу осилит идущий.

фр. Qui cherche trouve (Кто ищет ‒ тот находит).

англ. A cat in gloves catches no mice (Кот в перчатках не словит мыши).

нем. Wer da sucht, der findet (Кто ищет, тот найдёт).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

грабе́жнік, ‑а, м.

Той, хто займаецца грабяжом; рабаўнік. За адну ноч узброеныя абрэзамі невядомыя грабежнікі зрабілі налёт на двух фінагентаў і адабралі ў іх каля шасці тысяч рублёў. Паслядовіч. // Разм. Вымагальнік, абірала. Вінаваты ў няведанні рабочымі законаў не столькі самі рабочыя, колькі іх эксплуататары (‑грабежнікі), якія валодаюць усёй уласнасцю, жывуць чужой працай. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адно́лькавы, ‑ая, ‑ае.

Такі, які нічым не адрозніваецца ад іншых, такі самы. [Полаг:] — У аднолькавым мы становішчы былі пасля акупацыі. Адны галавешкі ды каміны засталіся. Шамякін. І аднолькавае гора У нас некалі было, І адзін і той жа вораг, І адно і тое ж зло. Астрэйка. // Які ніколькі не змяніўся; такі, як заўсёды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ара́ць, ару, арэш, арэ; аром, араце; незак. што і без дап.

Апрацоўваць зямлю плугам. Араць на зіму. □ Хто тры разы арэ, той тры снапы бярэ. Прыказка. Каб свінні рогі, арала б дарогі. Прыказка. Як ні ары, абы чорным дагары. Прымаўка. Ой, пайду я лугам, лугам, Дзе мой мілы арэ плугам. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арна́мент, ‑у, М ‑нце, м.

1. Узор (жывапісны, скульптурны і інш.), у аснове якога ляжаць геаметрычныя, раслінныя і жывёльныя матывы, што паўтараюцца ў строга вытрыманым стылі. Беларускі арнамент. Раслінны, геаметрычны, скульптурны арнамент. □ Усё прымерваўся [Іван Масладуда], прыкідваў, ці падыдзе да.. [шафы] той ці іншы арнамент, які-небудзь незвычайны ўзор. Лынькоў.

2. Тое, што і арнаментыка.

[Ад лац. ornamentum — упрыгожанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́мыць, ‑мыю, ‑мыеш, ‑мые; зак., каго-што.

1. Мыючы, зрабіць чыстым. Вымыць хворага. Вымыць падлогу, кашулю.

2. Вынесці, вылучыць што‑н. цякучаю вадою. У .. яме, аднак, той чорнай скрынкі не знайшлі. Пэўна, вадой вымыла і пагнала па плыні. Паўлаў. // Размыўшы вадою зямлю, утварыць паглыбленне. Паводка вымыла роў. На павароце рака вымыла глыбокія ямы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абакра́сці, ‑краду, ‑крадзеш, ‑крадзе; зак., каго-што.

Тайна забраць чужое; зрабіць пакражу. // перан. Несумленным спосабам пазбавіць каго‑н. якіх‑н. духоўных каштоўнасцей. І калі яшчэ не пакаралі — Пакараем той крывавы зброд, Тых, што чалавецтва абакралі На мільёны год. Панчанка. Анатоль Сяргеевіч, якога ўсе паважаюць, абакраў яе [Алёнчына] сэрца, забраў нешта дарагое, жаданае. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблу́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Абл.

1. Няправільная, памылковая думка, погляд, памылковае ўяўленне аб чым‑н. [Лабановіч] не здолеў канчаткова вызваліцца з палону народніцкіх аблудаў. Карпаў.

2. Той, хто адмоўна ставіцца да чаго‑н., мае памылковую думку аб чым‑н. Ды ну іх!.. Што гэткай аблудзе Да нашых надзей і падзей?! Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)