звярну́ць, звярну, звернеш, зверне; зак., каго-што і без дап.

1. без дап. Сысці або з’ехаць з дарогі, мяняючы напрамак руху. Валодзя пайшоў налева, Сяргей — прама, а Міша звярнуў направа. Курто. Каб не ісці вуліцай, дзе — яна ведала — яе будуць сустракаць і распытваць, Таццяна звярнула са шляху на сцежку і пайшла гародамі. Шамякін. // Змяніць напрамак (пра дарогу, сцежку і пад.). А грэбля крывая, Як той паясок, То зверне направа, То зверне набок. Бядуля. // Перайшоўшы якую‑н. мяжу, павярнуць на другую пару сутак (пра нябесныя свяцілы). На чыстым небе сонца даўно звярнула з паўдня. Алешка.

2. каго-што. Накіраваць у які‑н. бок ад дарогі (каня, машыну і пад.). Звярнуць машыну з дарогі. □ Звярнуў [мужык] каня ў лес, прывязаў да дрэва. Якімовіч. / у перан. ужыв. І ніхто цябе не зверне Са шляхоў прасторных. Купала.

3. Разм. Варочаючы, зрушыць з месца або скінуць што‑н. цяжкае. Звярнуць камень з дарогі. Звярнуць воз пяску. // Ударам, штуршком збіць набок, паваліць. Машына звярнула слуп.

4. перан. Перавесці гаворку, думкі і пад. на іншы прадмет, тэму. Сэрца з сэрцам гаварыла Цеплынёю шчырых слоў, Пачалі пра лён гаворку, А звярнулі на любоў. Русак. І ў вагоне ўжо зноў гутарку звярнулі на коласаўскіх Сцёпку і Алёнку. Васілевіч.

5. Разм. Пералажыць, зваліць (віну, правіннасць і пад.) на другога. Я расказаў Беразняку ўсё па парадку: як Усцім прывёз у млын субар, як яны з Леўкам укралі два мяхі і ўсё звярнулі на бацьку. Сабаленка.

6. Аддаць назад, вярнуць што‑н. узятае. Тут жа ляжыць і адозва акупацыйнай польскай улады да абшарнікаў, каб яны варочаліся і займалі свае «законныя» маёнткі і сядзібы, а сяляне каб звярнулі ім розны набытак, забраны імі ў часе рэвалюцыі і ўлады Саветаў. Колас.

7. Разм. Схіліць, павярнуць набок, убок. Звярнуць галаву набок. / у безас. ужыв. — Табе ж цяжка рукі завярнуць, каб табе.. яндоўку тваю на патыліцу звярнула. Крапіва.

8. Разм. Неакуратна скідаць, зваліць у адно месца многія прадметы. Звярнуць дровы ў кучу.

•••

Звярнуць горы — выканаць вялікую, цяжкую работу.

Звярнуць на сябе ўвагу — вызначыцца чым‑н., зацікавіць сабой.

Звярнуць увагу каго на каго-што — паказаць каму‑н. на каго‑, што‑н., прымусіць заўважыць.

Звярнуць увагу на каго-што — заўважыць каго‑, што‑н., зацікавіцца кім‑, чым‑н., улічыць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гла́баць ’забіраць, грабіць’ (Нас.), глабаць ’мацаць’ (Сцяц. Словаўтв.). Форма з чаргаваннем вакалізму да слав. *globiti (з рознымі значэннямі; параўн. балг. сглобя́ ’збіраць, змацоўваць’, серб.-харв. згло̀бити ’тс’, польск. głobić, чэш. hlobiti і г. д.). Гл. Фасмер, 1, 413; Слаўскі, 1, 291. Форма *glabati вядома ў некаторых слав. мовах. Параўн. і польск. głabać, głabnąć (у Брукнера, 143: пад głobić) ’схапіць, заграбаць’. Можна ставіць пытанне, ці не запазычана гла́баць у бел. мове проста з польск. głabać ’тс’. Аб гэтым можа сведчыць выбухное ґ у ґлабаць ’мацаць’, засведчанае ў Сцяц. Словаўтв. Да славянскіх магчымых сувязей параўн. Трубачоў, Эт. сл., 6, 131–134 (пад *globa, *globati, *globiti).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыжа́к1 ’крыжаносец’ (ТСБМ, Нас., Яруш.). Ст.-бел. крыжакъ і іншыя вытворныя (Булыка, Запазыч., 176). Запазычанні з польскай мовы.

Крыжа́к2 ’падстаўка пад дзяжу’ (Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Падстаўка ў выглядзе крыжа. Гл. крыж1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасалюбава́цца ’палюбавацца’ (паст., Сл. ПЗБ). Да любавацца < любіць (гл.). Устаўка ‑са‑, якая, відаць, з ‑ся‑, ужыта тут накшталт (ці пад уплывам) літ. поўнага варыянта зваротнага фарманта ‑si‑ ў прэфіксальных дзеясловах, напр., pa‑ simyliti ’цешыцца каханнем’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачасту́нак ’частаванне’, ’тое, чым частуюць’ (ТСБМ). З польск. poczęstunek ’тс’, якое да czestowac < cześć ’гонар’ (параўн. рус. честовать ’ушаноўваць’), але ўжо ў XV ст. cze‑ змянілася ў czę‑ пад уплывам część (Патабня, РФВ, 3, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабушма́чванне (пірібушма́чывыньня) ’пусты пераказ’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і ⁺бушма́чыць — экспрэсіўнага ўтварэння з суф. ‑ма(к/ч), магчыма, першапачаткова ў выразе бушма бушаваць, як крычма крычаць, лежма ляжаць і пад., тады да бушава́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́шкапад пахай’ (пух., стаўбц., КЭС), рус. мышка, под мы́шкой, польск. myszka, в.-луж. myška, чэш. myška, славен. mȋška, серб.-харв. ми̏шка, балг. мишка. Калька з лац. mūsculus ’мышка’ (Фасмер, 3, 27; Бязлай, 2, 185).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэ́мбаль ’пухір’ (Жд.), бэ́мблі ’пухіры’ (Сцяц.). Запазычанне з польск. bębel, bąbel ’тс’ (а гэта да слав. экспрэсіўнай асновы *bǫb‑ ’пухір і да т. п.’; гл. Бернекер, 78; Фасмер, 1, 226, пад бублик; Слаўскі, 1, 29).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́транка ’хвароба, якая бывае тады, калі вецер «падхопіць» чалавека або «падляціць пад яго»’ (палес., Маш.). Рус. ярасл. ветренка ’хвароба — падскурныя нарывы, якія бываюць «з ветру»’. Узнікла шляхам намінацыі, суфікс ‑к‑a па ўзору ліхама́нка, чырво́нка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́лах ’сполах’ (Жд. 1). Ад полах (гл.), варыянт слова з пераходам о > э пад націскам, параўн. потрахііпэтрахі (гл.); параўн. таксама чаргаванне галосных у крык//крок//крэч ’крык’, якому Асоўскі (Stud. slawist., 159) прыпісвае праславянскі характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)