Паве́р ’крэдыт’ (Нас., Гарэц., Яруш., Др.-Падб.). Ад паверыць < верыць (гл.). Уласна белар. У слоўніку Даля рус. пове́р адзначаецца як заходняе. Шырокае бытаванне набыло ў пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 240).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пада́так ’абавязковы збор з прадпрыемстваў і насельніцтва’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Грыг.). З польск. podatek ’тс’. Па дадзеных Гіст. лекс., 238, у бел. м. з’явілася ў 60‑х гадах XIX ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кара́скацца ’карабкацца’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), украінскія і рускія адпаведнікі толькі з прэфіксамі (відкараскатись, откараскаться). Магчыма, кантамінацыя карабкацца з карась. Польск. karaskać się запазычанне з бел. мовы (Слаўскі, 2, 66–67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блышы́ць ’малоць лухту; ілгаць, жартаваць’ (Нас.). Рус. дыял. (зах.) блыши́ть ’ілгаць, хлусіць’. Да блыха́, блаха́. Параўн. рус. блоши́ть ’кусаць, кусацца; рабіць прыкрасці’, блоши́ться ’імкнуцца атрымаць што-небудзь, выслужвацца перад кім-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяша́нец, міша́нец ’патомак ад шлюбу людзей рознай нацыянальнасці, расы’, ’жывёла змешанай пароды’ (ТСБМ, Нас., Нік. Очерки; лудз., Сл. ПЗБ). Паводле націску можна дапусціць запазычанне з польск. mieszaniec ’тс’; рус. ніжагар.ме́шанец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Назоў ’назва’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), рус. на́зовь, назовь ’назва, найменне’, на́зыв, назы́в ’тс’, чэш. název ’тс’, серб.-харв. на́зив ’тс’, макед. назив ’тс’. Аддзеяслоўны назоўнік ад *nazъvati, *nazyvatiy гл. зваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляску́н ’гарэза, які безупынна кляскае’ (Нас.), ’парода лесуна’ (Кіркор). Гл. кляскаць. Насовіч (239) аспрэчвае наяўнасць міфалагічнага значэння, якое прыводзіць Кіркор. На спрэчнасць гэтай дэфініцыі звяртае ўвагу таксама Лабко (Нар. словатв., 296).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клёцкі ’галушкі, клёцкі’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Др.-Падб., Гарэц., Сцяшк., Шн., Бяльк., Нар. сл.). Рус. клёцка. Запазычанне праз польск. klosek, kloski з с.-в.-ням. klôz ’тс’ (Фасмер, 2, 249).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́нюх1 ’воўк, які нападае на коней’ (Сцяшк. Сл.). Гл. конь1.

Ко́нюх2 ’конюх, даглядчык коней’ (ТСБМ, Нас.). Гл. конь1.

Ко́нюх3 ’каня (птушка)’ (Бяльк.). Кантамінацыйнае пераўтварэнне канюк > конюх.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кшталт ’манера’ (Нас., Яруш., Мядзв., Гарб.), ’падабенства, форма’ (Гарб.), ст.-бел. кшталтъ ’форма’. Праз польск. kształt ’форма’ з с.-в.-ням. gestalt ’тс’ (Булыка, Запазыч., 183–184; Слаўскі, 2, 280–281).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)