Су́рла, сурло́ ’мурло, морда, тоўсты твар’ (Юрч., Юрч. Сін.). Параўн. рус.дыял.су́рла ’твар’, серб.су̑рла ’хобат; рыла (свінні)’ (Вук), харв.sȗrla ’дудка, жалейка пастуха’, макед.сурла ’хобат’, ’музычны інструмент’. Апошнія словы выводзяць з тур.zurna ’музычны інструмент’ (Скок, 3, 665) або з перс.surnā ’тс’; у беларускую мову, магчыма, праз укр.сурна́ ’музычны інструмент’, рус.раз.сурна́, пенз.сурно́ ’морда’, якія да рус.сурна́ ’музычны інструмент’ (Фасмер, 3, 807), гл. сурма2. Горбач (Арго, 22) выводзіць укр. аргат. су́рло ’морда’ з рум.súrlă ’свіння; рыла’. Не выключана збліжэнне з народнымі экспрэсіўнымі ўтварэннямі тыпу балг.дыял.су́рльо ’неахайны, апушчаны чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стру́мант ‘інструмент, начынне’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.), стру́мянт ‘тс’ (Скарбы), стру́мэнт ‘тс’ (Сл. Брэс.), стру́мент ‘тс’ (Растарг.), струмэ́нт ‘тс’ (Байк. і Некр.), струме́нт ‘тс’ (Нас., Ян.), струме́нціна ‘тс’ (Касп., Нар. Гом.). Сюды ж інстру́мант ‘тс’ (Некр. і Байк.), гл. інструмент.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГНО́МАН (грэч. gnōmon),
старажытны астранамічны інструмент, які складаецца з верт. стрыжня, пастаўленага на гарыз. пляцоўку. Па даўжыні і напрамку ценю стрыжня можна вызначыць вышыню і азімут Сонца, напрамак паўдзённай лініі і інш. астранамічныя даныя. Выкарыстоўваецца ў выглядзе сонечных гадзіннікаў.
a laboursaving device/gadget прыла́да/інструме́нт, які́ зберагае затра́ты пра́цы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Начы́нне ’інструменты, прылады’ (Яруш.), ’драўляны посуд; набор рамесніцкіх прылад, інструментаў’ (Нас.), начы́нье ’набор прылад’: начынье кросна ткаць (ТС), начы́ння, начы́не, начы́нё, начы́нё ’ўвесь посуд у хаце; інструмент’ (Сл. ПЗБ), начы́нё ’сталярны інструмент’ (навагр., Нар. словатв.), начэнё ’рамесніцкія прылады’ (Кліх), начэ́ня ’сталярны інструмент’ (нясвіж., З нар. сл.), ’начынне, рэчы’ (лід., Сл. ПЗБ), ст.-бел.начине ’сукупнасць прадметаў, прыналежнасць якога-небудзь ужытку; посуд рознага прызначэння; рамесніцкі інструмент’ (Дасл. (Гродна), 121), укр.начи́ння ’посуд; інструмент, прылады; частка кроснаў’, польск.naczynie ’ёмістасці, посуд; прылады, інструменты’, чэш.náčiní ’рамесніцкія прылады; кухонны посуд’. Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 94), ст.-бел.начинье (начынье) ’прылада, інструмент’ (з пач. XVI ст.) запазычана са ст.-польск.naczynie ’тс’; улічваючы геаграфію, хутчэй можна гаварыць пра арэальную інавацыю, цэнтр якой знаходзіўся, відаць, на чэшскай моўнай тэрыторыі (параўн. ст.-чэш.náčiní ’інструмент; посуд’). Да чын ’спосаб’, параўн. такім чынам ’так, такім спосабам’, паралельнае да надоба, надобʼе ’хатнія рэчы, прылады’ (славен.dob ’спосаб, рад’), параўн. балг.на́чин ’спосаб’ і інш., першапачаткова ’рэчы, што прызначаюцца для пэўнага спосабу працы; адпаведным чынам выкарыстоўваюцца’, гл. Махэк₂, 387; Брукнер, 82. Маг.начы́ньня ’вантробы’ (Бяльк.), фармальна тоеснае разгледжаным словам, мае іншае паходжанне: ад начыня́ць, чыні́ць ’фаршыраваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПРАКТЫ́ЧНАЯ АСТРАНО́МІЯ,
раздзел астраметрыі, які распрацоўвае метады, інструменты і прылады для вызначэння геагр. каардынат, азімутаў напрамкаў і дакладнага часу паводле астр. назіранняў. Падзяляецца на геадэзічную астраномію, мараходную (распрацоўвае спосабы вызначэння па нябесных свяцілах і навігацыйных ШСЗ месцазнаходжання судна ў моры і папраўкі прылад курсапаказвання) і авіяцыйную (вызначае каардынаты лятальнага апарата í папраўкі компаса ва ўмовах палёту). Вымяральныя прылады П.а.: зеніт-тэлескоп, кварцавы гадзіннік, мерыдыянны круг, пасажны інструмент, секстант, універсальны інструмент, хранограф, хранометр і інш. Па астр. гадзінніках службы часу розных краін вызначаюць час адпаведнага часавага пояса з дакладнасцю да дзесяцітысячнай долі секунды, кругласутачна перадаюць сігналы дакладнага часу. Астр. метады арыенціроўкі (вызначэнне геагр. каардынат і азімутаў напрамкаў) з’яўляюцца найб. надзейнымі метадамі ў далёкіх плаваннях марскіх караблёў, авіяц. і касм. палётах.
Літ.:
Блажко С.Н. Курс практической астрономии. 4 изд. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́САЎСКІ ІНСТРУМЕНТА́ЛЬНЫ ЗАВО́Д.
Створаны ў 1963 у г. Барысаў як філіял Мінскага інстр. з-да. З 1969 інстр.з-д. Асн. прадукцыя (1995): разцы такарныя, аснашчаныя пласцінамі цвёрдага сплаву (для апрацоўкі дэталяў з чыгуну і сталі), тавары шырокага ўжытку і гасп.інструмент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯНКО́ЎКА,
шматлязовы рэжучы інструмент для атрымання канічных або цыліндрычных паглыбленняў, апорных плоскасцей вакол адтулін, зняцця фасак цэнтравых адтулін. Апрацоўка З. (зенкаванне) робіцца на свідравальных або спец. цэнтровачных станках (часам з дапамогай дрыля або ўручную).