УВЯДЗЕ́НСКІ Аляксандр Іванавіч (31.3.1856, г. Тамбоў, Расія —7.3.1925),
расійскі філосаф, псіхолаг, логік, прадстаўнік неакантыянства. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1881), працаваў у ім у 1881—84, 1887—1922 (з 1890 праф.). У сваёй філас. канцэпцыі — «лагіцызме» — развіваў і паглыбляў асн. палажэнні І.Канта. На думку У., усялякае душэўнае жыццё падпарадкоўваецца ўздзеянню закону адсутнасці аб’ектыўных адзнак адушаўлення («псіхафізічны закон У.»), таму чужую душу нельга аднесці да пазнавальных з’яў. Прызнанне самога факта духоўнасці ў інш. людзях лічыў выяўленнем маральнага пачуцця чалавека, звязанага з маральным абавязкам, свабодай волі («Пра межы і адзнакі адушаўлення», 1892). Навук. псіхалогію лічыў дысцыплінай, што абмяжоўваецца апісаннем душэўных станаў з дапамогай метаду інтраспекцыі (саманазірання); крытычна ставіўся да эксперым. псіхалогіі і яе эмпірычных магчымасцей («Псіхалогія без усялякай метафізікі», 1914). Логіку разглядаў як частку гнасеалогіі, а яе гал. функцыяй лічыў праверку дакладнасці працэсу пазнання («Логіка як частка тэорыі пазнання», 1909). Выступаў супраць атэізму, які, на яго думку, з’яўляецца вынікам нізкай культуры грамадства, засілля матэрыялізму, пазітывізму і марксізму («Лёс веры ў бога ў барацьбе з атэізмам», 1922).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УВЯДЗЕ́НСКІ (псеўд.Басаргін) Аляксей Іванавіч
(26.5.1861, г. Серпухаў, Расія — 8.3.1913),
расійскі філосаф. Д-р багаслоўя (1902). Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію (1886), з 1887 працаваў у ёй (з 1892 узначальваў кафедру). У працы «Пра задачы сучаснай філасофіі ў сувязі з пытаннем пра магчымасці і кірункі філасофіі самабытна-рускай (pia desideria)» (1893) разглядаў праблемы спецыфікі рус. філасофіі і магчымых шляхоў яе развіцця. Сцвярджаў, што гал. месца ў рус.філас. светасузіранні належыць пытанню пра сэнс і каштоўнасць жыцця, якое, на яго думку, складае перадумову аналізу ўсіх інш.філас. пытанняў. Лічыў, што рус. філасофія звяртаецца да розных праблем, але і ў яе аснове ляжыць рэліг.-царк. пачатак ці «саборнасць свядомасці». У вырашэнні праблемы суадносін матэрыяльнага і ідэальнага светаў зыходзіў з прынцыпу дуалізму матэрыі і духу; выступаў супраць матэрыяліст. і ідэаліст. манізму, абмежаванасць якіх, на яго думку, пераадольваецца трансцэндэнтальным манізмам, што аб’ядноўвае матэрыяльны і духоўны пачаткі. Лічыў, што спасціжэнне ісціны даступна не індывід., а калект. розуму; ступень разумення ісціны ў грамадстве звязваў са стварэннем умоў для зладжанай калект. працы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДАСЕ́ЕЎ Пётр Мікалаевіч (22.8.1908, с. Старынскае Пільнінскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 18.10.1990),
расійскі філосаф і сацыёлаг. Акад.АНСССР (1960, чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Горкаўскі пед.ін-т (1930). З 1936 у Ін-це філасофіі АНСССР. З 1941 у апараце ЦККПСС, адначасова ў 1945—49 гал. рэдактар час. «Большевик», у 1954—55 — час. «Партийная жизнь». З 1955 дырэктар Ін-та філасофіі АНСССР, адначасова з 1959 акадэмік-сакратар Аддзялення эканам., філас. і прававых навук АНСССР. У 1962—67, 1971—88 віцэ-прэзідэнт АНСССР, у 1967—73 дырэктар Ін-та марксізму-ленінізму пры ЦККПСС. Навук. працы па праблемах дыялект. і гіст. матэрыялізму, грамадскага развіцця, навук. пазнання, гісторыі зах.-еўрап. і рус. філасофіі і сацыялогіі.
Тв.:
Исторический материализм как наука об основных законах общественного развития. М., 1951;
Диалектика современного общественного развития. М., 1965;
Марксизм в XX в.: Маркс, Энгельс, Ленин и современность. 2 изд. М., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕРНАВО́Й Алег Сяргеевіч (н. 12.9.1933, г. Туркменабат, Туркменістан),
бел.філосаф. Д-рфілас.н. (1976), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1982). Скончыў Маскоўскі ін-тміжнар. адносін (1957). З 1957. у МЗС Беларусі. З 1961 у Бел.пед. ун-це (у 1973—2003 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах сац. філасофіі, этыкі, паліт. сістэмы грамадства, методыкі выкладання філасофіі і грамадазнаўчых навук. Аўтар прац па гісторыі кубінскай філасофіі, у т. л. пра Х.Марці; яго кніга «Філасофія на Кубе (1790—1878 гг.)» апубл. ў Гаване (1981).
Тв.:
Хосе Марти. М., 1966;
Исторический материализм. Мн., 1970 (у сааўт.);
Философия Кубы (1790—1878 гг.). Мн., 1972;
Pensar es servir a la humanidad // Anuario martianó. La Habana. 1976. № 6;
Concepciones filosoficas de la lucha por la independencia en Cuba (1790—1878) // En de libro: La Historia de Cuba. M., 1978. T. 1;
Философия. 2 изд. Мн., 1998 (у сааўт.);
Альтернативы развития политической системы Республики Беларусь в XXI в.: методол. аспект пробл. // Политическая система Беларуси: достижения, пробл., возможности совершенствования. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ВЕЛЬ Сяргей Аляксандравіч (н. 17.10.1940, в. Геруцева Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. сацыёлаг і філосаф. Д-р сацыялагічных н. (1990), канд.філас.н. (1977). Скончыў Маскоўскі ун-т (1969). З 1969 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1970 у трэсце «Беларусмантажспецбуд». З 1974 у БДУ. З 1981 у Ін-це філасофіі і права, з 1990 заг. аддзела Ін-та сацыялогіі і сац. тэхналогій Нац.АН Беларусі (у 1991—93 нам. дырэктара). Навук. працы па праблемах сац. палітыкі, развіцця сац. сферы і сац. структуры грамадства, матывацыі і стымулявання працы і эканам. актыўнасці, тэорыі і методыкі сацыялагічных даследаванняў.
Тв.:
Социальная сфера общества и личность. Мн., 1988;
Социальная политика суверенной Беларуси. Мн., 1996 (разам з Р.А.Смірновай);
Тенденции изменения социальной структуры Беларуси. Мн., 1996;
Социальная структура, мобильность, идентификация. Мн., 1998 (разам з А.У.Рубанавым, Р.А.Смірновай);
Трудовой коллектив и рынок: опыт социол. анализа. Мн., 1999 (разам з В.В.Бушчыкам);
Политические элиты России и Белоруссии. М.; Мн., 2000 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЎМЕ́НАЎ Леанід Фёдаравіч (н. 22.7.1932, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл.),
бел.філосаф і паэт.Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1991), д-рфілас.н. (1977), праф. (1979). Скончыў БДУ (1955), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1962). У 1954—58 сакратар Мінскага гаркома ЛКСМБ. З 1961 у Мінскім пед. ін-це замежных моў. З 1970 лектар ЦККПБ, з 1971 супрацоўнік аддзела філасофіі Дэпартамента сац., гуманіт. навук і культуры ЮНЕСКА (Парыж). У 1975—79 заг. кафедры БДУ. З 1979 заг. сектара крытыкі бурж. філасофіі і права, з 1982 заг. Аддзела навук. інфармацыі па грамадскіх навуках Нац.АН Беларусі. З 2002 заг. кафедры Бел. ін-та правазнаўства. Навук. працы па праблемах дыялектыкі, паліт. філасофіі, адчужэння і правоў чалавека, зах.-еўрап.філас. думкі. У зб. вершаў «Чужая планета» (1980), «Блізкія далі» (1983), «Існасць» (1997) паэт. адлюстраванне філасофіі быцця чалавека.
Тв.:
Диалектика и революция. Мн., 1969;
Философия антимарксизма и диалектика. Мн., 1981;
Тотальный кризис и права человека. Мн., 1986;
Международная идеология прав человека: проблемы — решения. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЦКЕ́ВІЧ Сяргей Анатолевіч (н. 12.11.1949, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.),
бел.філосаф, культуролаг, сацыёлаг. Д-рфілас.н. (1991), праф. (1992). Прэзідэнт Міжнар. акадэміі вывучэння нац. меншасцей (з 1996). Сын А.Ф.Яцкевіча. Скончыў БДУ (1978). З 1973 у Брэсцкім тэхн. ін-це. З 1982 у Брэсцкім ун-це (у 1991—92 заг. кафедры). З 1999 на выкладчыцкай рабоце ў ВНУ Польшчы. Навук. працы па метадалогіі сац. пазнання і кіравання сац. працэсамі, культуры бел. памежжа, адукацыі нац. меншасцей. Распрацаваў канцэпцыі «Нацыянальна-культурнае развіццё нацыянальных меншасцей Беларусі» (1996), «Беларуская дыяспара» (1997). Рэдактар-складальнік навук. зб-каў: «Нацыянальная адукацыя» (кн. 1—9, 1992—98), «Нацыянальныя меншасці Беларусі» (кн. 1—3, 1996), «Культура беларускага пагранічча» (кн. 1—6, 1997—99).
Тв.:
Социальный эксперимент и научное управление обществом. Мн., 1984;
Диалектика управления: Роль науч. знаний в управлении обществ. процессами. Мн., 1989;
Kultura białorusko-polsko-ukraińskiego pogranicza. Віаłystok;
Brześć, 1998 (у сааўт.);
Edukacja regionalna mniejszości narodowych i etnicznych. Gdańsk, 1999 (у сааўт.);
O potrzebie dialogu kultur i ludzi. Warszawa, 2000 (у сааўт.);
Deteminanty procesów społecznych a potrzeby narodowe. Brzest;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛЯКО́ВІЧ Надзея Мікалаеўна (н. 1.12.1946, в. Сакалы Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. сацыёлаг, філосаф і палітолаг. Д-р сацыялаг. н. (1993), канд.філас.н. (1976), праф. (2000). Скончыла БДУ (1971), дзе і працуе (з 1994 праф. кафедры паліталогіі). Навук. працы па праблемах паліт. і сац.-класавай трансфармацыі сучасных грамадстваў, сац. адносін, правоў і свабод чалавека. Распрацавала тэарэт. асновы сацыялогіі творчасці і новыя канцэптуальныя падыходы да вывучэння паліт. працэсаў і дзейнасці ін-таў грамадз. супольнасці як феноменаў сац. творчасці. Аўтар навуч., вучэбна-метадычных і практычных дапаможнікаў па курсах «Паліталогія (1998, 2001)», «Правы і свабоды чалавека» (2001). Навук. рэдактар і сааўтар «Паліталагічнага слоўніка» (2004).
Тв.:
Социальная активность рабочего класса. Мн., 1978;
Политическая деятельность как феномен социального творчества // Право и демократия. Мн., 1998. Вып. 9;
Лоббистские группы как институты гражданского общества // Там жа. Мн., 1999. Вып. 10;
Социальное государство как основной гарант прав человека // Выбр.навук. працы БДУ. Мн., 2001. Т. 3;
Права человека: «прирожденная» данность, или социокультурное образование // Право и демократия. Мн., 2003. Вып. 14;