КАРЭЛЯ́ЦЫЯ ў мовазнаўстве,

узаемасувязь і ўзаемаабумоўленасць моўных элементаў, у аснове якой частковыя адрозненні матэрыяльных або функцыян. уласцівасцей структурных элементаў мовы. Выкарыстоўваецца на ўсіх моўных узроўнях. Найб. распрацавана фаналагічная К. Гэта сістэма проціпастаўленняў, што апіраюцца на адну дыферэнцыяльную (карэляцыйную) прыкмету. У бел. мове сістэма зычных фанем апіраецца на К. цвёрдых-мяккіх, глухіх-звонкіх, шыпячых-свісцячых, выбухных-афрыкатыўных зычных.

Найб. значнымі з’яўляюцца К. цвёрдых-мяккіх (14 пар): «п-п’», «б-б’», «м-м’», «в-в’», «ф-ф’», «т-ц’», «д-дз’», «с-с’», «з-з’», «н-н’», «л-л’», «к-к’», «г-г’», «х-х’» («пат-п’ат», «[б]ыць-[б’]іць», «ко[н]-ко[н’]») і глухіх-звонкіх (11 пар): «б-п», «б’-п’», «д-т», «дз’-ц’», «з-с», «з’-с’», «ж-ш», «дж-ч», «г-х», «g-к», «дз-ц» («бас—пас», «біць—піць», «каса—каза»). К. шыпячых-свісцячых складаюць «с-ш», «с’-ш», «з-ж», «з’-ж», «ц-ч», «дз-дж» («сыр—шыр», «[з’]аць—жаць», «чараваць—цараваць»). К. выбухных-афрыкатыўных грунтуюцца на проціпастаўленні спалучэнняў «гс-ц», «тш-ч» («а[тш]умець—а[ч]умець», «па[тс]адзіць—па[ц]адзіць»). У пэўных фанет. умовах чл. ка- рэляцыйных радоў нейтралізуюцца — супадаюць у адным элеменце пары. Напр., у канцы слоў глухія-звонкія прадстаўлены толькі глухімі: «каса—каза—[кос]» (у арфаграфіі «кос» і «коз»). Большасць фанем бел. мовы ўваходзіць у некалькі К. (напр., фанема «з» ёсць у К. глухіх-звонкіх, цвёрдых-мяккіх, шыпячых-свісцячых).

Літ.:

Трубецкой Н.С. Основы фонологии: Пер. с нем. М., 1960;

Крывіцкі А.А., Падлужны А.І. Фанетыка беларускай мовы. Мн., 1984.

А.І.Падлужны.

т. 8, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пець ’спяваць’ (ТСБМ; Нас.; Некр.; Шат.; Сл. ПЗБ; Бяльк.), ’ствараць розныя гукі ў час раення — звінець, “кохаць” і інш. (пра матку)’ (слаўг., Нар. сл.), ’кукарэкаць’ (мазыр.). Рус. петь спяваць’, ’адпяваць нябожчыка’, ’гусці (пра мух)’, ’звінець (пра паштовыя шамкі)’, стараж.-рус. пѣти, польск. piać ’спяваць (пра пеўня)’, чэш. pěti ’спяваць’, ’усхваляць’, славен. pẹ́ti, макед. пее, балг. пе́я. У іншых слав. мовах — з пачатковым s‑ (z‑). Прасл. *pěti, *pojǫ < і.-е. *poi̯‑. Трубачоў (ВСЯ, 4, 1959, 135) тлумачыць прасл. *pěti як каўзатыў ад дзеяслова *ріtіпіць’, што пацвярджаецца тоеснасцю форм 1 ас., параўн. пою ’даю піць’ і пою ’спяваю’. Тут перанос значэння ’паіць’ > ’спяваць, усхваляць’ узыходзіць да паганскага абраду ахвярнай, пахавальнай выпіўкі. Паводле Аткупшчыкова (Этимология–1984, 196), разыходжанне адбылося на ўзроўні старажытных асноў (*poi̯‑ti > пѣть пры poi̯‑ti > поить).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́ступіць, -плю, -піш, -піць; зак.

1. Выйсці наперад адкуль-н. з-за чаго-н. ці стаць бачным, праявіцца.

З натоўпу выступіла жанчына.

2. Адправіцца ў іншае месца, выйшаўшы з месца стаянкі.

В. у паход.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прасачыўшыся знутры, паказацца на паверхні.

На целе выступілі кроплі поту.

4. Зрабіць, выканаць што-н. публічна.

В. з канцэртам, з дакладам.

В. у друку супраць каго-н., у абарону каго-н. В. на сходзе.

В. супраць несправядлівасці.

|| незак. выступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. выступле́нне, -я, н. (да 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глушы́ць, глушу́, глу́шыш, глу́шыць; незак., каго-што.

1. Перашкаджаць слухаць.

Розныя шумы глушылі прамову, і нічога не было чуваць.

2. Рабіць нячутным, заглушаць.

Г. радыё.

3. Не даваць расці, перашкаджаць развіццю чаго-н.

Крапіва глушыла буракі.

Г. ініцыятыву (перан.).

4. Моцным ударам аглушаць, пазбаўляць прытомнасці.

Г. рыбу.

5. Выключаць (матор, машыну і пад.).

Г. матор.

6. Вельмі многа піць чаго-н. (пераважна пра алкаголь; разм.).

Г. гарэлку.

|| зак. заглушы́ць, -глушу́, -глу́шыш, -глу́шыць; -глу́шаны (да 1—3 і 5 знач.) і аглушы́ць, аглушу́, аглу́шыш, аглу́шыць; аглу́шаны (да 4 знач.).

|| наз. глушэ́нне, -я, н. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нажлу́кціцца ’напіцца празмерна’ (ТС, мядз., Сл. ПЗБ). Да жлу́кціцьпіць’ (гл.). Сюды ж нажлугціцца ’напіцца (гарэлкі)’, якое Грынавяцкене (зб. Lietuvių kalbos specialioji leksika. Vilnius, 1983, 186) выводзіць непасрэдна з літ. žlùgti ’мокнуць’, žlùgtas ’жлукта’, нажлагта́цца ’напіцца (гарэлкі)’ (дзятл., ашм., там жа), што суадносіцца з літ. žlaũgti ’жлукціць (бялізну)’, а таксама нажлю́хацца, нашлю́хацца ’напіцца (гарэлкі)’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́паць ’носік, дзюба ў пасудзіне’ (зэльв., Жыв. сл.; Сл. рэг. лекс.), ’выступ, каб узяцца рукою’ (Сл. рэг. лекс.), піць (зневаж.) ’нос’ (Сл. Брэс.), укр. nun тик, тіпать ’ціпун на языку курэй’, пітка ’сасок на грудзях; соска’, ’носік у чайніку’, нітак ’мазоль’, славац. ріреі ’ціпун’, славен. pipa ’тс’, серб.-харв. піша ’кран; кукурузны пачатак’, пішак ’шчупальца’. Гл. пылець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́тка ’пітво’ (свісл., Сл. рэг. лекс.). Да піць (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑к‑a з ускладненнем асновы на ‑пі‑ (як і ў утварэннях ад біцьбіток бітка. але мыйка, дуйка). Відаць, з польск. pitka, параўн. фразеалагічную адзінку do pitki і do bitki ’хлапец хоць куды’, аналагічна польск. pijatyka і bijatyka, а таксама ўкр. питки ’выпіўка, гулянка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

глыто́к, ‑тка, м.

1. Аднаразовы рух глытальных мышцаў пры глытанні; глытальны рух. Піў захліпаючыся, глыбокімі глыткамі. Напіўшыся, прылёг на левы бок. Хомчанка.

2. Колькасць яды або вадкасці, якую можна праглынуць за раз. Маленькі глыток. □ [Лялькевіч] выцер рукавом пот і, закінуўшы галаву, пачаў піць павольна, смакуючы кожны глыток. Шамякін. // Зусім невялікая колькасць яды або пітва. У бязмежнай прасторы сіняй не знайсці ні глытка вады. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́купіць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., каго-што.

1. Заплаціўшы грошы, атрымаць што‑н. аддадзенае ў заклад, купленае ў растэрміноўку. Выкупіць рэчы з ламбарда. // Вызваліць каго‑н. за выкуп. Выкупіць палонных. □ Пасядзець Віктару ў турме бацька не даў, выкупіў. Лобан.

2. перан. Загладзіць чым‑н. свой учынак. [Саўка:] — Мне сорамна пазіраць вам у вочы, але я выкуплю сваю віну перад вамі, выкуплю, чым толькі змагу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жлу́кціць 1, ‑кчу, ‑кціш, ‑кціць; незак., што.

1. У тэкстыльнай прамысловасці — апрацоўваць бавоўну, баваўняныя і льняныя вырабы растворам шчолачаў для ачысткі і падрыхтоўкі да бялення, афарбоўкі; у папяровай вытворчасці — апрацоўваць анучы з мэтай ачысткі ад гразі і тлушчу.

2. У пральнай справе — апрацоўваць бялізну мыльна-шчолачным растворам.

жлу́кціць 2, ‑кчу, ‑кціш, ‑кціць; незак., што.

Разм. Многа і прагна піць. Узяўшы кубак, .. [Парэчкус] доўга і прагна жлукціў ваду. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)