вытворная фізічная велічыня, не залежная ад змены ў аднолькавую колькасць разоў велічыняў, выбраных за асноўныя. У сістэме велічыні, дзе за асн. выбраны даўжыня L, маса M і час T, размернасць некаторай безразмернай велічыні х роўная 1, г. зн. dim x = L°M°T° = 1 (усе паказчыкі размернасці такой велічыні роўныя нулю). Напрыклад, цэнтр. плоскі вугал, абмежаваны двума радыусамі акружнасці, не залежыць ад даўжыні радыуса і ў сістэме велічынь LMT будзе безразмернай велічынёй. Да безразмерных велічынь належаць усе адносныя велічыні: адносная шчыльнасць, адноснае падаўжэнне, адносныя дыэлектрычная і магн. пранікальнасці і інш. Безразмерная велічыня ў адной сістэме велічыняў можабыць размернай у іншай сістэме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКАРБАКСІЛІ́РАВАННЕ,
адшчапленне дыаксіду вугляроду CO2 ад карбаксільнай групы карбонавых к-т. Адрозніваюць ферментатыўнае і неферментатыўнае Д. Ферментатыўнае адбываецца пры ўздзеянні ферментаў дэкарбаксілаз, удзельнічае ў абмене рэчываў жывых арганізмаў. Асаблівае значэнне маюць рэакцыі акісляльнага Д. пірувату з утварэннем ацэтылкаферменту A і α-кетаглутаравай к-ты з утварэннем сукцынілкаферменту A, Д. пірувату ў анаэробных умовах (браджэнне), Д. фосфаглюконавай к-ты ў пентозафасфатным цыкле, маланілкаферменту A пры сінтэзе тлустых к-т і інш. Д. некат. амінакіслот у тканках жывёл і чалавека садзейнічае ўтварэнню біягенных амінаў і медыятараў (гістамін, сератанін, норадрэналін і інш.). Неферментатыўнае Д. можабыць пры награванні ці пад уплывам хім. рэактываў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАКАМПЛЕ́КТНАЯ ШКО́ЛА,
школа з малой колькасцю вучняў, магчымай адсутнасцю ў структуры адной або некалькіх вучэбных паралелей, наяўнасцю класаў-камплектаў (гл.Аднакамплектная школа) і шматпрадметнасцю ў дзейнасці настаўніка. Арганізуюцца ў невял. нас. пунктах, пераважна ў сельскай мясцовасці. Пашыраны ў многіх краінах. Можабыць базавай (1—9-ы класы) і агульнаадук. сярэдняй (1—12-ы класы). Арг-цыянавуч.-выхаваўчага працэсу ў малаколькасных класах і класах-камплектах арыентавана на групавое і індывідуальнае навучанне. На Беларусі асн. мэты дзейнасці М.ш. вызначаюцца Прыкладным палажэннем аб агульнаадукацыйнай сярэдняй школе (1993). У 1998/99 навуч.г. каля 3450 М.ш.; колькасць іх штогод скарачаецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫ́ШКІ (Cercopithecus),
род ніжэйшых вузканосых малпаў падсям. мартышкавых. 23 віды. Пашыраны ў Афрыцы на Пд ад Сахары. Жывуць у трапічных лясах, трымаюцца пераважна на дрэвах, групамі.
Даўж. цела да 87 см, хваста да 100 см; маса да 9 кг. Валасяное покрыва сярэдняй даўжыні, густое і мяккае. Афарбоўка ад аліўкавай да зялёнай, можабыць шараватая або амаль чорная. Галава акруглая, тваравы аддзел укарочаны, нос не выдаецца. Заднія канечнасці даўжэйшыя за пярэднія. Першы палец задняй канечнасці проціпастаўлены астатнім. Кормяцца лісцем, кветкамі, пладамі, дробнымі жывёламі. Нараджаюць 1, зрэжу 2 дзіцяняці. Утрымліваюцца ў няволі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭСБІТЭ́РЫЙ, прэсбітэрыум (позналац. presbyterium месца для выбраных ад грэч. presbyteros старэйшына),
зах.-еўрап. храмавым буд-ве прастора перад гал. алтаром, прызначаная для богаслужэння і размяшчэння духавенства. Назва паходзіць ад асаблівасцей першай хрысц. літургіі, якую вёў старэйшына (прэсвітэр). Форма П. залежыць ад планіровачнай кампазіцыі будынка. Звычайна П. злучаны з гал. нефам і можабыць вылучаны арачным парталам ці балюстрадай. Вядомы ў сярэдневяковых раманскіх і гатычных храмах. У бел. архітэктуры паявіліся ў канцы 14 ст. У 17—18 ст. некат. П. аздаблялі скульптурай, дэкарыравалі арнаментам і сюжэтна-тэматычнай размалёўкай (касцёлы езуітаў у Нясвіжы, св. Андрэя ў Слоніме і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБО́ТАў тэрмадынаміцы,
фізічная велічыня, якая характарызуе пераўтварэнне энергіі з аднаго віду ў другі, што адбываецца ў тэрмадынамічнай сістэме.
Вызначаецца праз абагульненыя каардынаты (напр., аб’ём, напружанасць эл. ці магн. поля) — знешнія параметры тэрмадынамічнай сістэмы і абагульненыя сілы (напр., ціск) — велічыні, залежныя ад каардынат і ўнутр. параметраў сістэмы (т-ры ці энтрапіі). Пры раўнаважным адыябатным працэсе Р. роўная змене ўнутранай энергіі, пры ізатэрмічным працэсе — змене свабоднай энергіі. Пры пераходзе сістэмы з аднаго стану ў другі Р. залежыць ад працэсу (шляху), якім ажыццяўляецца пераход, таму пры кругавым працэсе Р. можа не быць роўнай нулю, на чым грунтуецца прынцып дзеяння цеплавых рухавікоў. Гл. таксама Колькасць цеплаты, Першы закон тэрмадынамікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСПАРАДЖЭ́ННЕў праве,
1) адно з правамоцтваў уласніка рэчаў, якое дазваляе ўключаць яго ў эканам. абарачэнне праз ажыццяўленне такіх распараджальных здзелак, як купля-продаж, пастаўка, дарэнне і інш. У выніку актаў Р. маёмасцю ажыццяўляецца яе адчужэнне, перадача ў часовае валоданне ці карыстанне інш. асобе, у залог, здача на захоўванне і г.д. Р. вызначае юрыд. лёс рэчаў, г.зн. або спыняецца, або прыпыняецца на яе права ўласнасці.
2) Адзін з відаў падзаконных актаў: уладны акт органа кіравання ў рамках яго кампетэнцыі, што мае абавязковую сілу для фіз. і юрыд. асоб, якім Р. адрасавана. Можабыць агульнага, працяглага або разавага дзеяння для канкрэтнага выпадку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ТА (польск. rota ад ням. Rotte натоўп, атрад),
асноўнае тактычнае падраздзяленне ва ўзбр. сілах большасці дзяржаў, у т. л. Рэспублікі Беларусь. Р. бываюць стралк. (мотастралк.), пяхотныя (мотапяхотныя), танк., сапёрныя, аўтамаб., марской пяхоты, штабныя і інш.Можа ўваходзіць у склад батальёна або быць асобнай (напр., радыётэхн. Р. ў складзе палка). У сухап. войсках Р. складаецца з упраўлення і некалькіх узводаў; мае на ўзбраенні аўтам.стралк. зброю, гранатамёты, зенітныя сродкі, баявыя машыны пяхоты, бронетранспарцёры і інш.
Упершыню Р. створаны ў канцы 15 — пач. 16 ст. ў наёмных арміях зах.-еўрап. дзяржаў (гл.Наёмніцтва). У 17—18 ст. у кавалерыі Р. заменена эскадронам, у артылерыі ў 19 ст. — батарэяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБАРЭ́НДА (ад суб... + арэнда),
перадача арандатарам са згоды арэндадаўцы арандаванай маёмасці ў паднаём іншай асобе Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь дагавор С. не можабыць заключаны на тэрмін, які перавышае тэрмін дагавору арэнды. Адказным па дагаворы С. перад арэндадаўцам застаецца арандатар. Да дагавораў С. дастасоўваюцца правілы аб дагаворы арэнды, калі іншае не прадугледжана законам. Датэрміновае спыненне дагавора арэнды цягне за сабой і спыненне заключанага ў адпаведнасці з ім дагавора С. Субарандатар у гэтым выпадку мае права на заключэнне з арандатарам дагавора арэнды на маёмасць, якая знаходзілася ў яго карыстанні ў адпаведнасці з дагаворам С., у межах астатняга тэрміну С. на ўмовах, адпаведных умовам спыненага дагавора арэнды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРАКО́ТА (ад італьян. terra зямля, гліна + cotta абпаленая),
неглазураваныя керамічныя вырабы з порыстым чарапком розных колераў (ад жоўтага да чырвона-карычневага і чорнага). Т. можабыць размаляваная халодным спосабам без абпальвання, часткова або поўнасцю паліраваная. У гісторыі мастацтва Т. прадстаўлена дробнай пластыкай (гл.Пластыка ў мастацтве), кафляй, посудам мастацкім, плакеткамі, цацкамі (напр., дымкаўскія цацкі), дэталямі арх. дэкору. На Беларусі вядома са старажытнасці. Пазней тэракотавыя вырабы пашырыліся ў творчасці нар. майстроў, самадзейных і прафес. мастакоў (М.Байрачны, А.Зіменка, М.Пушкар і інш.).
Літ.:
Филиппов А.В., Филиппова С.В., Брик Ф.Г. Архитектурная терракота. М., 1941;