БЯЛЯ́НКІН (Віталь Сцяпанавіч) (н. 30.4.1937, г. Джума Самаркандскай вобл., Узбекістан),
бел. архітэктар. Засл.арх. Беларусі (1991). Скончыў БПІ (1963). З 1968 у «Белдзяржпраекце» (гал. архітэктар праектаў). Адначасова з 1989 кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі. Асн. работы: 15-павярховы інтэрнат Бел. тэхналагічнага ін-та (1975, у сааўт.), Мінскі палац моладзі (1986) і спецыялізаваная агульнаадук. школа (1988; абодвух кіраўнік аўтарскага калектыву), 2-я чарга буд-ва Нацыянальнага маст. музея Беларусі (праект 1991, у сааўт.) у Мінску, Мемарыял воінскай славы на Лудчыцкай вышыні ў Быхаўскім р-не (1984, у сааўт.; Дзярж. прэмія Беларусі 1986).
дзяржаўны, паліт. і ваен. дзеяч Гвінеі-Бісау. Дывізійны генерал (1983). З 1960 чл.Афр. партыі незалежнасці Гвінеі і Каба-Вердэ (ПАІГК). З 1964 камандуючы Паўд. фронтам, з 1965 нам. старшыні Ваен. савета ПАІГК. У 1973—78 старшыня Нац.нар. сходу Гвінеі-Бісау і дзярж. камісар узбр. сіл. З 1978 кіраўнік урада, адначасова ў 1982—84 міністр Нар.рэв. сіл, міністр нац. бяспекі і грамадскага парадку. Пасля ваен. перавароту 14.11.1980 узначаліў Рэв. савет. З 1981 ген. сакратар ЦК ПАІГК. З 1984 старшыня Дзярж. савета (кіраўнік дзяржавы і ўрада). З 1994 прэзідэнт Гвінеі-Бісау.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЯДЭ́НКА (Аляксандр Іванавіч) (н. 12.4.1934, Мінск),
бел. танцоўшчык, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1996). Скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1953), маскоўскі Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя Луначарскага (1960). У 1953—60 артыст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. У 1973—75 дырэктар і маст.кіраўнік, з 1997 педагог Дзярж. ансамбля танца Рэспублікі Беларусь. У 1957—96 (з перапынкамі) выкладаў (у 1962—73 і 1993—94 маст.кіраўнік) у Дзярж. харэаграфічным каледжы Рэспублікі Беларусь. У 1971—88 (з перапынкамі) працаваў у Балгарыі, Казахстане, Кіргізіі, Узбекістане. Сярод вучняў: Р.Акачонак, У.Іваноў, У.Камкоў, В.Саркісьян, Ю.Траян.
англійскі акцёр, рэжысёр. Дэбютаваў у 1810 у Бірмінгеме. З 1816 у Лондане ў т-рах «Ковент-Гардэн» (у 1837—39 кіраўнік), «Друры-Лейн» (у 1841—43 кіраўнік). Пастаноўшчык і выканаўца гал. роляў у п’есах: «Генрых V» У.Шэкспіра, «Два Фаскары» Дж.Байрана, «Страфард» Р.Браўнінга, «Ліёнская прыгажуня», «Рышэльё» Э.Дж.Булвер-Літана. Акцёр вял.драм. тэмпераменту. Яго мастацтву ўласціва яркая тэатральнасць, глыбокае пранікненне ў псіхал. сутнасць вобраза. Адзін з першых адрадзіў на сцэне сапраўдныя шэкспіраўскія тэксты. Сярод роляў: кароль Лір, Гамлет, Макбет (аднайм. п’есы Шэкспіра).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЬКО́ЎСКІ (Аляксандр Захаравіч) (25.12.1900, с. Снежная Вінніцкай вобл., Украіна — 12.4.1979),
украінскі харавы дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1960). Скончыў кіеўскі Муз.-драм.ін-т імя М.Лысенкі (1930). У 1934—41 маст.кіраўнік і гал. дырыжор хар. капэлы Укр. радыё, з 1943 дырэктар і дырыжор Укр.дзярж.нар. хору, у 1946—73 маст.кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж. капэлы бандурыстаў Украіны. З 1951 выкладаў у Кіеўскай кансерваторыі (з 1965 праф.). Складальнік зборнікаў для хар. калектываў, ансамбляў і капэл бандурыстаў, аўтар музыказнаўчых артыкулаў. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
а́хмістр
(ст.-польск. ochmistrz < с.-в.-ням. hovemeister)
адміністрацыйная пасада ў гаспадарках магнатаў і шляхты ў сярэдневяковай Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім; кіраўнік панскага двара.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАРУ́СКАЕ РА́ДЫЁза мяжой.
Упершыню перадачы на бел. мове пачалі выходзіць у 1928—29 у Чыкага (ЗША, засн. Я.Варонкам, адноўлены ў 1940-я г. Я.Тарасевічам), з 1949 на радыё Ватыкана (засн. П.Татарыновічам). У 1954 створана бел. рэдакцыя на радыё «Вызваленне» ў Мюнхене (кіраўнік В.Жук-Грышкевіч; з 1959 наз. «Свабода», з 1995 у г. Прага, кіраўнік М.Іваноў). З 1958 на Мадрыдскім нац. радыё (Іспанія) пачаліся штодзённыя бел. перадачы. На бел. мове выходзілі таксама перадачы ў ЗША (у гарадах Дэтройт, Кліўленд, Нью-Йорк), у Канадзе (Лондан, Садбур, Таронта, Оўквіл), у Аўстраліі (Брысбен, Мельбурн), у Вялікабрытаніі, Германіі, Аргенціне, Бельгіі і інш. Існуюць (1996) бел. праграмы на радыёстанцыях «Свабода», «Нёман» (г. Чыкага, ЗША, кіраўнік Н.Жызнеўскі), «Рэха Масквы» (г. Масква, Расія), у Ватыкане, у гарадах Перт і Сідней (Аўстралія, кіраўнікі М.Раецкі, М.Лужынскі), Беласток (Польшча, наз. «Пад знакам пагоні»), Вільнюс (Літва, «Беларускае слова на хвалях Літвы»), Львоў (Украіна, «Весткі з Беларусі»), на нац. радыё Польшчы, Латвіі, Эстоніі і інш.
А.С.Ляднёва.
Да арт.Беларускае радыё за мяжой. Беларускае радыё ў Таронта. У студыі Ю.Рапецкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ТЭА́ТР КЛАСІ́ЧНАГА БАЛЕ́ТАпад кіраўніцтвам Н.Дз.Касаткінай і У.Ю.Васілёва.Засн. ў 1966 як Харэаграфічны канцэртны ансамбль СССР «Малады балет». Арганізатар і першы маст.кіраўнік І.Майсееў
(да 1970). З 1971 наз. Канцэртны ансамбль СССР «Класічны балет» (кіраўнік Ю.Жданаў),
з 1978 Дзярж. канцэртны ансамбль «Маскоўскі класічны балет», з 1986 Маскоўскі дзярж.т-р балета СССР, з 1992 сучасная назва. З 1977 дырэктар і маст.кіраўнік Васілёў, гал. балетмайстар Касаткіна. У рэпертуары балеты «Хітрыкі Тэрпсіхоры» на муз. І.Штрауса, «Абліччы кахання» на зборную музыку; фрагменты з класічных балетаў «Сільфіда» Ж.Шнейцгофера, «Наталі, або Швейцарская малочніца» А.Гіравеца і М.Э.Карафы ды Калабрана (абодва 1980), «Чароўны камзол» М.Карэтнікава (1983), «Лебядзінае возера» (1988) і «Шчаўкунок» (1994) П.Чайкоўскага, «Дон Кіхот» Л.Мінкуса (1990), «Жызэль» А.Адана (1991), «Папялушка» С.Пракоф’ева (1993) і інш. У розны час у трупе працавалі: А.Гарбацэвіч, С.Ісаеў, У.Малахаў, І.Мухамедаў, Т.Палій, М.Перкун-Бебезічы, Г.Сцепаненка, В.Цімашова, Г.Шляпіна і інш.
Маскоўскі дзяржаўны тэатр класічнага балета. Сцэна з балета «Чароўны камзол».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛУ́МЕ ((Blume) Фрыдрых) (5.1.1893, г. Шлюхтэрн, Германія — 22.11.1975),
нямецкі музыказнавец. Праф. ун-таў у Лейпцыгу, Берліне, Кілі. У 1927—29 кіраўнік Ін-та муз. навукі, з 1935 супрацоўнік Дзярж. ін-та ням. музыказнаўства. З 1951 кіраўнік створанай ім міжнар. камісіі па арганізацыі выдання «Міжнародны даведнік музычных крыніц». Асн. працы прысвечаны музыцы 16—18 ст., у т. л. І.С.Баху. Рэдактар выданняў «Спадчына нямецкай музыкі» (1935—43), «Нямецкая музычная культура» (1939—45), поўнага збору твораў М.Прэторыуса (1928—40). Заснавальнік і рэдактар энцыклапедыі «Музыка ў гісторыі і сучаснасці» (т. 1—18, 1949—85). Прэзідэнт Міжнар.т-ва музыказнаўства (1958—62).
Літ.:
Festschrift Fr. Blume zum 70. Geburstag. Kassel etc., 1963.