ПІЦЭ́ЦІ (Pizzetti) Ільдэбранда (20.9.1880, г. Парма, Італія — 13.2.1968),
італьянскі кампазітар, музыказнавец, педагог. Чл.Італьян. акадэміі (з 1939). Скончыў Пармскую кансерваторыю (1901), з 1907 яе праф. З 1908 праф. фларэнційскага муз. ін-та, з 1917 яго дырэктар. З 1924 дырэктар Міланскай кансерваторыі, у 1936—58 праф.Нац. акадэміі «Санта-Чэчылія» ў Рыме, у 1948—51 яе прэзідэнт. Імкнуўся адрадзіць нац. асновы італьян. музыкі, выкарыстоўваў традыцыі нар. песні, грыгарыянскага харала, музыкі італьян. Адраджэння і барока. Сярод твораў: больш за 10 опер, у т. л. «Федра» (паст. 1915), «Чужаземец» (паст. 1930), «Каліёстра» (паст. 1953), «Забойства ў саборы» (паст. 1958), «Клітэмнестра» (паст. 1965); балетаў; 2 сімфоній (1914, 1940); канцэртаў для інстр. з арк.; камерна-інстр. ансамбляў; хораў; музыкі для пастановак п’ес Г. Д’Анунцыо, Эсхіла, Сафокла, У.Шэкспіра, К.Гальдоні і інш. Аўтар кн. «Грэчаская музыка», «Сучасная музыка» (абедзве 1914), «Паганіні» (1940) і інш.
Літ.:
Богоявленский С. Итальянская музыка 1-й половины XX в.: Очерки. Л., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯНЧУ́К Барыс Міхайлавіч (н. 15.5.1918, г. Анапа Краснадарскага краю, Расія),
бел. дырыжор, педагог. Нар.арт. Беларусі (1970). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1942). З 1944 дырыжор аркестраў вайск. часцей, штаба Ленінградскай ваен. акругі, нач. ваенна-арк. службы Паўд. групы войск. Адзін з дырыжораў зводнага аркестра ў час Парада Перамогі 1945 на Краснай плошчы. У 1962—79 нач. ваенна-арк. службы і гал. дырыжор аркестраў БВА, з 1965 адначасова выкладаў у Бел.кансерваторыі (з 1986 праф.). Выканальніцкі почырк П. вылучаецца глыбокім разуменнем стылю муз. твора і маст. ініцыятыўнасцю. Аўтар марша «Партызаны Беларусі», «Беларускага марша» на тэмы песень У.Алоўнікава, «Беларускага камсамольскага марша» на тэмы песень І.Лучанка, «Страявога марша» на тэмы песень Ю.Семянякі, інструментоўкі Дзярж. гімна Беларусі, шматлікіх апрацовак, інструментовак і пералажэнняў твораў бел. кампазітараў Р.Пукста, А.Багатырова, Я.Глебава, Л.Захлеўнага, Н.Сакалоўскага і інш. Выдаў дапаможнік «Дырыжору духавога аркестра» (1975). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЎДА Віктар Уладзіміравіч (н. 10.11.1921, г. Смаргонь Гродзенскай вобл.),
бел. харавы дырыжор, педагог. Нар.арт. Беларусі (1978). Нар.арт.СССР (1990). Канд. мастацтвазнаўства (1956), праф. (1975). Скончыў Віленскую дзярж. духоўную семінарыю (1939), Літ. кансерваторыю (1951). Вучань А.Свешнікава. З 1951 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі, хормайстар Дзярж.акад.рус.нар. хору імя Свешнікава. З 1956 хормайстар і дырыжор Дзярж.акад. харавой капэлы Беларусі, адначасова выкладае у Бел. акадэміі музыкі (з 1964 заг. кафедры). З 1965 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Хору акадэмічнага Беларускага тэлебачання і радыё. Творчасці Р.-хормайстра ўласцівы ўдумлівыя адносіны да муз. твораў, імкненне да чысціні строю, высокай якасці гучання харавога шматгалосся, глыбокая інтэрпрэтацыя муз. твораў. Склаў «Хрэстаматыю па чытанні харавых партытур» (т. 1—2, 1971—74), «Хрэстаматыю па беларускай харавой опернай літаратуры» (1975), зб-кі «Харавыя канцэрты» (1980, 1982, 1984), «Хоры беларускіх кампазітараў на вершы Я.Купалы і Я.Коласа» (1982), «Харавы вянок» (1985). Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБЦО́Ў Феадосій Антонавіч (30.12.1904, в. Ольша Краснінскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 6.11.1986),
расійскі музыказнавец-фалькларыст, кампазітар, педагог. Канд. мастацтвазнаўства (1963). Праф. (1977). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1931). У 1945—67 працаваў у муз.-культ. установах Ленінграда, адначасова з 1948 выкладчык кансерваторыі. Даследаваў вобразны (меладычны, ладава-інтанацыйны) склад і эстэт. сутнасць нар. музыкі, узаемасувязі функцыі, жанру, паэт. і муз. мовы нар. песні. Вял. ўвагу надаваў параўнальнаму аналізу каляндарных і сямейна-абрадавых напеваў слав. народаў, у т. л.бел. Аўтар сольных і хар.вак. твораў, твораў для арк.нар. інструментаў, п’ес для віяланчэлі. Запісваў і апрацоўваў бел.нар. мелодыі. Шэраг запісаў апублікавана ў зб-ках «Песні беларускага народа» (т. 1, 1940), «Беларускія народныя песні» (1941). Складальнік і аўтар каментарыяў зб. «Рускія народныя песні Смаленскай вобласці...» (выд. 1991).
Тв.:
Интонационные связи в песенном творчестве славянских народов. Л., 1962;
Статьи по музыкальному фольклору. Л.;
М., 1973.
Літ.:
Белорусская этномузыкология: Очерки истории (XIX—XX вв.). Мн., 1997.
літоўскі акцёр, рэжысёр, педагог. Нар.арт. Літвы (1954). Вучыўся ў студыі Дзярж.т-ра ў Каўнасе (1928—31). У 1932—35 і 1939—41 акцёр Шаўляйскага, у 1935—39 Клайпедскага драм. т-раў, у 1941—66 Драм.т-ра Літвы ў Вільнюсе (у 1949—51 і 1954—66 гал. рэжысёр, у 1954—58 і дырэктар), у 1946—49 выкладаў у студыі гэтага т-ра, з 1962 адначасова ў Кансерваторыі Літвы. Творчасць вылучалася псіхалагічнасцю, пластычнасцю, выразнасцю голасу, жэстаў і мімікі. Сярод роляў: Уладальнік («Уладальнік» В.Мікалайціса-Пуцінаса), Херт («Надзеі» Х.Хеерманса), Скіргайла («Скіргайла» В.Крэве), Смірноў, Лапахін («Мядзведзь», «Вішнёвы сад» А.Чэхава), Захар, Ягор («Ворагі», «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Ціхан («Навальніца» А.Астроўскага), Тарцюф («Тарцюф» Мальера). Паставіў «Картачны домік» Л.Ленча (1951), «Гамлет» У.Шэкспіра (1959), «Прывіды» Г.Ібсена (1961), «На дне» М.Горкага (1964), «Фауст» І.В.Гётэ (1965), «Скіргайла» (1966). Дзярж. прэміі СССР 1947, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СКАЕ МУЗЫ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА.
Існавала ў 1859—1917, з 1869 наз. Імператарскае рус.муз.т-ва. Засн. па ініцыятыве А.Рубінштэйна на базе Сімф.т-ва (1840—50, Пецярбург). Сярод заснавальнікаў: Мацвей Віельгорскі, Д.Каншын, В.Калагрываў, Дз.Стасаў. Мела на мэце развіццё муз. адукацыі ў Расіі, падтрымку айч. музыкантаў. Праводзіла абанементныя канцэрты, ладзіла камерныя вечары, конкурсы на лепшыя муз. творы, на якія запрашаліся вядомыя кампазітары і дырыжоры. За час існавання т-ва наладжана больш за 500 сімф. і 400 камерных канцэртаў. Адкрывала муз. бібліятэкі, агульнадаступныя муз. класы, муз.навуч. ўстановы, у т. л.кансерваторыі. У 1860 створана аддзяленне ў Маскве (узначаліў М.Рубінштэйн), у 1860—75 — у Кіеве, Казані, Харкаве, Саратаве, Пскове і інш. (да 1917 арганізавана 60 аддзяленняў, у т. л. і на Беларусі). Адыграла важную ролю ў развіцці праф.муз. культуры, у распаўсюджанні і прапагандзе муз. твораў, арганізацыі сістэм, канцэртнай дзейнасці ў Расіі, спрыяла росту муз.-адукац. устаноў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́ЎСКІ Несцер Фёдаравіч (9.11.1902, в. Вешкі Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 13.11.1950),
бел. кампазітар, хормайстар, фалькларыст. Скончыў Мінскі муз. тэхнікум (1931, кл. М.Аладава), вучыўся ў Бел.кансерваторыі (1932—35). З 1926 акцёр і хормайстар БДТ-3, з 1931 кіраўнік самадз. хораў. У 1937—41 адзін з арганізатараў і хормайстар Ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай філармоніі. З 1943 маст. кіраўнік Палескага абл. ансамбля песні і танца, з 1944 нач. аддзела маст. самадзейнасці Упраўлення па справах мастацтваў пры СНКБССР, з 1946 ст. рэдактар рэдакцыі муз. л-ры Белдзяржвыдавецтва. Аўтар музыкі Дзярж. гімна БССР (верш М.Клімковіча), многіх хароў, песень на вершы Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, А.Русака, М.Чарота і інш., інстр. мініяцюр, вак. сюіт на тэмы бел.нар. песень. Запісаў і апрацаваў больш за 500 бел.нар. песень (у т. л. «Ой ты, белая бярозанька», «Падушачка», «Чабарок», «Чаму зязюля не кукавала») і найгрышаў.
Літ.:
Нісневіч І.Г. Кампазітар Нестар Сакалоўскі. Мн., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАПО́ВІЧ (Стэповіч) Альбін Мацвеевіч
(18.3.1894, в. Барані Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. — 18.12.1934),
бел. грамадска-паліт. і музычны дзеяч, публіцыст. Брат К.Сваяка. Вучыўся ў кансерваторыі Монтвіла ў Вільні, Казанскім і Віленскім ун-тах (1918—24). Адзін з заснавальнікаў Бел.каап. земляробча-прамысл. банка ў Вільні, Бел. ін-та гаспадаркі і культуры, яго сакратар, нам. старшыні (1930—34), старшыня Віленскага аддзела, кіраўнік хору пры ім. З 1926 сакратар, у 1927—30 віцэ-старшыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, выдавец яго органа — газ.«Беларуская крыніца». У 1928—30 пасол (дэпутат) польскага сейма. У 1930 нам. старшыні Бел.нац.к-та ў Вільні. Адзін з ідэолагаў бел. нацыянал-сацыялістаў (пад псеўд. Уладзімір Загорскі). Супрацоўнічаў у выданнях «Наш шлях», «Крыніца», «Беларуская крыніца», «Родныя гоні», «Нёман», «Новы шлях», «Шлях моладзі», «Самапомач» і інш. Аўтар музыкі да вершаў Я.Купалы, М Машары, К.Сваяка, Ф.Грышкевіча, У.Казлоўскага, А.Гурло, вершаваных перакладаў з польскай мовы.
Літ.:
Глагоўская А. Кар’еру пачынаў у Цеханаўцы // Спадчына. 1994. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТКАЧЭ́НКА Нінель Аляксандраўна (н. 21.11.1928, г. Харкаў, Украіна),
украінская і бел. спявачка (драм. сапрана). Нар.арт.СССР (1964). Скончыла Харкаўскую кансерваторыю (1958). З 1958 салістка опернай студыі Кіеўскай кансерваторыі і Львоўскага т-ра оперы і балета, з 1962 Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1968 — Адэскага т-ра оперы і балета, з 1981 Маскоўскай філармоніі. Валодае моцным рухомым голасам шырокага дыяпазону; яе выканальніцкая манера спалучае вял.ўнутр. эмацыянальнасць з вонкавай стрыманасцю. Сярод выкананых партый класічнага і сучаснага рэпертуару на бел. сцэне: Касандра («Арэстэя» С.Танеева), Дэздэмона, Аіда, Леанора («Атэла», «Аіда», «Трубадур» Дж.Вердзі), Марына («Кастрычнік» В.Мурадэлі), Яраслаўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Тоска («Тоска» Дж.Пучыні). Вяла канцэртную дзейнасць. Лаўрэат 2-га Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.Глінкі (1962).
Літ.:
Черкашина М. Голоса молодых // Сов. музыка. 1964. № 11;
Ракава А.Я. Нінэль Ткачэнка // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́НДЭМІТ (Hindemith) Паўль (16.11.1895, г. Ганаў, Германія — 28.12.1963),
нямецкі кампазітар, альтыст, дырыжор, муз. тэарэтык; вядучы прадстаўнік ням.неакласіцызму. Вучыўся ў кансерваторыіг. Франкфурт-на-Майне. З 1915 2-і скрыпач квартэта А.Рэбнера, у 1921—29 альтыст стр. квартэта Л.Амара — П.Хіндэміта. З 1927 праф. Вышэйшай муз. школы ў Берліне. З 1938 працаваў у Швейцарыі і ЗША. Творы Х. вылучаюцца гармоніяй, стрыманасцю пачуццяў, у шматлікіх з іх уздымаў грамадска-паліт. і філас. праблемы. Звяртаўся да быт. аматарскай музыкі. Сярод твораў: оперы (каля 10), у т. л. «Навіны дня» (паст. 1929; 2-я рэд. 1954), «Мастак Матыс» (паст. 1938), «Гармонія свету» (паст. 1957); балеты; 6 сімфоній (1930—58); канцэрты; камерна-інстр. ансамблі, у т. л. творы для фп.; хар. творы; музыка для аматарскіх аркестраў, ансамбляў і інш. Аўтар кніг «Кіраўніцтва па кампазіцыі» (т. 1—3, 1937—70), «Свет кампазітара» (1952), падручнікаў па тэорыі музыкі і гармоніі.