зямлі́ца, ‑ы, ж.

Разм. і нар.-паэт. Ласк. да зямля ​1 (у 3, 5 знач.); зямелька. Хмаркі, неба, лес, Зямліца — Усё сціхла. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Доўга прачакаць. Начакацца адказу. □ Мужчыны дзень пры дні выязджалі ў поле, бо начакалася зямля за зіму плугоў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазыча́льнік, ‑а, м.

Той, хто дае грошы ў пазыку. Час мінаў, вярнуць пазыку князь не мог, зямля так і засталася ў пазычальніка. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стальма́ства, ‑а, н.

Разм. Рамяство, занятак стальмаха. Можа б ён [Стальмаховіч] і лепш выйграў, каб толькі стальмаствам заняўся, але што ж, зямля цягне. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАСАЛІ́ЦІНАЎ (Канстанцін Іракліевіч) (3.6.1905, г. Варонеж, Расія — 24.1.1979),

расійскі харавы дырыжор, кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1955). Нар. арт. Расіі (1959). Нар. арт. СССР (1975). Скончыў Варонежскі муз. тэхнікум (1929). Адзін з арганізатараў (1942) і маст. кіраўнік (да 1964) Варонежскага рус. нар. хору. Збіраў сял. фальклор, запісаў больш як 500 нар. песень Варонежскай вобл. Майстар хар. кампазіцый і апрацовак. Сярод твораў: опера-песня «Зямля спявае» (1960), араторыя «Зямля мая» (1970), 3 кантаты, хары, рамансы, песні, апрацоўкі рус. нар. песень. Аўтар кн. «З рускай песняй — па жыцці» (1975), артыкулаў пра нар. творчасць. Дзярж. прэмія СССР 1949.

Літ.:

Емельянова Н.Н. Композитор К.​И.​Массалитинов. М., 1976.

т. 10, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пусты́р ’абложная зямля; незасеянае месца’ (ДАБМ, ТСБМ, Цых.), ’голае поле’ (брасл., Сл. ПЗБ); сюды ж пусты́рнік ’пустка’: у нас і добрая зямля, і пусты́рнікі (светлаг., Мат. Гом.). Ад пусты́ (< *pustъ), паралелі: рус. пусты́рь ’закінуты куток, пусташ’, серб.-харв. пу̀стара ’пусташ, стэп’, ст.-прус. paustre ’пусташ, дзікае месца’, параўн. таксама Мартынаў, Этимология–1982, 9.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раскі́снуць, -ну, -неш, -не; раскіс, -сла; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пад дзеяннем вільгаці, вады ператварыцца ў вязкае месіва, размокнуць, разбухнуць.

Зямля раскісла.

Боты раскіслі.

2. перан. Расслабіцца, разамлець (ад гарачыні, выпіўкі і пад.).

Р. на сонцы.

Выпіў шклянку і раскіс.

3. перан. Паддацца залішняй чуллівасці.

|| незак. раскіса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

elements [ˈelɪmənts] n. pl.

1. the elements надво́р’е; звыч. дрэ́ннае надво́р’е

2. (of) асно́вы;

elements of algebra асно́вы а́лгебры;

the four elements зямля́, вада́, паве́тра і аго́нь

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

property [ˈprɒpəti] n.

1. ула́снасць, маёмасць;

public/personal property грама́дская/асабі́стая ўла́снасць

2. нерухо́мая маёмасць (дом, зямля)

3. уласці́васць, я́касць;

medical properties of plants ле́кавыя я́касці раслі́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Жаўква́ ’жоўты пясок, пясчаная зямля пад глебай’ (глуск., Янк. III), жо́лква ’жоўты пясок’ (Лексіка Пал., 100), жаўкле́ц ’жоўты пясок, пясчаная зямля’ (слаўг., Яшкін, 64). Паводле Брукнера (665), польск. тапонім żółkiew (параўн. укр. уласнае імя Жо́вква) да жо́ўкнуць (гл.). Як і ў жо́ўкнуць, жо́ўклы, тут адбылася семантычная кантамінацыя з жо́ўты (гл.). Параўн. жаўкры́нец, жаўтапёс, жаўця́к 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)