СЯРДО́БАЎ Мікалай Мікалаевіч (16.12.1905, г. Самара, Расія —24.11.1990),
бел. спявак (лірыка-драм. барытон), педагог. Засл. арт. Арменіі (1939). Нар.арт. Беларусі (1955). Скончыў Куйбышаўскі муз. тэхнікум (1929). З 1930 у оперных т-рах Куйбышава, Ерэвана, Пермі, Свярдлоўска. З 1946 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. У 1960—75 выкладчык і рэжысёр Опернай студыі Бед. кансерваторыі, адначасова ў 1960—87 кіраўнік Мінскай нар. опернай студыі Палаца культуры Белсаўпрофа. Творчасці С. ўласцівы глыбокае асэнсаванне характараў герояў, свабоднае валоданне вак. і акцёрскімі сродкамі выразнасці, сцэнічная абаяльнасць Сярод партый бел. рэпертуару: Каліноўскі («Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса), Дзяніс Давыдаў («Надзея Дурава» А.Багатырова), фон Шолен («Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага); інш. партыі на бел. сцэне: Анегін, Чорт («Яўген Анегін», «Чаравічкі» П.Чайкоўскага), Алека («Алека» С.Рахманінава), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Рыгалета, Аманасра («Рыгалета», «Аіда» Дж.Вердзі), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні), Мацей («Страшны двор» С.Манюшкі). Паставіў оперы «Павел Карчагін» П.Падкавырава, «Кастусь Каліноўскі» Лукаса, «Яўген Анегін» і «Іаланта» Чайкоўскага, «Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава, «Алека» Рахманінава, «Рыгалета» і «Травіята» Вердзі, «Джані Скікі» і «Плашч» Пучыні, «Цар і цясляр» А.Лорцынга, «Даліна» Э.Д’Альбера, «Мадэмуазель Фіфі» і оперу-казку для дзяцей «Кот у ботах» Ц.Кюі.
Дз. М.Жураўлёў.
М.М.Сярдобаў.М.Сярдобаў у ролі Каліноўскага (у цэнтры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРЫ́ШЧАВА Людміла Іванаўна (н. 7.10.1952, г. Грозны, Чэчэнская Рэспубліка, Расія),
расійская спартсменка (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1970). Скончыла Растоўскі пед.ін-т (1974). Трэнер-выкладчык. Чэмпіёнка XIX (1968, Мехіка), XX (1972, г. Мюнхен, Германія) i XXI (1976, г. Манрэаль, Канада) Алімп. гульняў у камандным заліку. Абс. чэмпіёнка XX Алімп. гульняў, сярэбраны (1972—76 — у вольных практыкаваннях, 1976 — у апорным скачку і вольных практыкаваннях) і бронз. (1972 — у апорным скачку, 1976 — у мнагабор’і) прызёр. Абс. чэмпіёнка свету (1970, 1974) і ў асобных відах мнагабор’я: 1970 — у вольных практыкаваннях, 1974 — на бервяне і ў вольных практыкаваннях; сярэбраны (1970 — у практыкаваннях на брусах, 1974 — у апорным скачку) і бронз. (1970 — на брусах і ў апорным скачку) прызёр. Абс. чэмпіёнка Еўропы (1971, 1973) і ў асобных відах мнагабор’я: 1971 — у апорным скачку і ў вольных практыкаваннях; 1973 — у апорным скачку, на брусах, бервяне і ў вольных практыкаваннях; сярэбраны (1971 — на брусах і бервяне) і бронз. (1969 — у мнагабор’і, на брусах і ў вольных практыкаваннях) прызёр. Абс. чэмпіёнка СССР (1972, 1974) і ў асобных відах мнагабор’я (1970 — на брусах і ў вольных практыкаваннях, 1972 і 1973 — на брусах і ў апорным скачку, 1975 — у апорным скачку).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЦКЕ́ВІЧ Аляксандр Фёдаравіч (14.3.1923, в. Тартак Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 19.11.1995),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1969), праф. (1970). Засл. работнік Вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў Рэсп. школу прапагандыстаў пры ЦККП(б)Б (1946), БДУ (1950). У 1946—58 на камсам. і парт. рабоце ў Івянецкім р-не, Баранавіцкім, Маладзечанскім абкомах КП(б)Б, заг. аддзела абл.газ. «Красное знамя» (г. Маладзечна). З 1961 навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі АНБССР. З 1965 выкладчык Мінскага радыётэхнічнага, з 1973 заг. кафедры Бел.тэатр.-мастацкага, з 1977 — Бел.політэхн. ін-таў. Даследаваў гісторыю Кастр. рэвалюцыі 1917, польска-сав. вайну 1919—20, антыфаш. і партыз. рух у Вял.Айч. вайну, рэпрэсіі 1930—50-х г.
Тв.:
Польские интернационалисты в борьбе за власть Советов в Белоруссии. Мн., 1967;
Становление партизанского движения в Белоруссии и дружба народов СССР. Мн., 1980 (разам з Р.Р.Кручком);
Вдохновитель и организатор великой Победы. Мн., 1985 (разам з Г.А.Алдакушыным);
Солдат великих боев: Жизнь и деятельность Ф.Э.Дзержинского. 5 изд. Мн., 1987;
Арышты і дэпартацыі ў заходніх абласцях Беларусі (1939—1941 гг.) // Бел.гіст.часоп. 1994. № 1—2;
Аб раззбраенні груповак Арміі Краёвай у Нарачанскай і Налібоцкай пушчах (1943—1944) // Там жа. 1996. № 1, 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛЯБЦЭ́ВІЧ Яўген Іванавіч (6.8.1884, в. Жыровічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. — 20.10.1953),
бел. і расійскі бібліятэказнавец, бібліёграф, літ.-знавец. Сын І.А.Хлябцэвіча. Канд.пед.н. (1947). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1913). Друкаваўся ў газ. «Наша доля» і «Наша ніва» (пад псеўд. Халімон з-пад пушчы); супрацоўнічаў у пецярбургскай газ. «Новая Русь». Удзельнік 2-га з’езда Бел.сацыяліст. грамады (1906). Адзін з арганізатараў гуртка па вывучэнні Гродзенскай губ., Беларускага навукова-літаратурнага гуртка ў Пецярбургу. У 1919 інструктар Бел. пададдзела асветы нац. меншасцей Нар. камісарыята асветы РСФСР у Кіеве, потым у Маскве. З 1919 заг. бібліятэчнага аддзялення паліт. ўпраўлення Рэўваенсавета рэспублікі, з 1930 працаваў у Наркамасвеце РСФСР, з 1943 выкладчык, вучоны сакратар Маскоўскага бібліятэчнага ін-та. Удзельнічаў у стварэнні на Беларусі бясплатных нар. паўленкаўскіх бібліятэк. Даследаваў пытанні кіравання чытаннем, праблему «пісьменнік і чытач», перапісваўся з бел. і рус. пісьменнікамі. Аўтар прац «Бібліятэкі і кааперацыя» (1912), «Адраджэнне беларускай народніцкай літаратуры» (1914, перавыд. ў 1917 пад назвай «Народніцкая паэзія беларусаў»), артыкулаў і ўспамінаў пра Ф.Багушэвіча, Я.Баршчэўскага, А.Бурбіса, Я.Купалу, Цётку.
Літ.:
Леончиков В. Е.И.Хлебцевич — видный советский библиотековед и библиограф // Вопросы библиографоведения и библиотековедения. Мн., 1976;
Скалабан В. Купала и Хлебцевич // Неман. 1985. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАХАЎСКО́Й Якаў Аўраамавіч (псеўд. Якуб, Якуба; 30.12.1879, г. Гродна — 31.7.1941),
бел. атлет і барэц. Скончыў Гродзенскую мужчынскую класічную гімназію (1898). Служыў у Гродзенскім гусарскім палку (з 1902, Варшава). Пасля заканчэння службы выступаў (1908—15) у барцоўскіх паядынках у цырках Расіі пад псеўд. Ічаджы. У 1913 атрымаў міжнар. прыз (ганаровы залаты пояс) за рэкордны нумар — перанос на адной руцэ 6 чал. (больш за 400 кг). Выконваў такія практыкаванні, як утрыманне на сабе памоста з аркестрам у 30 чал., падкідванне і прыманне на грудзі 2-пудовых (32 кг) гір, у стойцы «барцоўскі мост» трымаў на сабе 10 чал., 3 з якіх сядзелі на штанзе масай 160 кг, што знаходзілася ў выцягнутых руках атлета (агульная маса каля 900 кг), прапускаў цераз сябе па памосце грузавы аўтамабіль з 20 пасажырамі і інш. З 1918 нам. старшыні Усерас. саюза барцоў-атлетаў. Член рэд. савета час. «Борец-атлет» (Петраград) — першага сав.спарт. выдання. З 1919 выкладчык-інструктар спарт. клуба Петраградскай ваен. акругі. У 1920—26 меў шмат паказальных выступленняў на спарт. і інш. пляцоўках Петраграда. Летам 1937 выступаў з паказальнай праграмай на мінскім стадыёне «Дынама». Сярод вучняў Ч. — рэкардсмены свету і СССР па цяжкай атлетыцы М.Буйніцкі, А.Пятроў і інш.
Літ.:
Мядзведзеў М.Н., Чэхаўской Д.Я. Асілак Якуба: Пер. з рус.Мн., 1991.
бел. балерына, мастацтвазнавец, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1991). Д-р мастацтвазнаўства (1972). Праф. (1974). Скончыла Бел. харэаграфічнае вучылішча (1954), БДУ (1960). У 1954—61 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1963 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, выкладчыкБел. кансерваторыі, з 1972 заг. кафедры Мінскага пед. ін-та, з 1979 Бел. ін-та культуры (да 1995), адначасова з 1994 у Бел. акадэміі музыкі (з 1995 заг. кафедры). Сярод выкананых партый: Гамзаці («Баядэрка» Л.Мінкуса), Насця («Падстаўная нявеста» Г.Вагнера) і інш. Працы па гісторыі і тэорыі бел. харэаграфіі, нар. танца: «Беларускі балет» (1966), «Беларускі сцэнічны танец» (1969), «Беларускі народны танец» (1972), «Беларускі балетны тэатр» (1983), «Беларускі балет у асобах» (1988), «Беларускі харэаграфічны фальклор» (1990), «Лінія, што ідзе ў бясконцасць» (1999), сааўтар кніг «Музычны тэатр Беларусі, 1917—1959» (1993), «Музычны тэатр Беларусі,1960—1990: Балет...» (1997). Аўтар лібрэта да балетаў «Мефіста» У.Кандрусевіча і «Кругаверць» А.Залётнева (адначасова адзін з пастаноўшчыкаў) і інш. Арганізатар і кіраўнік н.-д. лабараторыі танц. творчасці пры Мінскім ін-це культуры (1980—90). Аўтар сцэнарыяў, у т. л.дакумент. тэлефільмаў, вядучая тэлеперадач пра мастацтва танца. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЙКА Леанід Вікенцьевіч (н. 1.3.1944, в. Сакаўка Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (2003). Скончыў БДУ (1970), дзе і працаваў (выкладчык, дацэнт, нам. дэкана гіст. ф-та). З 1981 дырэктар Дома навукі і культуры ў Варшаве, саветнік Пасольства СССР у Польшчы. З 1986 дацэнт, праф. Мінскай Вышэйшай парт. школы (з 1990 Ін-т паліталогіі і сац. кіравання). З 1989 старшыня т-ва «Беларусь—Польшча». З 1993 гал. рэдактар час. «Беларуская мінуўшчына», адначасова з 1996 заг. кафедры дыпламат. і консульскай службы БДУ. Даследуе гісторыю пасляваен. Польшчы і інш. краін Цэнтр. Еўропы, міжнар. адносіны. Адзін з аўтараў і рэдактараў падручнікаў, даведнікаў і навуч. дапаможнікаў «Крыжовы шлях» (1993), «Беларусазнаўства» (1997), «Чыны, рангі, званні. Пратакольнае старшынства ў Беларусі і за мяжой» (1998). «Асновы дыпламатыі. Дыпламатычная служба» (2001), «Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі» (2003) і інш.
Тв.:
Мировая социалистическая система: Даты, факты, коммент. Мн., 1986 (разам з В.В.Бянькоўскім);
Испытание на прочность: О-во польско-сов. дружбы: становление и развитие. Мн., 1989;
Испытание властью: Уроки и выводы из деятельности ПОРП. Мн., 1991;
Политическая борьба в Польше (70—80 гг.). Мн., 1995;
Новая социал-демократия. Трансформация левой партии в Польше. Мн., 2001;
Политическое развитие Польши в 70—80-е гг. XX в. Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРМАЛА́ЕВА Вера Міхайлаўна (1893, г. Пятроўск Саратаўскай вобл., Расія — 1938),
рускі і бел. мастак, педагог. Вучылася ў маст. школе М.Д.Бернштэйна (1911—14) і археал. ін-це у Пецярбургу (1914—17), а таксама ў Францыі, Швейцарыі і Англіі. Чл. аб’яднання мастакоў «Саюз моладзі», стварыла (1918) арцель мастакоў «Сёння» ў Пецярбургу. Працавала ў музеі горада (цяпер Музей гісторыі Пецярбурга) і калегіі Аддзела выяўл. мастацтва Наркамасветы. У 1919—22 выкладчык, кіраўнік майстэрні і рэктар Віцебскага нар.маст. вучылішча. Чл. групы «Сцвярджальнікі новага мастацтва». Удзельнічала ў агітацыйна-маст. афармленні Віцебска, па яе эскізах створаны дэкарацыі і касцюмы для губ.т-ра (футурыстычная опера «Перамога над сонцам», 1920). З 1922 у Пецярбургу, у Ін-це маст. культуры (1923—27) пад кіраўніцтвам К.Малевіча, уплыў якога зазнала. Афармляла і ілюстравала дзіцячыя кнігі М.Асеева, М.Венгерава, І.Крылова (усе 1920-я г.), І.В.Гётэ, М.Сервантэса, М.Чарнышэўскага (усе 1930-я г.), стварыла шэраг кніжак-карцінак. Сярод станковых работ «Галгофа» (1928). «Дрэвы», «Хлопчыкі», аўтапартрэт (усе пач. 1930-х г.) і інш. Рэпрэсіравана ў 1934.
Літ.:
Ковтун Е. Художница книги В.М.Ермолаева // Искусство книги: Сб. М., 1975. Вып. 8;
Авангард, остановленный на бегу: [Альбом.] Л., 1989;
Русский авангард 20-х—30-х гг. СПб., 1997.
А.Г.Лісаў.
В.Ермалаева. Эскіз афармлення сцэны для футурыстычнай оперы «Перамога над сонцам». 1920.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНІ́СКІ Георгій (у свеце Рыгор; 20.11.1717 1.12.1717, г. Нежын Чарнігаўскай вобл., Украіна — 13.2.1795 24.2.1795),
украінскі і бел. царкоўны і грамадскі дзеяч, пісьменнік. Скончыў Кіева-Магілянскую акадэмію (1743), у 1745—55 яе выкладчык, прафесар, рэктар. З 1755 епіскап магілёўскі (беларускі). Змагаўся за захаванне і адраджэнне праваслаўя на Беларусі. У 1757 адкрыў у Магілёве пры архірэйскім доме друкарню, дзе перавыдаў скарочаны тэкст «Катэхізіса» Ф.Пракаповіча ў сваім перакладзе на «рускі дыялект». Ініцыятар адкрыцця Магілёўскай духоўнай семінарыі. У 1765 дамогся ад караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага абяцання вярнуць праваслаўным іх правы, манастыры, храмы, але кароль не стрымаў слова. Звяртаўся за дапамогай да рас. імператрыц Лізаветы і Кацярыны П. Пасля трох замахаў на яго жыццё ў 1768 уцёк у Расію (Смаленск), дзе заставаўся магілёўскім епіскапам у выгнанні. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) вярнуўся ў Магілёў. З 1793 архіепіскап, чл. Сінода. Садзейнічаў вяртанню уніятаў у праваслаўе. Збіраў дакументы па гісторыі правасл. царквы (карлеўскія граматы і інш.). Аўтар твораў: «Мемарыял аб крыўдах праваслаўным», «Правы і вольнасці жыхароў грэчаскага веравызнання», «Трактат вечнай дружбы», «Збор павучальных слоў», духоўны дзённік «Думкі», драма «Уваскрэсенне мёртвых» і інш. На доме ў Магілёве, дзе ён жыў, мемар. дошка. Ў 1993 кананізаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́МСКІ Агафангел Яфімавіч (15.1.1871, г. Уладзімір-Валынскі, Украіна — 25.1.1942),
украінскі ўсходазнавец, славіст, пісьменнік. Па паходжанні беларус. Акад.АН Украіны (1919). Засл. дз. нав. Украіны (1940). Скончыў Лазараўскі ін-т усходніх моў у Маскве (1892) і Маск. ун-т (1896). У 1898—1918 выкладчык (з 1900 праф.) Лазараўскага ін-та ўсходніх моў, з 1918 праф. Кіеўскага ун-та. Адзін з арганізатараў АН Украіны, з 1918 у ёй працаваў (да 1928 сакратар). У 1921—29 дырэктар Ін-та ўкр.навук. мовы. Навук. працы па гісторыі, л-ры, мовах арабаў, персаў, туркаў і інш. народаў Б. і Сярэдняга Усходу, па гісторыі мусульманства. Даследаваў усх.-слав. мовы, фальклор: «Украінская граматыка» (ч. 1—2, 1907—08), «Пра «быліны». Рускія быліны старога і новага запісаў», «Да этнаграфіі т.зв. Новарасіі» (абедзве 1928). У працах «Філалогія і палодзінская гіпотэза» (1904), «Старажытнакіеўскі говар» (1906), «Пра антрапалагічны склад усходніх славян» (1928) закранаў пытанні паходжання бел. этнасу, яго мовы. Беларусазнаўчы матэрыял — у яго даследаванні «Да этнаграфіі Палесся» (1928). Аўтар зб-каў вершаў «Пальмавыя галіны» (кн. 1—3, 1901—22), прозы «Аповесці і эскізы з украінскага жыцця» (1895), «Бейруцкія апавяданні» (1906) і інш. твораў. Перакладаў з араб., тур., перс., англ., франц., ням. і інш. моў. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў М.Багдановіч.