НО́ВІКАЎ (Мікалай Уладзіміравіч) (16.10.1911, Масква —20.2.1997),
расійскі фалькларыст. Д-рфілал.н. (1976). Скончыў Ленінградскі ун-т (1940). З 1953 працаваў у Ін-це рус. л-ры (Пушкінскі дом), з 1967 у Ін-це этнаграфіі імя М.М.Міклухі-Маклая АНСССР (Ленінградскае аддзяленне). Даследаваў гісторыю рус. і бел. фалькларыстыкі, рус., бел. і ўкр. казкі, узаемаадносіны казкі з інш. жанрамі і відамі нар. творчасці, узаемаўплыў фальклору і л-ры. Аўтар шматлікіх прац, у т. л. манаграфій «П.В.Шэйн. Кніга пра збіральніка і выдаўца рускага і беларускага фальклору» (1972), «Вобразы ўсходнеславянскай чарадзейнай казкі» (1974), «Параўнальны паказальнік сюжэтаў. Усходнеславянская казка» (1979, у сааўт.). Укладальнік зб-каў казак і аўтар уступных артыкулаў, каментарыяў да іх [«Казкі П.П.Гаспадарова», 1941, «Рускія казкі ў ранніх запісах і публікацыях (XVI—XVIII ст.)», 1971].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДГО́РСКІ-АКО́ЛАЎ ((Podhórski-Okołów) Леанард) (21.12.1891, б. маёнтак Рым, Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 4.1.1957),
польскі паэт, літаратуразнавец, перакладчык. Вучыўся ў Львоўскім ун-це (1912—14). Ў 1-ю сусв. вайну служыў у рас. арміі ў Нясвіжы і Бабруйску. З 1922 у Варшаве; з 1955 дырэктар Музея імя А.Міцкевіча. Аўтарпаэт. зб-каў «Сонечны смех» (1912), «Дарога ў Эмаўс» (1923). Асн. тэмы зб. «Беларусь» (1924) — успаміны дзяцінства, туга па родных мясцінах, прыгажосць бел. краявідаў. Беларусі прысвяціў таксама вершы «Туганавічы» і «Тракт пад Нясвіжам», «Гасцінец». Аўтар даследаванняў «Чачот невядомы» (1937), «Міцкевічаўскія рэаліі» (т. 1—2, 1952—55). На бел. мову яго асобныя вершы пераклалі М.Гайдук, М.Кавыль, А.Лойка, Я.Семяжон.
Тв.:
Wybór poezji. Warszawa, 1960;
Бел.пер. — у кн.: Табе, Беларусь: Паэты свету пра Беларусь. Мн., 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎДВЕ́Э (Сільвія Янаўна) (н. 21.8.1927, в. Лехцэ Ярваскага пав., Эстонія),
бел. і эстонская мастачка дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Дзярж.маст.ін-т Эстоніі (1961). З 1961 мастак шклозавода «Нёман» у г.п. Бярозаўка Лідскага р-на Гродзенскай вобл. З 1974 жыве ў Эстоніі, некат. час працягвала супрацоўніцтва са шклозаводам «Нёман». Аўтар узораў маст. посуду, які вызначаецца пастэльным каларытам, выяўленчасцю дэкору, высокай прафес. культурай, дызайнерскім падыходам: наборы «Універсальны» (1967), «Чырвона-сіні» (1968), «Масква золатагаловая» (1972), «Кухонны» (1973), «Гульня з шарамі» (1974), «Ветразі», «Поле» (абодва 1977), кубкі «Званочкі» (1971), «Талін», «Тарту» (абодва 1984), прыборы для крушону «Нектар» (1969), наборы падсвечнікаў «Люты» (1978), кампазіцыі «Флора», «Вясна», «Старыя лямпы» (усе 1969), анімалістычныя скульптуры, вострахарактарныя маскі, гратэскныя партрэты і інш.Аўтар вітража ў будынку гасцініцы пасольства Беларусі ў Маскве (1978).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЯ́Н,
легендарны рускі пясняр (11—12 ст.). Упершыню згадваецца ў «Слове пра паход Ігаравы», аўтар якога называе яго ўнукам Вялеса (язычніцкага Бога ўсіх славян), з пашанай гаворыць пра яго паэтычнае майстэрства. Паводле меркаванняў, Баян быў дружыннікам кн. Святаслава Яраславіча і складаў песні-«славы» ў гонар князя і яго дружыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСА́К (сапр.Арлова) Валянціна Іванаўна
(н. 28.4.1953, в. Смалічы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1975). Настаўнічала, працавала журналісткаю. З 1992 у час. «Беларусь». Друкуецца з 1987. Аўтар зб-каў вершаў «Цвінтар» (1992), «Капліца» (1994). У лірыцы побач з інш. распрацоўвае хрысціянскія матывы і вобразы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛКУІН (Alcuin),
Флак Альбін (Flaccus Albinus; каля 735, Йорк, графства Йоркшыр, Брытанія — 19.5.804), англа-саксонскі вучоны. З 782 пры двары Карла Вялікага, яго настаўнік і дарадчык, стварыў навук. і культ. цэнтр «Каралінгскага адраджэння». З 796 абат Турскага манастыра, у якім арганізаваў школу. Аўтар трактатаў па філасофіі, тэалогіі, псіхалогіі, падручнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРА́МАЎ (Кузьма Рыгоравіч) (н. 12.11.1914, с. Старыя Найманы Вялікаберазнякоўскага р-на, Мардовія),
мардоўскі пісьменнік. Засл. пісьменнік Мардовіі (1964). Аўтар рамана-трылогіі «Найман» (1957—64; пра жыццё мардоўскай вёскі 1920—50-х г.), раманаў «Свая ноша не цягне» (1967), «Сцяпан Эрзя» (1977, біягр.), «Дзяўчына з вёскі» (1980), зб-каў апавяданняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́НДРАК ((Vondrák) Вацлаў) (22.9.1859, г. Дуб, Чэхія — 13.8.1925),
чэшскі філолаг-славіст. Праф. ун-та ў Брно. Даследаваў стараслав. мову, распрацоўваў пытанні паўд.-слав. палеаграфіі (вывучаў глаголіцу), займаўся параўнальным вывучэннем слав. моў. Аўтар прац «Параўнальная граматыка славянскіх моў» (т. 1—2, 1906—08), «Утварэнне сучаснай літаратурнай чэшскай мовы» (апубл. 1926).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́РЫН (Усевалад Уладзіміравіч) (1893—1942),
бел. жывапісец, педагог. Вучыўся ў вучылішчы тэхн. малявання Штыгліца ў Пецярбургу (1910-я г.). Жыў і працаваў у Гомелі, выкладаў у сярэдніх навуч. установах (1919—40) і Доме нар. творчасці (1930-я г.). Аўтар твораў «Эцюд» (1927), «Піянеры» (1930), «Дрэва» (1937), «Нацюрморт» (1940).
бел. архітэктар. Прадстаўнік класіцызму. Скончыў Пецярбургскую АН (1797). У 1805—12 Магілёўскі губ. архітэктар. Аўтар праектаў у Магілёве — астрога і дома для рэктара і прэфекта (тып гар. жылога дома; гл.Магілёўскай духоўнай семінарыі будынкі, 1808), мураваных цэркваў, у Мсціславе — Троіцкага сабора (каля 1810).