1. У адваротным напрамку. Прачытаць слова наадварот.
2. Зусім інакш, не так, як трэба. Зрабіць усё наадварот. □ Я хацеў выклікаць жаласць у сэрцы Барыса, а выйшла наадварот...Бядуля.Лена адчыніла акно. Ад гэтага ў пакоі не стала халадней. Хутчэй наадварот: ноч была цёплая.Ваданосаў.
3.узнач.пабочн. У процілегласць таму, што сказана. Старыя злаваліся, а мы, наадварот, радаваліся.Якімовіч.Аксану больш за ўсё на свеце цікавіла свая сям’я, гаспадарка.. Люба, наадварот, цікавілася больш тым, што рабілася вакол.Васілевіч.
4.узнач.супраціўнайчасціцы(упачаткурэплікі). Зусім не. — Гэты ваш.. [знаёмы] не вельмі дасціпны чалавек, — сказаў Канстанцін Пятровіч. [Аляксандра Сцяпанаўна:] — Наадварот, ён меў рацыю.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
mist
[mɪst]1.
n.
1) імгла́f., тума́н -у m.
2) імжа́f
3) смуга́f., за́сьціл -у m., тума́н перад вачы́ма (ад сьлёз і пад.), затума́ньваньне n.
Things viewed through the mist of fear — Рэ́чы, ба́чаныя праз смугу́ стра́ху
2.
v.i.
1) імжэ́ць
it is misting — імжы́ць
2) затума́ньвацца
3.
v.t.
затума́ньваць, засьціла́ць тума́ном; засму́жваць
Tears misted her eyes — сьлёзы затума́нілі ёй во́чы
misted window — запаце́лае акно́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
2. Раскалываўшыся, выпасці, упасці. Зямля тут была рыхлая, і бяроза лёгка вывернулася, падняўшы на карэннях цэлы пласт дзёрну.Курто.//(1і2ас.неўжыв.). Разм. Вывіхнуцца. Рука вывернулася ў плячы.
3. Спрытным рухам, паваротам абмінуць перашкоду. Вывернуцца з возам між пянькоў. □ Музыкант неяк вывернуўся з-пад рукі і, прыціснуўшыся да сцяны, утаропіўся ў акно.Пташнікаў.//перан.Разм. Выйсці з цяжкага становішча; выкруціцца. Разоў сем.. напамінаў.. [фурман] мне, што без надбаўкі супроць умоўленай платы ніяк мне ад яго не вывернуцца.Гарэцкі.
4. Выліцца, высыпацца з перакуленай пасудзіны. // Выкуліцца з чаго‑н. Вывернуцца з саней на калдобінах.
5.Разм. Разлегчыся свабодна, раскошна. Вывернуцца на ўвесь ложак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нуда́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Непрыемны душэўны стан, выкліканы немагчымасцю здзейсніць свае надзеі, жаданні; сум, туга. Нярэдка нападала на Хадкевіча нуда, і тады ўся яго істота рвалася да дачкі.Васілевіч.// Непрыемны душэўны стан, выкліканы бяздзейнасцю або адсутнасцю заняткаў, цікавасці да чаго‑н. [Дзеду] на паравозе толькі жыццё, а так ён гіне, нуда яго заядае.Шынклер.[Наталля:] Якая гэта нуда! Сядзі цэлы дзень ды глядзі ў акно, ці хутка .. [Караневіч] будзе ісці.Крапіва.
2.Разм. Нудны чалавек. [Зіна:] — Даўся вам Сямён. Ён жа такая нуда.Шыцік.— Эх, ты, нуда хадзячая! — скрывіўся Віктар.Маўр.
3. Паныласць, маркота. Ветры лютыя. Нудой імгліцца восень. Космы хмар па лужынах паўзуць.А. Александровіч.Зямля пяе, зямля гудзе: — Канец ну дзе, канец бядзе, Канец людскому гору!..Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)