нечага 1, нечаму, нечага, нечым, не аб чым.

1. займ. адмоўны (ужываецца з інф. у ролі галоўнага слова). Няма нічога, каб... Чытаць нечага, трэба ісці ў бібліятэку. Хлеба нечым нарэзаць. ▪ Жыць весела, ды есці нечага. Прыказка.

2. займ. неазначальны ў Р (ад займ. нешта). Чагосьці. У хаце адна Аўгінька. Яна стаіць і глядзіць нечага ў акно. Зарэцкі. Для нечага ж дадзены чалавеку і смутак і туга. Васілёнак.

3. часціца. Разм. Лепш бы; дарэчы. Узяў бы нечага ўсё. ▪ Пятрусь сеў на воз, сарваў сваю злосць на кані, сцебануўшы яго пугаю разоў са тры, каб заадно нечага і жонцы задаць страху. Колас.

нечага 2, у знач. безас. вык., з інф.

Не трэба; няма патрэбы, няма сэнсу. І думаць нечага. Нечага спяшацца.

•••

Нечага на бога ківаць гл. ківаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)