САНКТ-ПЕЦЯРБУ́РГСКІ АКАДЭМІ́ЧНЫ СІМФАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТРСанкт-Пецярбургскай філармоніі імя Дз.Шастаковіча,
старэйшы ў Расіі сімф. аркестр. Засл. калектыў Расіі (1934). Засн. ў 1882 як Прыдворны музыканцкі хор у Пецярбургу (з 1897 Прыдворны аркестр, які складаўся з 2 аркестраў: сімф. і духавога). З 1917 Дзярж.сімф. аркестр, з 1921 у складзе С.-Пецярбургскай філармоніі. Сярод дырыжораў, якія зрабілі значны ўклад у станаўленне аркестра, А.Нікіш, С.Кусявіцкі, Э.Купер, В.Бярдзяеў, М.Малько, А.Гаўк, Ф.Штыдры, Я.Мравінскі, Ю.Цемірканаў і інш. Ігра аркестра адметная стройнасцю і шматтэмбравасцю гучання асобных аркестравых груп, віртуознай ансамблевай сыгранасцю, глыбінёй і незвычайнасцю трактоўкі выконваемых твораў. У рэпертуары ўвесь залаты фонд сусветнага сімфанізму ад твораў Л.Бетховена, П.Чайкоўскага, Дз.Шастаковіча да найскладанейшых партытур Г.Берліёза, Г.Малера, а таксама твораў Я.Сібеліуса, А.Рэспігі, Б.Баргака, П.Хіцдэміта, Д.Міё, К.Шыманоўскага, І.Стравінскага. З аркестрам выступалі вядомыя дырыжоры і выканаўцы.
адзін з кіраўнікоў Мексіканскай рэвалюцыі 1910—17. Удзельнік і кіраўнік барацьбы сялян раёна Куаутлы за сваю зямлю супраць латыфундыстаў. З пач. рэвалюцыі выступіў на баку Ф.І.Мадэра супраць дыктатуры П.Дыяса, стварыў сял. армію, якая дзейнічала на Пд ад г. Мехіка. Калі Мадэра выявіў няздольнасць вырашыць агр. пытанне, С. прапанаваў сваю агр. праграму (т.зв. «план Аяла»), якая прадугледжвала канфіскацыю зямель латыфундыстаў і іх размеркаванне сярод беззямельных сялян. У 1913—14 на чале Вызваленчай арміі Поўдня змагаўся супраць дыктатуры В.Уэрты. Пасля таго як Уэрта быў скінуты (ліп. 1914), сумесна з Ф.Вілья выступіў супраць прэзідэнта В.Карансы, які марудзіў з вырашэннем зямельнага пытання. Іх атрады занялі г. Мехіка (снеж. 1914 — студз. 1915), але былі вымушаны пакінуць яго. Забіты адным з паплечнікаў. Імя С. носіць леварадыкальны паўстанцкі рух у мексіканскім штаце Ч’япас, які з сярэдзіны 1990-х г. вядзе ўзбр. барацьбу за правы індзейцаў.
расійская артыстка балета. Нар.арг.СССР (1986). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1970). З 1970 у Ленінградскім т-ры оперы і балета імя Кірава, з 1972 у Вял. т-ры ў Маскве. У 1991—92 у трупе «Нац. балет Вялікабрытаніі». Танцоўшчыца лірыка-драм. плана. Яе выкананне вылучаецца абвостранай эмацыянальнасцю, артыстызмам, чысцінёй выканаўчага стылю, віртуознай тэхнікай. Першая выканаўца партый Раксаны («Сірано дэ Бержэрак» М.Канстана), Соні Мармеладавай («Злачынства і кара» У.Пярта). Партыі класічнага і сучаснага рэпертуару: Адэта—Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Валянціна («Ангара» А.Эшпая). Знялася ў тэлефільмах «Харэаграфічныя навэлы» (1973), «Свет Уланавай» (1981). Яе творчасці прысвечаны тэлефільм-канцэрт «Танцуе Людміла Семяняка» (1979). Прэмія Г.Паўлавай (Парыж), 1-я прэмія Міжнар. конкурсу артыстаў балета (Токіо; абедзве 1976). Дзярж. прэмія СССР 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДАРУ́К Ігар Хведаравіч (н. 23.7.1964, г. Кобрын Брэсцкай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1986). З 1988 карэспандэнт перыяд. выданняў. З 1993 заг.літ.-драм. часткі Брэсцкага абл.т-ра лялек. Друкуецца з 1986. Выдаў кн. паэзіі «Чарнабел» (1991), «Саната Арганата» (1993), «Моўкнасць» (1997), кн. прозы «Квадратная варона» (2000), кн. для дзяцей «Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука» (1994). Аўтар п’ес «Люстрынка, або Ваша несусветнае зладзейства!» (паст. 1992), «Галава» (паст. 1992, апубл. 1997), «Меч анёла» (паст. 1993), «Пра дзедку Міхедку, пра бабку Агапку ды пра Катка — Залатога лабка», «Янка зух і нячысты дух» (абедзве паст. 1994), «Збавіцель», «Штукары» (абедзве паст. 1995), «Плач, саксафон!» (паст. 1995, Нац.т-рімя Я.Коласа 1996), «Дрэва багоў» (паст. 1996), «Кірмашовы балаган» (паст. 1998), «Залатая табакерка» (паст. 2001, Гран-пры на Міжнар.тэатр. фестывалі «Белая вежа», Брэст) і інш.Апубл. п’есы «Кветкі пад ліўнем», «Прагнасць — не ў радасць» (абедзве 1992), «Торба» (1993), «Крывая імша», «Крык» (абедзве 1995) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРАХО́ДАЎ Уладзімір Паўлавіч (н. 14.2.1939, г. Клімавічы Магілёўскай вобл.),
педагог, грамадскі і дзярж. дзеяч. Засл. дз. маст. Беларусі (1997). Акад.Міжнар.АН Еўразіі (1998). Канд.філас.н. (1989). Праф. (1995). Скончыў Бел. кансерваторыю (1963), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1985). З 1963 саліст аркестра Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1968 выкладчык, нам. дырэктара, дырэктар Мінскага муз. вучылішча імя Глінкі. З 1977 у Мін-ве культуры Беларусі (у 1981—88 нам. міністра). Адначасова з 1981 выкладчык Бел. акадэміі музыкі. У 1991—98 і з 2001 рэктар Бел. ін-та праблем культуры. У 1998—2001 дарадца па пытаннях культуры Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літве. Член міжнар. арг-цыі па нар. творчасці (з 1994). Вывучае праблемы маст. культуры і адукацыі Беларусі. Аўтар манаграфіі «Мастацкая культура ў дынаміцы сацыяльнага засваення» (1994), навукова-метадычных распрацовак. Сярод вучняў Г.Забара, Я.Аўсяннікаў, І.Брычыкаў, А.Вакуленка, А.Дзмітрусік, В.Зубраўскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМО́ЛІЧ Дзмітрый Мікалаевіч (11.4.1919, С.-Пецярбург —28.4.1987),
оперны рэжысёр. Сын М.В.Смоліч. Засл. дз. маст. Грузіі (1954), засл. дз. маст. Расіі (1958). Нар.арт. Украіны (1960). Нар.арт. Беларусі (1964). Нар.арт.СССР (1979). Скончыў оперна-драм. студыю імя К.Станіслаўскага ў Маскве (1941). Працаваў у оперных т-рах СССР. У 1962—69 гал. рэжысёр Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Спектаклям С. ўласцівы падпарадкаванасць усіх элементаў агульнай маст. задуме, майстэрства арганізацыі масавых сцэн. На бел. сцэне паставіў спектаклі: «Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева, «Джаконда» А.Панк’елі, «Кето і Катэ» В.Далідзе (усе 1962), «Атэла» Дж.Вердзі, «Арэстэя» С.Танеева (абодва 1963), «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні, «Яснае світанне» А.Туранкова (абодва 1964), «Кастрычнік» В.Мурадэлі (1965), «Князь Ігар» А.Барадзіна, «Брэсцкая крэпасць» К.Малчанава, «Алеся» Я.Цікоцкага (усе 1967), «Багема» Дж.Пучыні, «Калі ападае лісце» Ю.Семянякі (абодва 1968), «Травіята» Вердзі (1969). Дзярж. прэмія Украіны 1971. Дзярж. прэмія Грузіі 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМЯЛКО́ЎСКІ Леанід Аляксандравіч (17.3.1933, в. Радунь Лепельскага р-на Віцебскай вобл. — 24.8.1995),
бел. дамрыст, дырыжор, кампазітар. Засл. арт. Беларусі (1975). Скончыў Бел. кансерваторыю (1959). У 1956—60 выкладаў у Мінскім муз. вучылішчы імя М.Глінкі. З 1958 артыст, з 1960 маст. кіраўнік секстэта домраў, з 1971 маст. кіраўнік, у 1983—93 артыст Камерна-інстр. ансамбля Бел. тэлебачання і радыё. Выканальніцтву С. ўласцівы вытанчаная каларыстычная аркестроўка, меладызм, інтанацыйная выразнасць. Яго муз. творы вылучаюцца вобразнай разнастайнасцю, спалучэннем віртуознасці, гарманічнасці і лірызму. Аўтар араторыі для сімф.арк. і хору на вершы кубінскіх паэтаў «На Кубу прыходзіць дзень» (1962), квінтэта для 2 скрыпак, альта, віяланчэлі і фп. (1965), вак. цыкла «Званы» для голасу з арк. на вершы Ф.Гарсія Лоркі (1971), 5 паэм для хору «Магеланавы воблакі» (1978), уверцюры на бел. тэмы (1979), рамансаў і песень на словы бел. паэтаў, апрацовак нар. песень («Ох і сеяла Ульянаўна лянок», «Дубочак зялёненькі», «Каля майго церама»), аранжыровак твораў бел. кампазітараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ЛАПАЎ Міхаіл Рыгоравіч (н. 15.10.1924, с. Пакроўскае Цярбунскага р-на Ліпецкай вобл., Расія),
бел. баяніст, педагог, дзеяч самадз. мастацтва. Засл. дз. культуры Беларусі (1963). Засл. дз. маст. Беларусі (1992). Праф. (1993). Скончыў Маскоўскі муз.-пед.ін-тімя Гнесіных (1955). З 1948 у Брэсце, выкладчык муз.навуч. устаноў, арганізатар калектываў маст. самадзейнасці, у т. л.сімф. аркестра пры муз. вучылішчы (1950—67), хору настаўнікаў (кіраўнік у 1961—63) і інш.; у 1967—70 дырэктар Раснянскай дзіцячай муз. школы Камянецкага р-на. З 1966 у Бел. акадэміі музыкі (у 1973—79 заг. кафедры). Аўтар апрацовак і інструментовак для аркестраў і ансамбляў розных складаў, сольных п’ес, песень, рамансаў. Склаў вучэбна-пед. рэпертуар для баяна, акардэона, фп., цымбалаў, у т. л. «Падручнік для класа цымбал» (1977), праграмы па класе баяна для муз. каледжа пры Бел. акадэміі музыкі і па ўводзінах у спецыяльнасць для муз. вучылішчаў. Даследуе праблемы прафес. выканальніцкага мастацтва і маст. самадзейнасці. Складальнік кн. «І.І.Жыновіч ва ўспамінах сучаснікаў» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́НІН Алег Барысавіч (н. 10.4.1948, Берлін),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1974, кл. М.Аладава і А.Багатырова). З 1974 выкладаў у Лідскім муз. вучылішчы, у мінскіх муз. школах, з 1979 у Мінскім муз. вучылішчы імя М.Глінкі. Прыхільнік сучаснага муз. авангарда з шырокім вобразным дыяпазонам, экспрэсіўнасцю, трагедыйнай і лірыка-рамант. накіраванасцю. У творах выкарыстоўвае дадэкафонную і постдадэкафонную тэхніку пісьма, алеаторыку, санорыку, шматэлементную поліметрыю. Аўтар балета «Каханне Сапфо» (1998—2001), 4 сімфоній (1-я, 1974; 2-я «Zorca in memoriam», 1985; 3-я «Прысвячэнне Сапфо», 1987; 4-я «Музыка для Восіпа Мандэльштама» для фп., 1992), кантаты «Родная зямля» на вершы Я.Купалы і ўласныя (1975), 3 канцэртаў (1980—2001), камерна-інстр. ансамбляў, вак. цыклаў «Родны край» на вершы А.Бачылы, «Пад вечнымі соснамі» на вершы Р.Барадуліна (абодва 1978), «Месяцовыя песні» на вершы Ф.Гарсія Лоркі (1989), твораў для фп. і інш. Заснавальнік (1990) і прэзідэнт (да 1995) Бел. асацыяцыі сучаснай музыкі.
балгарскі пісьменнік. Нар. дз. культ. Балгарыі (1966). Герой Сац. Працы Балгарыі (1967, 1977). Акад.Балг.АН (з 1974). Вучыўся ў Маст. акадэміі ў Сафіі, вывучаў фінансы і гандаль у Вольным ун-це. Друкаваўся з 1931. У зб-ках апавяданняў і аповесцей «Самі» (1940), «Воўчыя ночы» (1943), «У ціхі вечар» (1948), «Калі растане іней» (1950) тонкі псіхалагізм у раскрыцці характараў, глыбокае пранікненне ў свет прыроды. Раман «Іван Кандараў» (ч. 1—4, 1958—64, Дзімітроўская прэмія 1965) пра жыццё і барацьбу працоўных. Аўтар гіст. раманаў «Легенда пра Сібіна, князя праслаўскага» (1968), «Антыхрыст» (1970), «Тырнаўская царыца» (1973), кніг для дзяцей. На бел. мову апавяд. «Выкрадальнік персікаў» пераклала Л.Каўрус.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Скарб: Апавяданні балг. пісьменнікаў. Мн., 1967;