расійская артыстка балета. Нар.арг.СССР (1986). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1970). З 1970 у Ленінградскім т-ры оперы і балета імя Кірава, з 1972 у Вял. т-ры ў Маскве. У 1991—92 у трупе «Нац. балет Вялікабрытаніі». Танцоўшчыца лірыка-драм. плана. Яе выкананне вылучаецца абвостранай эмацыянальнасцю, артыстызмам, чысцінёй выканаўчага стылю, віртуознай тэхнікай. Першая выканаўца партый Раксаны («Сірано дэ Бержэрак» М.Канстана), Соні Мармеладавай («Злачынства і кара» У.Пярта). Партыі класічнага і сучаснага рэпертуару: Адэта—Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Валянціна («Ангара» А.Эшпая). Знялася ў тэлефільмах «Харэаграфічныя навэлы» (1973), «Свет Уланавай» (1981). Яе творчасці прысвечаны тэлефільм-канцэрт «Танцуе Людміла Семяняка» (1979). Прэмія Г.Паўлавай (Парыж), 1-я прэмія Міжнар. конкурсу артыстаў балета (Токіо; абедзве 1976). Дзярж. прэмія СССР 1977.