Кругіта́ць ’вішчаць (пра парасят)’ (Нар. лекс., Сл. паўн.-зах.). Не выключана кантамінацыя кігаць (гл.), кігікаць (гл.) і круг з.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кру́та1 ’хутка, скора’ (Нар. лекс., Бяльк., ТС). Параўн. круч (гл.).

Кру́та2 ’кружалы, калаўрот, крутарэлі’ (Шат.). Гл. крутарэлі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лазікава́ць ’ленавацца, ухіляцца ад работы’ (карэліц., Нар. сл.) запазычана з польск. łazikować ’бадзяцца; занядбаць, пакінуць работу’. Да лазін (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Перадры́нне, пэрэдры́ньне, пэрэды́ньне ’загарадзь перад хлявом’, пэрэды́нне ’хлеў для жывёлы’ (Нар. сл., Сл. Брэс.). Да пе́рад і адры́на (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́днік, пра́льнік., пра́ньнік ’пранік’ (чырв., З нар. сл.). Гл. пранік. Форма праднік з праньнік у выніку дысыміляцыі нн > дн.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыжмо́ ’каласкі жыта, падсмажаныя на агні’ (Нар. Гом.). Суфіксальнае ўтварэнне ад пры́жыць1 ’пражыць, смажыць’ (гл.). Гл. таксама пражмо́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпо́рацца ’справіцца, управіцца з гаспадаркай’ (Мат. Гом., Ян.), прыпо́равацца ’тс’ (рэч., Нар. сл.). Рус. дан. припо́раться ’прыбрацца’. Гл. по́рацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэ́ндаваць ’паважаць, шанаваць’ (брагін., З нар. сл.; Ян.). Укр. жытом. прэндовать ’прызнаваць’. Гл. апрандаваць (з цяжка вытлумачальным пераносам націску).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэ́хаць (прэхатэ) ’часта кашляць сухім кашлем’ (драг., Нар. лекс.). Укр. прихати, пирхати ’кашляць’. Відаць, да перхаць ’тс’ з метатэзай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радзі́нка ’расліна, з дапамогай якой прыварожваюць каго-небудзь’ (Нар. Гом.). Суфіксальнае ўтварэнне ад род1 (гл.), аднак, матывацыя непразрыстая.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)