горад, сталіца Башкортастана (Расія), на р. Белая, пры ўпадзенні ў яе рэк Уфа і Дзёма. 1088 тыс.ж. (2000). Чыг. станцыя; вузел аўтадарог. Аэрапорт. Адзін з найбуйн. у Расіі цэнтраў нафтаперапрацоўкі. Асн. галіны прам-сці: паліўная (здабыча нафты і вытв-сць нафтапрадуктаў), хім. і нафтахім. (вырабы са шкловалакна, сінт. каўчук, поліэтылен, тавары быт. хіміі), машынабудаванне і металаапрацоўка (рухавікі і запчасткі да аўтамабіляў, абсталяванне для жывёлагадоўлі, снегаходы, мотаблокі, бартавыя выліч. машыны, электрарухавікі, генератары, сродкі аўтаматызацыі), лясная і дрэваапр., лёгкая, харчовая; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Башкірскі філіял Рас.АН. 3 ун-ты, 4 ін-ты. Тэатры: драм., оперы і балета, Рус.драм., лялек. 4 музеі, у т. л. Башкірскі дзярж. музей (з 1864).
Да сярэдзіны 16 ст. на месцы У. стараж. нагайскае паселішча Туратаў. У 1574 тут засн. крэпасць У., якая ў 1586 атрымала статус горада. У 17 ст.гандл. цэнтр на шляху з Цэнтр. Расіі ў Сібір. З 1708 у складзе Казанскай губ., у 1728—44 цэнтр правінцыі, з 1744 у Арэнбургскай губ. У 1773—74 вытрымала 4-месячную аблогу войск Е.І.Пугачова. У 1788 ва У. створана Духоўнае ўпраўленне мусульманамі ўсёй Расіі на чале з муфтыем. З 1781 — цэнтр Уфімскага намесніцтва, з 1796 у Арэнбургскай губ., з 1802 рэзідэнцыя арэнбургскага губернатара, з 1865 — цэнтр Уфімскай губерні. У 1890 праз У. пракладзена чыгунка Самара—Златауст. У 2-йпал. 19 ст.прамысл. цэнтр (29 фабрык і заводаў у 1897). У 1918 створана Уфімская дырэкторыя. З 1922 сталіца Башкірскай АССР, з 1990 — Рэспублікі Башкортастан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УША́ЧА,
рака ў Докшыцкім, Ушацкім і Полацкім р-нах Віцебскай вобл., левы прыток р.Зах. Дзвіна. Даўж. 118 км, пл. вадазбору 1150 км². Пачынаецца ў Докшыцкім р-не, за 5 км на ПдЗ ад в. Пуцілкавічы Ушацкага р-на. Цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзв. і Полацкай нізіны, праз азёры Мурагі, Тартак, Царкавішча, Замошша, Вял. Існа, Бароды і Варонічы. Вусце насупраць размешчанай на правым беразе р.Зах. Дзвіна в. Цюлькі Полацкага р-на. Асн. прытокі: Ідута, Альзініца, Нежлеўка (злева) і Крашанка (справа). Даліна да в. Пуцілкавічы невыразная, ніжэй трапецападобная, шыр. да вусця р. Альзініца да I км, ніжэй 300—400 м, месцамі звужаецца да 200 м. Схілы сярэдне стромкія і стромкія, выш. 8—15 м, месцамі 20—30 м, парэзаны ярамі і лагчынамі, за 1 км ніжэй в. Каўтуны абрываюцца ўступам выш. да 6 м. Пойма двухбаковая, да вусця р. Альзініца нізкая, забалочаная, шыр. 400—600 м, на асобных участках да 1,5 км, ніжэй высокая, звужаецца да 30—50 м, месцамі знікае. Рэчышча звілістае і моцназвілістае, зарастае, трапляюцца валуны дыяметрам да 1,5 м. У верхнім цячэнні шыр. рэчышча 3—10 м, ніжэй воз.Вял. Існа 30—40 м. Берагі стромкія, абрывістыя, месцамі нізкія і забалочаныя. Ледастаў ад 1-й дэкады снеж. да пач. красавіка. Працягласць веснавога разводдзя каля 60 сут, на гэты перыяд прыпадае 50% гадавога сцёку. Сярэдняе перавышэнне вышэйшага ўзроўню над межанню да 1,5 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8 м³/с. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац.сістэм. На рацэ г.п. Ушачы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІПО́ВІЧ Міхаіл Мацвеевіч (1896, Мінск—1947),
бел. мастак. Вучыўся ў Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрнях у Маскве (1920—21, 1925—30). У 192325 працаваў у Бел.дзярж. музеі. Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў 1-й Усебел. маст. выстаўкі (1921). Адзін з першых пачаў адлюстроўваць бел.фалькл. тэмы і сюжэты, падзеі бел. гісторыі: «Народнае гулянне» і «На Купалле» (1921), «Бітва на Нямізе», «Веснавое свята (Карагод)» (абодва 1922), «Беларускія сяляне на кірмашы» і «Ноч на Івана Купалу» (1925), «Апрацоўка лёну» (1928), «Ад веку мы спалі», «З часоў прыгнёту», «Барыкада» (1928—29), «Паўстанне К.Каліноўскага» (1929), «1905 год у Мінску» (1932) і інш. Аўтар партрэтаў М.Станюты, П.Мрачкоўскай (абодва 1921), Г.Грыгоніса (1927). Адметныя нац. тыпажы адлюстраваны ў партрэтах бел. сялян: «Касцы» (1924), «Лірнік», «Дудар», «Тыпы беларусаў» і інш. (усе 1923—25), «Стары беларус з люлькай» (1925), «Беларуская сялянка» (1927), «Жанчына ў намітцы» (1928) і інш. Тагачаснай рэчаіснасці прысвечаны карціны «Ворыва» (1930), «Трактары ў вёсцы», «Чырвонаармейцы ў вёсцы», «Сіласаванне» (усе 1931) і інш. У 1910—30-я г. выканаў 10 альбомаў замалёвак твораў нар. мастацтва, нар. строяў з розных этнагр. рэгіёнаў Беларусі, у т. л. «Беларускія ткацкія ўзоры», «Народная драўляная разьба», «Народныя паясы», «Віцебская набіванка», «Народныя пернікі», «Беларускае народнае адзенне» і інш. Аўтар ілюстрацый да паэмы М.Чарота «Босыя на вогнішчы» (1922), бел.нар. казак (1920-я г.), карыкатур для сатыр. выданняў «Партызанская дубінка», «Раздавім фашысцкую гадзіну», плакатаў. Творы вызначаюцца выразнасцю кампазіцыйнай будовы, абагульненасцю вобразаў, часам эскізнасцю. Адчувальны ўплыў мадэрнізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІНА́Л (італьян. finale ад лац. finis заключэнне, канец) у літаратуры, заключны этап развіцця дзеяння, які завяршае твор як кампазіцыйнае цэлае (гл.Кампазіцыя). Абумоўлены ідэйна-эстэт. логікай развіцця вобразаў, мае прынцыповае значэнне для разумення аўтарскай канцэпцыі жыцця. У Ф. вырашаецца канфлікт твора.
У час працы над творам аўтар шукае аптымальны варыянт Ф., які б найлепш перадаваў сэнсавае гучанне твора (Я.Колас у 3-йрэд. «Сымона-музыкі» стварыў новы Ф. паэмы). Змена Ф. можа істотна ўплываць на трактоўку твора ў цэлым (у спектаклі «Паўлінка» Я.Купалы, пастаўленым Л.Літвінавым у 1944 у Бел. т-ры імя Я.Купалы, выкарыстаны не аўтарскі, а паэтычна аблегчаны Ф. п’есы). Найлепш Ф. выяўляецца ў творах з напружаным сюжэтам, развітай фабулай і інтрыгай. Таму ў лірычных творах ён малаадчувальны і звычайна перадаецца канцоўкай — заключнымі радкамі, у якіх скандэнсавана і падагульнена лірычнае дзеянне. У эпасе і драме ён часта супадае з развязкай, хоць і шырэй за яе; малюнкі і сцэны ў Ф. падсвятляюць развязку, пераключаюць яе танальнасць на больш стрыманую эмац. хвалю, перадаюць адчуванне яе перспектыў (у аповесці В.Быкава «Трэцяя ракета» Ф. умяшчае і сцэну расстрэлу Задарожнага Лазняком, і разгорнутую замалёўку навакольнага асяроддзя, якая перадае душэўны стан Лазняка, і тыя змены, што адбыліся на фронце). У шматпланавых эпічных творах Ф. могуць папярэднічаць асобныя элементы развязкі, якія завяршаюць пэўныя сюжэтныя лініі (у рамане І.Шамякіна «Сэрца на далоні» гэта маральнае паражэнне Гукана, аварыя, у якую трапляе Славік і інш.).
Літ.:
Пяткевіч А. Сюжэт. Кампазіцыя. Характар. Мн., 1981;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАСІДЫ́ЗМ (ад стараж.-яўр. хасід — набожны),
рэлігійна-містычны рух у іудаізме. Узнік у 1-йпал. 18 ст. на Валыні, Падоллі, Галіцыі і пашырыўся па ўсёй Рэчы Паспалітай, а пазней і сярод сусв. яўрэйства. У аснове веравучэння Х. — спалучэнне элементаў рабінізму і Кабалы (іудзейскай містыкі). Яго заснавальнік І.Бешт (1700—60) прапанаваў вернікам містычны спосаб пазбегнуць роспачы і заняпаду без скрупулёзнага выканання абрадаў і глыбокага вывучэння Талмуда, як таго патрабавалі рабінска-кагальныя вярхі.
На Беларусь Х. пранік у 1770-я г. і сустрэў супраціўленне з боку прыхільнікаў традыц. рабіністычнага іудаізму. Першым прапаведнікам Х. стаў рабін з прыгарада Пінска Карлін (Каралін; А.Карлінскі), які засн. тут 1-ю хасідскую абшчыну. Пазней пад кіраўніцтвам Ш.Залмана з Лёзна, духоўнага правадыра бел.-літ. хасідаў, былі праведзены рэформы ў рэліг. дагматыцы і абраднасці і заснаваны новы, больш рацыянальны кірунак у Х. — Хабад. Буйныя цэнтры Х. ўзніклі ў Століне, Ляхавічах, мяст. Адмур Гродзенскай губ. і інш. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі хасіды атрымалі больш свабоды для прапаганды свайго вучэння. У 1804 рас. ўрад выдаў «Палажэнне», у якім прызнаў існаванне ў рас. яўрэйстве 2 кірункаў, узаконіў іх, і Х. заняў легальнае месца ў рэліг. жыцці яўрэяў Беларусі. У наш час паслядоўнікі Хабада — «Любавіцкія хасіды» (назва ад мяст. Любавічы Магілёўскай губ., цяпер у Смаленскай вобл. Расіі, дзе жылі нашчадкі Залмана), якіх узначальвае дынастыя Шнеерсонаў; з 1940 маюць цэнтр у Нью-Йорку.
Літ.:
Бершадский С. Литовские евреи. СПб., 1883;
Герасімава І.П. Прадпасылкі і станаўленне хасідызму на Беларусі // Нацыянальная палітыка расійскага самадзяржаўя на Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XIX ст.Мн., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІМІ́ЧНЫЯ ВО́ЙСКІ Ва Узбр. Сілах СССР (да пач. 1990-х г.) — спец. войскі, прызначаныя для забеспячэння дзеянняў войск (сіл) ва ўмовах радыеактыўнага, хім. і біял. заражэння. Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь наз.войскі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны. У арміях інш. краін часці і падраздзяленні, якія выконваюць аналагічныя задачы, наз. войскамі абароны ад зброі масавага знішчэння і інш.
З’явіліся ў час 1-йсусв. вайны ў 1915, калі ўпершыню былі выкарыстаны атрутныя рэчывы і агнямёты. Да 1918 Х.в. меліся ў складзе армій амаль усіх краін, што ўдзельнічалі ў вайне. У Чырв. Арміі Х.в. створаны ў 1918. Да пач. 1925 ва ўсіх стралк. і кав. палках, а ў 1927 у дывізіях і брыгадах сфарміраваны хім. падраздзяленні. У 1930-я г. створаны асобныя батальёны проціхім. абароны і дэгазацыйныя батальёны. На ўзбраенне Х.в. паступілі мінамёты, рэактыўныя ўстаноўкі, агнямётныя танкі, спец.хім. машыны і інш. У Вял.Айч. вайну ў складзе Х.в. існавалі тэхн. брыгады (задымлення і маскіроўкі важных аб’ектаў), брыгады (з канца 1943), асобныя батальёны і роты проціхім. абароны, асобныя агнямётныя батальёны, роты і інш. Яны вялі разведку, знішчалі жывую сілу і тэхніку праціўніка агнямётна-запальнымі сродкамі, маскіравалі дымамі свае войскі і аб’екты тылу.
Шэраг падраздзяленняў і часцей Х.в. БВА удзельнічалі ў мінімалізацыі і ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Х.в. Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь складаюцца з падраздзяленняў і часцей, якія пры неабходнасці павінны выконваць задачы па радыяцыйнай хім. разведцы, дэзактывацыі, дэгазацыі дэзінфекцыі ўзбраення, абмундзіравання і інш. матэрыяльных сродкаў, а таксама дэзінфекцыі, дэгазацыі і дэзінсекцыі мясцовасці. У Х.в. ўваходзяць таксама падраздзяленні агнямётна-запальных сродкаў і маскіровачных дымоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІСНЕ́ННЕ,
тэхніка атрымання рэльефных выяў на паверхні скуры, аксаміту, ліставога металу, бяросты і інш. матэрыялаў выцісканнем штампамі; вырабы ў гэтай тэхніцы. Ц. па метале вядома ў мастацтве Стараж. Егіпта і інш. краін Стараж. свету. Пазней Ц. пашырылася ў інш. краінах. На Беларусі Ц. па скуры і метале вядома з 11—13 ст. Ц. па скуры рабілі з малюнкам пераважна геам. характару, па метале дадаткова аздаблялі зярненнем, гравіраваннем, чарненнем і інш. Высокімі маст. якасцямі вызначаюцца скураныя пераплёты кніг 16 ст. Ф.Скарыны і П.Мсціслаўца. У 1-йпал. 17 ст.тэхн. ўзровень Ц. па скуры знізіўся, у 18 ст. палепшыўся, аднак малюнак стаў менш выразны, здробнены. Багатыя выданні аздаблялі залатым Ц., часам з падфарбоўкай, дэкарыравалі скураныя футляры для акуляраў, ключоў і інш., конскую вупраж, шпалеры, завесы і інш. Ц. па ляўкасе з наступнай. пазалотай характэрна для фонаў абразоў 17—18 ст. Значна пашырылася басма (ручное Ц. па тонкім ліставым метале), якой аздаблялі пераплёты кніг, абклады абразоў і інш. У нар. побыце тэхнікай Ц. ўпрыгожвалі берасцяныя вырабы. У наш час Ц. аздабляюць вырабы з бяросты, скуры і інш.
У паліграфіі Ц. атрымліваюць адбітак малюнка або шрыфту на пераплётнай крышцы, паперы або кардоне. Выконваецца на пазалотным прэсе. Адрозніваюць Ц. рэльефнае і плоскапаглыбленае. Выкарыстоўваецца таксама плоскі штамп з цынку або латуні. Ц. можа быць бясфарбавае або фарбавае (выява ўтвараецца з дапамогай спец. фарбавай ці металізаванай фольгі, якая застаецца ў паглыбленнях).
Літ.:
Кацер М.С. Народно-прикладное искусство Белоруссии. Мн., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦУСІ́МСКІ БОЙ 1905, Цусімская бітва,
вырашальная марская бітва ў Карэйскім праліве каля а-воў Цусіма 27—28.5.1905 у руска-японскую вайну 1904—05. Адбылася пасля Порт-Артура абароны 1904—05 і гібелі 1-й Ціхаакіянскай эскадры, калі на Д. Усход прыбылі з Балт. мора 2-я і 3-я Ціхаакіянскія эскадры. Напярэдадні Ц.б. яны злучыліся пад агульным камандаваннем віцэ-адм. З.П.Ражэственскага (30 баявых караблёў, 228 гармат) і падышлі да Карэйскага праліва (накіроўваліся ва Уладзівасток). У ходзе Ц.б. яп. флот (121 баявы карабель, 910 гармат; каманд.адм. Х.Тога), які меў перавагу ў колькасці і хуткасці караблёў, артыл. узбраенні, разбіў лінейны баявы парадак рас. эскадры. 20 рас. караблёў, з іх 8 эскадраных браняносцаў, патоплены, 5 здаліся ў палон, у т. л. 2 эскадраныя браняносцы; 5 тыс. матросаў і афіцэраў загінулі і патанулі. Некалькі караблёў, у т. л. крэйсер «Аўрора», здолелі прарвацца ў Манілу і Шанхай. Ва Уладзівасток прабіліся 3 караблі. У яп. флоце патоплены 3 мінаносцы і больш за 10 мінаносцаў пашкоджаны; 116 чал. былі забітыя і 538 параненыя. Сярод рас. маракоў — удзельнікаў Ц.б. былі і ўраджэнцы Беларусі: А.Р.Арлоў, А.К.Грыб, В.Ф.Кот, С.В.Хруцкі і інш. Разгром сіл рас. флоту ў Ц.б. азначаў канчатковае паражэнне Расіі ў вайне.
Літ.:
Золотарев В.А., Козлов И.А. Русско-японская война 1904—1905 гг.: Борьба на море. М., 1990;
Доценко В.Д. Морские битвы России, XVIII—XX вв. СПб., 1999;
Озеров К., Озеров Г. Правда о броненосце «Сисой Великий» (Цусима). 2 изд. Вильнюс, 2003;
Адамянц-Подъяков В. Герои Цусимы — наши земляки // Заря. 2002. 10 окт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНЫ ФРОНТ,
аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне сав. войск у Вял.Айч. вайну на зах. напрамку. Ц.ф. 1-га фарміравання створаны 24.7.1941 у выніку падзелу Зах. фронту. Яго ўпраўленне створана на базе ўпраўлення 4-й арміі. У склад фронту ўвайшлі 13-я, 21-я, 3-я арміі і група ВПС. 21-я армія працягвала пачатую 13.7.1941 Рагачоўска-Жлобінскую аперацыю 1941, наносіла контрудары ў напрамку Бабруйска. З 24.7.1941 войскі фронту ўдзельнічалі ў Смаленскай бітве 1941. 8.8.1941 ням. войскі прарвалі Ц.ф. і выйшлі ў тыл. Паўд.-Зах. фронту. 25.8.1941 Ц.ф. скасаваны, яго палявое ўпраўленне перададзена Бранскаму фронту. Ц.ф. 2-га фарміравання створаны 15.2.1943 на базе скасаванага Данскога фронту. У яго склад увайшлі 21-я, 65-я, 70-я агульнавайск., 2-я танк. і 16-я паветр. арміі, якія разгарнуліся на ПнЗ ад г. Курск. Пазней у склад фронту ў розныя тэрміны ўваходзілі 3-я, 13-я, 45-я, 50-я, 60-я, 61-я, 63-я агульнавайск. і 3-я гвардз.танк. арміі. У лют.—сак. 1943 войскі фронту ўдзельнічалі ў зімовым наступленні, летам — у Курскай бітве 1943, Арлоўскай наступальнай аперацыі, сумесна з войскамі Бранскага і Зах. франтоў арміі Ц.ф. разграмілі арлоўскую групоўку праціўніка і ліквідавалі Арлоўскі выступ праціўніка. 26.8—30.9.1943 войскі фронту правялі Чарнігаўска-Прыпяцкую аперацыю 1943, у выніку якой выйшлі да Дняпра, Прыпяці, Сажа і стварылі спрыяльныя ўмовы для вызвалення Беларусі і Правабярэжнай Украіны. 20.10.1943 Ц.ф. перайменаваны ў Беларускі фронт. Камандуючыя Ц.ф.: ген.-палк. Ф.Л.Кузняцоў (ліп.—жн. 1941), ген.-лейт. М.Р.Яфрэмаў (жн. 1941); ген.-палк., з 28.4.1943 ген. арміі К.К.Ракасоўскі (люты—кастр. 1943).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЦВЁРТЫ УСЕБЕЛАРУ́СКІ З’ЕЗД САВЕ́ТАЎрабочых,
сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Адбыўся 14—18.12.1922 у Мінску; 250 дэлегатаў з рашаючым і 43 з дарадчым голасам (паводле інш. звестак адпаведна 226 і 24). Парадак дня: аб дзейнасці ўрада ССРБ (А.Р.Чарвякоў); аб утварэнні СССР (Чарвякоў); прыняцце і зацвярджэнне Канстытуцыі СССР (РСФСР, Украіны, Беларусі, ЗСФСР); аб становішчы нар. адукацыі (А.В.Баліцкі, У.М.Ігнатоўскі, У.І.Пічэта, А.Т.Кірсанаў); аб рабоце Наркамзема (А.С.Славінскі); аб харчпадатку (І.А.Адамайціс); аб рабоце Наркамфіна (С.Я.Талунціс); аб рэарганізацыі сав.дзярж. апарату (В.А.Нодэль); даклады Прэзідыума СНГ ССРБ аб становішчы прам-сці (А.С.Карпешын), Цэнтрабелсаюза аб кааперацыі (Я.Л.Дыла); судовы лад; выбары ЦВКБССР і дэлегатаў на 10-ы Усерас. з’езд Саветаў. З’езд падкрэсліў значэнне адзінства сав. рэспублік у барацьбе за ўсталяванне новага ладу і ўзмацненне братэрскіх сувязей працоўных усіх рэспублік, падтрымаў ідэю добраахвотнага і раўнапраўнага аб’яднання рэспублік у адзінай дзяржаве, зацвердзіў асн. пункты Канстытуцыі Саюза ССР, якія былі ўхвалены ЦК РКП(б) яшчэ 30.11.1922. Асаблівая ўвага звернута на аднаўленне сельскай гаспадаркі і прам-сці рэспублікі. Канстатавалася ў асн. станоўчая дынаміка развіцця нар. гаспадаркі ССРБ у 1921—22, адначасова падкрэсліваліся крызісныя моманты ў параўнанні з дарэв. часам. З’езд выбраў ЦВКБССР, 27 дэлегатаў на 10-ы Усерас. з’езд Саветаў. 18.12.1922 на 1-й сесіі ЦВКБССР выбраны Прэзідыум ЦВК з 7 чл. і СНКБССР з 15 чл.
Літ.:
Доклад правительства ССР Белоруссии 4-му Всебелорусскому съезду Советов: (Стеногр. отчет). Мн., 1922.