горад, сталіца Башкортастана (Расія), на р. Белая, пры ўпадзенні ў яе рэк Уфа і Дзёма. 1088 тыс.ж. (2000). Чыг. станцыя; вузел аўтадарог. Аэрапорт. Адзін з найбуйн. у Расіі цэнтраў нафтаперапрацоўкі. Асн. галіны прам-сці: паліўная (здабыча нафты і вытв-сць нафтапрадуктаў), хім. і нафтахім. (вырабы са шкловалакна, сінт. каўчук, поліэтылен, тавары быт. хіміі), машынабудаванне і металаапрацоўка (рухавікі і запчасткі да аўтамабіляў, абсталяванне для жывёлагадоўлі, снегаходы, мотаблокі, бартавыя выліч. машыны, электрарухавікі, генератары, сродкі аўтаматызацыі), лясная і дрэваапр., лёгкая, харчовая; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Башкірскі філіял Рас.АН. 3 ун-ты, 4 ін-ты. Тэатры: драм., оперы і балета, Рус.драм., лялек. 4 музеі, у т. л. Башкірскі дзярж. музей (з 1864).
Да сярэдзіны 16 ст. на месцы У. стараж. нагайскае паселішча Туратаў. У 1574 тут засн. крэпасць У., якая ў 1586 атрымала статус горада. У 17 ст.гандл. цэнтр на шляху з Цэнтр. Расіі ў Сібір. З 1708 у складзе Казанскай губ., у 1728—44 цэнтр правінцыі, з 1744 у Арэнбургскай губ. У 1773—74 вытрымала 4-месячную аблогу войск Е.І.Пугачова. У 1788 ва У. створана Духоўнае ўпраўленне мусульманамі ўсёй Расіі на чале з муфтыем. З 1781 — цэнтр Уфімскага намесніцтва, з 1796 у Арэнбургскай губ., з 1802 рэзідэнцыя арэнбургскага губернатара, з 1865 — цэнтр Уфімскай губерні. У 1890 праз У. пракладзена чыгунка Самара—Златауст. У 2-й пал. 19 ст.прамысл. цэнтр (29 фабрык і заводаў у 1897). У 1918 створана Уфімская дырэкторыя. З 1922 сталіца Башкірскай АССР, з 1990 — Рэспублікі Башкортастан.