hope1 [həʊp] n.

1. надзе́я, спадзява́нне;

cherish hopes пе́сціць надзе́ю;

lose (all) hope згубі́ць надзе́ю;

raise smb.’s hopes абнадзе́йваць каго́-н.

2. той, на каго́ спадзяю́цца;

You are my last hope. Ты мая апошняя надзея.

hold out little hope мець сла́бую надзе́ю;

in the hope of smth. у чака́нні чаго́-н.;

past/beyond (all) hope у безнадзе́йным стано́вішчы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

meat [mi:t] n.

1. мя́са;

meat and drink стра́вы і напо́і

2. (of) су́тнасць, што-н. ціка́вае або́ ва́жнае (у размове, кніжцы і да т.п.);

the meat of the story су́тнасць апавяда́ння;

meat and potatoes AmE, infml са́мая ва́жная ча́стка дыску́сіі

meat and drink to smb. то́е, што падаба́ецца або́ лёгка дае́цца каму́-н.;

easy meat той, яко́га лёгка падману́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дублёр

(фр. doubleur, ад double = падвойны)

1) той, хто паралельна з кім-н. выконвае аднолькавую работу і ў патрэбны момант можа замяніць яго (напр. артыст-д., д.-касманаўт);

2) другі састаў спартыўнай каманды, які з’яўляецца рэзервам для асноўнага саставу.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

рэзана́нс

(фр. résonance, ад лац. resonans = які дае водгук)

1) узбуджэнне ваганняў аднаго цела намаганнямі другога з той жа частатой;

2) здольнасць узмацняць гучанне, уласцівае некаторым памяшканням (напр. зала мае добры р.);

3) перан. водгук, водгалас (напр. грамадскі р.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

самалёт, аэраплан, паветраны карабель, паветраны лайнер / лёгкі: авіетка / бамбардзіровачны: бамбардзіроўшчык, бамбавоз / для знішчэння варожай авіяцыі: знішчальнік / той, што пікіруе: пікіроўшчык / знішчальны: ястрабок (разм.) / варожы: сцярвятнік (перан., зняваж.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Блат, па бла́ту (БРС), блатны́. Рус. блат, блатно́й, укр. блатни́й. Слова, якое пранікла са зладзейскага арго. Мабыць, з польск. blatтой, хто захоўвае па знаёмству і да т. п.’ < яўр.-ням. blat. Гл. Фасмер, 1, 172; Хрысціані, AfslPh, 32, 265; Трахтэнберг, Блат. муз., 182 і далей; Шанскі, 1, Б, 136. Некаторыя іншыя версіі гл. Фасмер, там жа. Параўн. яшчэ ўкр. дыял. блят (аб гэтым Рудніцкі, 153). Гл. таксама блатаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́вет ’вылік, выключэнні’ (Гарэц., Др.-Падб.), ст.-рус. вывѣтъ ’выключэнне’ (з XV ст.). Корань той жа, што і ў савет, рус. ответ і інш.; параўн. ст.-рус. вѣтъ ’рада, дагавор’ (Фасмер, 2, 367), на думку Мельнічука (Восточносл. и общ. яз., 109), вытворнае ад *větiti ’гаварыць’, для якога было характэрным першапачатковае значэнне ’адзначаць галінкай, выключаць’ (прасл. větь ’галінка’), тады вывет ’абмежаванне’, параўн. у Зізанія ц.-слав. извѣтъ, перакладзенае ст.-бел. вымовка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Відушчы ’які валодае зрокам’ (БРС, КТС, Сцяшк. МГ), відушчый ’тс’ (Нас.), стаўб. ’чалавек, які ўсё заўважае’ (Жд. 1). Укр. видю́щий ’тс’, ’яўны’, рус. видущийтой, хто добра бачыць’, польск. уст. widzący ’прарок’, чэш. vidoucí ’відушчы’. Запазычана, відаць, з царкоўнаславянскай мовы з заменай суф. ‑ашчы на суф. ‑ушчы з абагульненым значэннем Nomina agentis. У ст.-бел. мове відушчы адсутнічае (ёсць толькі видячій, видящий). Сюды ж відушчасць ’празорлівасць’, відушча ’празорліва’ (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жарлі́вы ’абжорлівы’ (міёр., Нар. сл., 112). Польск. żarliwy ’палкі’, чэш. zárlivý, славац. žiarlivý, в.-луж. žarliwy ’раўнівы’. У бел. суадносіцца з жэрці, у той час як зах.-слав. формы суадносныя з жар. Нельга выключыць, што ў бел. запазычанае з больш шырокім значэннем ’палкі’ спецыялізавалася ў сэнсе ’палкі да ежы’, аднак магчыма і ўтварэнне на ўласнай глебе з прыметнікавым суфіксам ‑лів‑ або ‑ів‑ (ад жарля́ць ’жэрці’; гл. жарло́1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зрэ́нка ’адтуліна ў радужнай аболонцы’. Укр. уст. абл. зрі́нка, здрі́нка ’тс’ (Грынч.). Параўн. польск. źrenica ’зрэнка’, славац. zreníca, славен. zreníca. Ад дзеяслова zьrěti ’глядзець, бачыць’ утвораны дзеепрыметнік на ‑n‑, адкуль далей з суфіксам ‑ъk‑ > zьrěnka > зрэнка. Параўн. рус. (< ст.-слав.) зрение (< zьrěn + ije) з той жа вытворнай асновай. Утварэнне зах.-рус. Не выключана сувязь з зенка ’тс’, як і ў форм на ‑ica з зеница. Гл. зрок, зара, зары́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)