першая і адна з самых буйных цеплавых электрастанцый блочнага тыпу на Беларусі. Пабудавана ў 1958—67 у г.Белаазерск Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. Першы прамысл. ток дала ў 1961. 6 энергаблокаў, дзеючая магутнасць 940 тыс.кВт. На паліва выкарыстоўваецца мазут і прыродны газ. Праз Беларускую энергетычную сістэму злучана з энергасістэмамі суседніх з Беларуссю дзяржаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРЭ́ЗІНСКІ КАНА́Л, Бярэшчынскі канал,
у Лепельскім р-не Віцебскай вобл.Беларусі, частка Бярэзінскай воднай сістэмы. Дзейнічаў з 1805 да канца 19 ст. Сцёк у вадазбор р. Эса (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 8 км. Выцякае з усх. часткі воз. Плаўна за 1 км на ПнЗ ад в. Валовая Гара, упадае ў воз. Бярэшча за 3 км на ПдЗ ад в. Окана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАГА́ПАЎ (Ільдар Камілевіч) (н. 4.8.1949, г. Магадан, Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхн. акустыкі. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў Казанскі ун-т (1971). З 1976 у Ін-це тэхн. акустыкі АНБеларусі (г. Віцебск). Навук. працы па ўздзеянні ультрагуку на мех. ўласцівасці і структуру металаў і стварэнні тэхнал. сістэм для апрацоўкі металаў ціскам.
Тв.:
Нелинейные эффекты в ультразвуковой обработке. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВА́ДВІЧ»,
прыватнаўласніцкі герб, якім на Беларусі, Украіне, у Літве і Польшчы карысталася каля 20 родаў, у т. л. Адамовічы, Анцэвічы, Барэйшы, Мантыгердавічы, Нарушэвічы, Станкевічы. Шчыт герба вертыкальна падзелены на 2 часткі, дзе змешчаны выявы белай стронгі ў чырв. полі і чырвонай — у белым. Клейнод над прылбіцай 5 страусавых пёраў. Вядомы з пач. 15 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАШЧА́НЕ, валашане,
сяляне, жыхары пэўнай воласці. У сярэднявеччы на Беларусі — сяляне-абшчыннікі пэўнай акругі з цэнтрам у пагосце (пастаялым двары) ці воласці (княжацкі ўдзел або дзярж. землі, што былі ў прыватным уладанні). У 14—16 ст. тэрмін «валашчане» ўжываўся для вызначэння насельніцтва воласці (у процілегласць гарадскому — мяшчанам). У 2-й пал. 16 — пач. 20 ст. валашчане — сельскае насельніцтва адм.-тэр. адзінак — валасцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБІ́ЦКАЯ (Валянціна Рыгораўна) (н. 24.1.1943, в. Рыбцы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-мікрабіёлаг. Д-рбіял.н.(1991). Скончыла БДУ (1965). З 1968 у Ін-це мікрабіялогіі АНБеларусі. Навуковыя працы па даследаванні фізіялагічна актыўных злучэнняў грыбоў, біятэхналогіі.
Тв.:
Микробный синтез на основе целлюлозы: Белок и др. ценные продукты. Мн., 1988 (разам з А.Г.Лабанком, Ж.М.Багданоўскай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКІ ШКО́ЛЬНЫ ТЭА́ТР.
Існаваў у 1760—68 у Бабруйску пры езуіцкім калегіуме. Паводле інш. звестак, т-р існаваў значна раней; захавалася друкаваная праграма 1725 пастаноўкі драмы «Акадэмія мудрасці караля Аляксандра». Пасля 1-га і 2-га актаў выконваліся інтэрмедыі і алегарычныя балеты. У 1768 вучні паказалі трагедыю свайго настаўніка рыторыкі, ураджэнца Беларусі Я.Віхерта «Любоў да айчыны, або Фемістокл» (на польск. Мове).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГІ́РАЎ (Націк Надзір-аглы) (н. 7.9.1964, г. Баку),
бел. спартсмен (барацьба дзюдо і самба). Засл. майстар спорту Беларусі (1995). Скончыў азерб.ун-т нафты і хіміі (1986). З 1987 у Мінску. Чэмпіён свету (1991, 1992) і Еўропы (1989, 1992, 1994, 1995) па самба, прызёр Кубка Еўропы (1994, 2-е месца) і чэмпіянатаў свету і Еўропы (1995, 3-е месца) па дзюдо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЗЯНЕ́НКАЎ (Міхаіл Георгіевіч) (24.1.1921, г. Рослаўль Смаленскай вобласці — 10.1.1994),
бел. трэнер і педагог. Засл. трэнер СССР (1957), засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1971). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1948). Працаваў у Бел. ін-це фіз. культуры (1940—50, 1964—87), трэнерам мінскіх футбольных камандаў «Дынама» (1950—51), «Спартак» (1954), трэнерам (1961—64) нац. зборнай Бірмы па футболе.
Дзейнічаў у 1904—13 у Беларусі ў в. Балажэвічы Мазырскага пав. (цяпер вёска ў Мазырскім раёне Гомельскай вобл.). У 1913 меў паравы рухавік, 120 рабочых. Вырабляў чаўнакі, бабіны, шпулькі і інш. абсталяванне для прадзільных і ткацкіх фабрык. Прадукцыя з-да на міжнар. выстаўцы 1905 у Бруселі адзначана Вял. залатым медалём, у 1912 у Бесарабіі — Малым залатым медалём.