Брага́ць ’прасіць’ («Будзем госпада бога брага́ць», Маш.). Машынскі (Pierw., 85) дапускае магчымасць запазычання з польск. błagać і з’яўленне ‑р‑ (замест ‑л‑) пад уплывам слова прасі́ць. Незалежна ад пытання пра запазычанне лепш тут бачыць уплыў іншай формы дзеяслова прасі́ць*праха́ць (параўн. укр. проха́ти ’прасіць’). Гл. Краўчук, БЛ, 1975 < 7), 66.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́кшта ’мачта’ (Нас., Яруш.), макштовы лес ’мачтавы лес’ (Нас.). Ст.-бел. маштъ (XVII ст.) ’мачта’ запазычана са ст.-польск. maszt(а) ’тс’ (Булыка, Запазыч., 199), якое з ням. Mast ’тс’, ’слуп’ < лац. mālus ’мачтавае дрэва’ (Брукнер, 324; Васэрцыер, 148). Устаўное ‑к‑ з’явілася пад уплывам слова бакшта ’вежа, турма’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мілі́цыя ’работнікі (і орган), якія ахоўваюць грамадскі парадак і бяспеку’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш.), міліцэ́я, мілі́ца ’тс’ (Бяльк., Шат.). Міжнароднае слова (франц. milice, ням. Miliz, італ. milizia, ісп. milicía) з першакрыніцай лац. mīlitia ’войска’, ’служба’, якое ў бел. мову прыйшло з польскай (Брожэк, «Meander» 33, 1978 (3), 129–132).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наве́ц ’мярцвяк, нябожчык’: не чалавек нават — як бы жывы навец (Васючэнка, зб. Тутэйшыя. Мн., 1989, 161). Адсутнасць дакладнай дыялектнай лакалізацыі слова, што ўзыходзіць да прасл. *navь, ц.-слав. навь ’мярцвяк’ і пад., не выключае яго запазычанне з іншых, не народных крыніц ці штучнае ўтварэнне. Параўн., аднак, на́ўскі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наганя́й ’ушчуванне’ (Яўс.). Пры наяўнасці наганя́ць ’паўшчуваць’ (Яўс.), відаць, няма патрэбы лічыць запазычаннем з рус. нагоня́й ’тс’, аднак усходняя лакалізацыя ў межах Беларусі робіць такое меркаванне дапушчальным. Этымалагічна ўзыходзіць да *gonitiy гл. гнаць, але на семантыку слова маглі ўплываць утварэнні ад га́ніць ’ганьбіць, абгаворваць’, параўн. нага́на, нага́нны і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кні́біць ’марочыць, дакучаць, назаляць’ (Нас.). Ці не звязана з укр. гнобити, гонобити ’прыгнятаць, піснуць’. Гл. ЕСУМ, 1, 539. Лаўчутэ (Балтизмы, 68) лічыць кнібіць балтызмам. Яна спасылаецца на Вяржбоўскага, які звязваў беларускае слова з літ. кпу́Ьсіоіі ’шчыпаць, церабіць’, а таксама літ. knibinti, knibinėti ’валтузіцца, кешкацца’, лат. kniebt, knipet ’шчыпаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жушмень ’быльнёг’ (мсцісл., Юрч., Слова, 257, без націску). Суфікс ‑мень, які выдзяляецца яшчэ ў глушме́нь, цясме́нь, сухме́нь, глухме́нь, слізме́нь (Сцяцко, Афікс. наз., 116). Для кораня, відаць, трэба параўноўваць з жужма2, дзе прадстаўлен і варыянт жушма, жушмо ’вязка льну, лазы’. Жушмень, магчыма, трэба разглядаць як вытворнае ад жу́шма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Засётак ’загародка (па абодва бакі ёўні)’ (Мат. Гом.). Слова, відаць, звязана з асець (гл.); ё (як і ў асётны, Нас.) можа быць другасным. Мяркулава (Этимология, 1980, 87–89) звязвае з рус. пячорск. осетоваться ’пасяліцца’ (тады, магчыма, і з посетить) і адабрае супастаўленне асець з лат. sēta ’агароджа, сялянскі двор’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парале́ль ’паралельная лінія; умоўная лінія, праведзеная па зямной паверхі паралельна экватару, усе пункты якой маюць аднолькавую геаграфічную шырыню’ (ТСБМ). З рус. паралле́ль, якое з франц. parallèle або ням. Parallel. Крыніца словалац. parallēlus ад грэч. παράλληλος ’лінія, якая ідзе ўздоўж другой’ (Клюге-Гётце, 432 і наст.; Фасмер, 3, 204).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пару́ка ’зарука ў чым-небудзь, пацвярджэнне чаго-небудзь; гарантыя’ (ТСБМ); паручы́цца, паруча́льны. Рус., укр. пору́ка, польск. poręka, чэш. poruka, серб.-харв. по̏рука, славен. pórok. З по- і рука (гл.). Слова, відавочна, праславянскага паходжання з прычыны старажытнасці звычаю паданнем рукі паручацца за каго-небудзь (параўн. Махэк₂, 523 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)