ПО́ЛЬСКАЯ РАБО́ЧАЯ ПА́РТЫЯ (ППР; Polska Partia Robotnicza),
створана 5.1.1942 на падпольным сходзе членамі б. Камуністычнай партыі Польшчы. Кіраўнікі ППР — М.Навотка (1942), П.Фіндэр (1942—43). У.Гамулка (з 1943). Актыўна ўдзельнічала ва ўзбр. барацьбе супраць герм. акупацыі Польшчы, вясной 1942 стварыла ўзбр. арг-цыю — Гвардыю Людову (з 1.1.1944 — Армія Людова). Сумесна з інш. левымі партыямі стварыла Краёву Раду Нарадову, як орган улады ў Польшчы, які не падпарадкоўваўся Польскаму ўраду ў эміграцыі. Прадстаўнікі ППР займалі ключавыя пасады ў Польскім камітэце нацыянальнага вызвалення (1944), часовым урадзе Польскай Рэспублікі (1945) і Урадзе нац. адзінства (1945—47). У снеж. 1945 адбыўся 1-ы з’езд ППР, на якім была ўхвалена праграма, якая прадугледжвала радыкальную аграрную рэформу, нацыяналізацыю асн. сродкаў вытворчасці, транспарту і банкаў. Пасля перамогі на выбарах у сейм у снеж. 1947 узяла курс на поўнае падпарадкаванне сабе інш. левых партый і прымусовую ліквідацыю апазіцыі. У снеж. 1948 у выніку аб’яднання ППР з Польскай сацыялістычнай партыяй створана Польская аб’яднаная рабочая партыя.
т. 12, с. 485
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАНЬКО́ Уладзімір Аляксандравіч (н. 2.2.1935, в. Дамашы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. кінааператар. Скончыў Нац. ін-т кінематаграфіі ў Буэнас-Айрэсе (Аргенціна, 1955). З 1957 на Рэсп. студыі тэлебачання (з 1967 гал. тэлеаператар). Творчасці ўласцівы пошук арган. адзінства аператарскага і рэжысёрскага вырашэння, жыццёвая верагоднасць і прастата пры стварэнні выразных псіхал. партрэтаў герояў. Сярод лепшых тэлеспектакляў — «Сем крыкаў у акіяне» паводле А.Касоны (1958), «Якаў Багамолаў» паводле М.Горкага (1959), «Вялікае сэрца» паводле К.Чорнага (1960), «Сэрца на далоні» (1964) і «Трывожнае шчасце» (1968) паводле І.Шамякіна, «Людзі на балоце» паводле І.Мележа (1965, Дзярж. прэмія Беларусі 1966), «Ткачы» паводле Г.Гаўптмана (1969); маст. тэлефільмаў — «Матчына благаславенне» (1958), «І смех, і бяда» (1973), «Трубач ваеннага аркестра» (1979), «Атланты і карыятыды» паводле Шамякіна, «Госць», «Бусляня» (усе 1980), «Купальская ноч» паводле «Прымакоў» Я.Купалы і фільм-канцэрт паводле песень бел. кампазітараў «Фантазія на тэму» (абодва 1982): дакумент. — «Сачыненне ў 3 «В», «Салдаты Перамогі» (1975) і інш.
А.А.Карпілава.
т. 13, с. 13
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБО́РНЫ РУХ,
плынь у каталіцкай царкве ў 14 — пач. 15 ст. Яго ідэолагі адхілялі дамаганні папства на універсальную ўладу, яны патрабавалі падпарадкавання папства дзяржаве ў свецкіх і Усяленскаму сабору ў царк. справах. Рух абумоўлены ўзмацненнем у Еўропе цэнтралізаваных дзяржаў, імкненнем нац. цэркваў дасягнуць большай самастойнасці і меншай залежнасці ад папскага прастола, ростам нар.-ератычных рухаў і падзеннем аўтарытэту папскай улады. Ідэолагамі С.р. была частка вышэйшых царк. іерархаў і свецкіх феадалаў (Ж.Жэрсон, П.д’Айі, Мікалай Кузанскі). Практычнай рэалізацыяй патрабаванняў С.р. было скліканне па ініцыятыве кардыналаў без згоды папы Пізанскага (1409, не прызнаны каталіцкай царквой) і Канстанцкага (1414) сабораў, на якіх прыняты рашэнні, накіраваныя на абмежаванне папскай улады. Прынцыпы С.р. замацаваны пастановамі Базельскага сабора (1431—49). Але адсутнасць адзінства ў царк. вярхах дазволіла папу Яўгенію IV нейтралізаваць пастановы Базельскага сабора. На Фларэнційскім саборы (1438—45) С.р. асуджаны. У 1460 булай папы Пія II забаронена апеляцыя да Усяленскага сабора. У далейшым Усяленскія саборы склікаліся толькі паводле рашэння папы.
М.В.Тараткевіч.
т. 14, с. 49
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПО́ЛЬНАСЦЬ,
сукупнасць індывідаў, аб’яднаных гістарычна складзенымі ўстойлівымі сац. сувязямі і адносінамі, наяўнасцю агульных рыс, якія надаюць ёй пэўную адметнасць. У адрозненне ад арг-цый і ін-таў, што ствараюцца людзьмі свядома, С. узнікае пад уплывам аб’ектыўных прычын (характар гаспадаркі і ладу жыцця, падзел працы, спосаб вытв-сці і інш.). Кожная С. мае свае адметныя, уласцівыя толькі ёй рысы і захоўвае іх на працягу свайго існавання. Гістарычна першымі відамі С. былі сям’я, род, племя, абшчына. Яны ўзніклі на аснове кроўнароднаснага адзінства, сумеснай вытв. дзейнасці, агульных этнічных прыкмет. З пераходам ад першабытнаабшчыннага ладу да новых больш складаных форм грамадскай арг-цыі пашырыліся крытэрыі С. і найперш за кошт агульнасці тэрыторыі і мовы, у выніку чаго ўзніклі народнасці, пазней нацыі. Нац. С. на працягу доўгага часу адыгрывае ролю гал. суб’екта грамадскіх адносін. Есць і інш. віды С., што ствараюцца на розных уласцівых ім аб’ектыўных асновах. У якасці сац. С. можна разглядаць працоўныя калектывы, прафес. групы і інш. элементы сац. структуры грамадства.
В.І.Боўш.
т. 15, с. 273
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́ЛАНД (Toland) Джон (30.11.1670, каля г. Ландандэры, Вялікабрытанія — 11.3.1722),
англійскі філосаф. Вучыўся ва ун-тах Глазга (1687—90), Эдынбурга (1690), Лейдэна (1691—92), Оксфарда (1693—95). У творах «Племя левітаў» (1691, не захаваўся), «Хрысціянства без таямніц» (1696) выступіў з крытыкай хрысціянства, за што абвінавачаны ў нападках на рэлігію і маральнасць і прыгавораны да зняволення, але схаваўся. Выдаў паліт. творы англ. рэспубліканцаў Дж.Мільтана (1699) і Дж.Гарынгтана (1700). У асн. філас. працах «Лісты да Серэны» (1704) і «Пантэістыкан» (1720) развіваў ідэі матэрыяльнасці бясконцага і вечнага Сусвету, адзінства руху і матэрыі. Рух разглядаў як сутнасную, універсальную ўласцівасць матэрыі, якая характарызуецца спрадвечнай актыўнасцю, але не выходзіў за межы механіст. матэрыялізму, адмаўляў развіццё прыроды і ўзаемасувязь руху матэрыі і яе якасных змен. Абвяргаў вучэнні Б.Спінозы пра нерухомасць і нязменнасць субстанцыі і пра мысленне як яе ўсеагульны атрыбут і канцэпцыю І.Ньютана пра абсалютную прастору. Абгрунтаваў палажэнне пра непарыўную сувязь прасторы і часу з рухам і матэрыяй.
А.Б.Савеня.
т. 15, с. 483
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
калары́т
(іт. colorito, ад лац. color = колер)
1) гарманічнае спалучэнне фарбаў, колераў (у карціне, фрэсцы, мазаіцы), якое стварае пэўнае адзінства зместу і формы (напр. светлы к.);
2) перан. сукупнасць характэрных рыс, своеасаблівасць чаго-н. (напр. мясцовы к.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
аргані́зм, ‑а, м.
1. Усякая жывая істота, расліна. Прасцейшыя арганізмы. Жывёльны арганізм. Раслінны арганізм.
2. Сукупнасць фізічных і душэўных якасцей якога‑н. чалавека. Толькі моцны, загартаваны арганізм мог вытрымаць такія жорсткія выпрабаванні. Паслядовіч.
3. перан. Тое, што нагадвае сабой складанае арганізаванае адзінства. Грамадскі арганізм. Партыйны арганізм. Тэатр нагадвае сабой грандыёзны мастацкі арганізм. □ Моладзь вучылася ў дарослых, а гімназія нагадвала маладую клетачку ў складаным арганізме рэвалюцыйна-вызваленчага руху. У. Калеснік. Магутных артэрыяў свежую кроў Па ўсім арганізме краіны Няспынна нясе цягніковы строй Скрозь буры, завеі і стыні! Лявонны.
[Лац. organismus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зваро́т, ‑у, М ‑роце, м.
1. Вяртанне адкуль‑н. назад, на ранейшае месца. Зварот на радзіму. □ Я толькі магу адно сказаць, што па звароце ў Мінск.. — мае самыя лепшыя думкі будуць аб пралетарскім чырвоным Полацку. Купала.
2. Просьба, заклік, выступленне, звернутыя, накіраваныя да каго‑, чаго‑н. Зварот партыі да народа. □ У кішэні ў .. [Бінке] ляжала лістоўка са зваротам рускага камандавання да нямецкіх салдат. Шамякін.
3. Група слоў, якія ўтвараюць пэўнае адзінства; слоўны выраз. І калі ўдаецца .. [ксяндзу Пацяйкоўскаму] які-небудзь надзвычай трапны сказ, зварот, ён паўтарае яго ўголас. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
у́нія
(лац. unio = аб’яднанне, адзінства)
1) аб’яднанне дзвюх або некалькіх дзяржаў пад уладай аднаго манарха;
2) аб’яднанне праваслаўнай і каталіцкай цэркваў на ўмовах прызнання праваслаўнай царквой вяршэнства папы рымскага з захаваннем сваіх абрадаў, напр. Брэсцкая унія 1596 г.;
3) назва розных адміністрацыйных міжнародных саюзаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
противополо́жность в разн. знач. супрацьле́гласць, -ці ж., проціле́гласць, -ці ж.;
еди́нство противополо́жностей филос. адзі́нства супрацьле́гласцей (проціле́гласцей);
их разделя́ла противополо́жность взгля́дов іх раздзяля́ла супрацьле́гласць (проціле́гласць) по́глядаў;
он по́лная противополо́жность своему́ дру́гу ён по́ўная супрацьле́гласць (проціле́гласць) свайму́ ся́бру;
◊
в противополо́жность (кому, чему) у адро́зненне (ад каго, чаго);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)