у́нія
(
1) аб’яднанне дзвюх або некалькіх дзяржаў пад уладай аднаго манарха;
2) аб’яднанне праваслаўнай і каталіцкай цэркваў на ўмовах прызнання праваслаўнай царквой вяршэнства папы рымскага з захаваннем сваіх абрадаў,
3) назва розных адміністрацыйных міжнародных саюзаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)