уз’е́хаць, ‑еду, ‑едзеш, ‑едзе; зак.

1. Заехаць на больш высокае месца. Калі ў з’ехалі на ўзгорак, Сяргей папрасіў шафёра спыніцца, вылез з машыны. Шахавец. Бомба трапіла ў наплаўны мост тады, калі санітарны аўтобус з раненымі паспеў ужо ўз’ехаць на бераг. Хомчанка. // Едучы, трапіць куды‑н., заехаць, выехаць куды‑н. Як толькі ўз’ехалі на прыгуменне, Тамаш пачаў непакоіцца. Чарнышэвіч. Сонца ўжо схавалася за лес, як на шашу з прасёлка ўз’ехала фурманка. Місько. Услед за маладымі, уз’ехалі па двор яшчэ два вазкі з дружкамі. Васілевіч.

2. Паехаць на каго‑, што‑н. Упаў [Міхал], ткнуў нагою пад задняе кола, што якраз у той момант уз’ехала на дарожны камень. Чорны. Толькі ржавая сетка-агароджа ў адным месцы была парвана — на яе, па ўсім відаць, уз’ехаў танк. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Vermútung f -, -en меркава́нне, здага́дка; падазрэ́нне;

éine ~ háben меркава́ць;

sich in ~en ergéhen* губля́цца ў здага́дках, стро́іць дапушчэ́нні;

wir sind nur auf ~en ángewiesen мы мо́жам то́лькі здага́двацца;

éine ~ fállen lássen* (выпадко́ва) вы́казаць дапушчэ́нне;

éiner ~ náchgehen* правяра́ць пра́вільнасць яко́га-н. дапушчэ́ння [падазрэ́ння]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Buch n -(e)s, Bücher

1) кні́га

2) канцыля́рская кні́га, журна́л;

im schwárzen ~ stéhen* быць у «чо́рным спі́се»;

es wird ihm schwer zu ~e stéhen* ён до́рага за гэ́та запла́ціць;

◊

Bücher máchen kéine Wéisen ≅ адно́й то́лькі кні́жнай му́драсці не хапа́е

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

náchschlagen*

1. vt (in D) даве́двацца (з кнігі), шука́ць даве́дку (у кнізе);

ein Wort im Wörterbuch ~ шука́ць сло́ва ў сло́ўніку

2. vi (s) (D) урадзі́цца, уда́цца (у каго-н.);

wem mag er wohl náchgeschlagen sein? і ў каго́ ён то́лькі ўда́ўся [ўрадзі́ўся]?

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

frisch

1. a

1) све́жы, несапсава́ны

2) я́драны, халаднава́ты

3) чы́сты, све́жы

4) бадзёры;

er ist ~ und gesúnd ён жывы́ і здаро́вы;

auf ~er Tat ertáppen злаві́ць з до́казамі злачы́нства

2. adv то́лькі што, няда́ўна;

~ gemólkene Milch малако́ з-пад каро́вы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Квач ’вялікі памазок з пакулля, рагожы для размазвання чаго-н. па якой-н. паверхні’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., ТС, Касп., Шат., КЭС, лаг., Яруш., Бяльк., Сцяшк., Грыг., Гарэц.), ’дзіцячая гульня, па правілах якой адзін з гуляючых, дагнаўшы другога, павінен дакрануцца да яго’ (ТСБМ, ТС). Параўн. укр. квач ’тс’. Польск. kwacz — запазычанне з бел. ці ўкр. Тое ж можна сказаць і аб арэальна абмежаваным рус. квач. Звычайна звязваецца па паходжанню з kvacati, якое мае таксама арэальна абмежаваны характар. Толькі балг. паралель выводзіць яго за межы бел.-укр. арэала. Насуперак Слаўскаму (3, 453) бліжэй за ўсё да квач германскія паралелі. Але разглядаць яго як запазычанне з ням. Quast нельга зыходзячы перш за ўсё з лінгвагеаграфічных меркаванняў. На жаль, мы не ведаем гоц. рэфлексацыі прагерм. kwastu‑. Можна меркаваць аб арэальна абмежаваным запазычанні з гоц. *ku̯ast‑ (ku̯ast‑ > ku̯ats). Параўн. адпаведныя прыклады ў Лекс. Палесся, 16–17. Надзейнасць гэтай гіпотэзы, аднак, невялікая, улічваючы незафіксаванасць гоц. крыніцы і фанетычныя цяжкасці (доўгі галосны і ч‑заканчэнне ў бел. і ўкр. паралелях). Сувязь квач з прасл. kvaka ’гак’, якое рэканструюецца на аснове паўднёва- і заходне-славянскіх рэфлексацый, яшчэ менш надзейная, бо не толькі істотна адрозніваецца ад квач семантычна, але рэпрэзентуе зусім іншы слав. арэал (Слаўскі, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дабрадзе́й, ‑я, м.

1. Той, хто чыніць дабро, аказвае дапамогу, паслугу каму‑н.; дабрачынец. — Прыходзьце, даражэнькія мае, часцей: вы толькі і засталіся нашымі сябрамі-дабрадзеямі. Гартны. На словах дабрадзей, а на справе ліхадзей. З нар.

2. Разм. Форма сяброўскага звароту да каго‑н., часам з адценнем іроніі, злараднасці. — Памыляешся, дабрадзей, мне пайшоў ужо дваццаць другі год. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

давалачы́ся, ‑лакуся, ‑лачэшся, ‑лачэцца; ‑лачомся, ‑лачацеся, ‑лакуцца; пр. давалокся, ‑лаклася, ‑лося; заг. давалачыся; зак.

Разм. З цяжкасцю дайсці, дабрацца да якога‑н. месца. Абарваны, галодны і стомлены, я з тэхнікума давалокся дахаты: у той час родны дом здаваўся адзінай крэпасцю, дзе нічога не пагражае! Карпюк. Цюлень давалокся да берага, плюхнуўся ў ваду, і толькі мы яго і бачылі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бібу́ла, ‑ы, ж.

1. Порыстая папера, якая мае асаблівасць убіраць і прапускаць вадкасць; прамакатка.

2. Тонкая белая або каляровая папера, прызначаная для ўпрыгожвання або ўпакоўкі чаго‑н. З трох бакоў.. [ліхтар] аблеплены бібулаю і толькі чацвёрты бок свеціцца. Барашка.

3. Разм. Нелегальнае выданне. [Надзорца] разгарнуў паперку і, зірнуўшы ў яе, задаволена заскрыпеў: — А вось яно што, камуністычная бібула! Машара.

[Лац. bibulus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вяз, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а; мн. вязы, ‑аў. Лісцевае дрэва сямейства вязавых (ільмовых). / ‑у, у знач. зб. Пасадка вязу.

2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

3. ‑а; мн. вязы, ‑оў. Драўляная перакладзіна ў санях, зробленая з вязу, дубу і інш. У .. [дзедавай] зямлянцы стаяла печ — парыльня, у якой гнуў ён кляновыя палазы, вязы-папярэчыны. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)