азе́на

(лац. ozaena, ад гр. zo = пахну)

хранічная інфекцыйная хвароба верхніх дыхальных шляхоў чалавека, якая выклікаецца капсульнымі бактэрыямі клебсіеламі, суправаджаецца атрафіяй слізістых абалонак носа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

амазо́н

(н.-лац. amazona)

папугай з кароткім хвастом, які водзіцца ў лясах Антыльскіх астравоў, Цэнтр. і Паўд. Амерыкі; цэніцца як добры імітатар мовы чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вентра́льны

(лац. ventralis, ад venter = жывот)

анат. брушны, размешчаны на брушной паверхні цела жывёлы або чалавека (пра орган або анатамічнае ўтварэнне); параўн. дарсальны 1.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вітамі́ны

(ад лац. vita = жыццё + аміны)

1) арганічныя рэчывы, неабходныя для нармальнай жыццядзейнасці арганізма чалавека і жывёл;

2) медыцынскія прэпараты, якія змяшчаюць такія рэчывы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гематазо́і

(ад гемата- + гр. zoon = асобіна)

аднаклетачныя арганізмы, якія паразітуюць у крыві пазваночных жывёл і чалавека і выклікаюць інфекцыйныя захворванні (малярыю, піраплазму і інш).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нарды́чны

(ад ням. Nord = поўнач)

паўночнаеўрапейскі;

н. тып — антрапалагічны тып белага чалавека, які характарызуецца высокім ростам, падоўжанай галавой, вузкім тварам, светлымі валасамі, блакітнымі вачамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нейруля́цыя

(ад нейрула)

утварэнне ў працэсе зародкавага развіцця нервовай пласцінкі і яе замыканне ў нервовую трубку ў хордавых жывёл і чалавека на стадыі нейрулы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рабдыты́ды

(н.-лац. rhabditida)

атрад гельмінтаў класа нематодаў, у які аб’ядноўваюцца дыктыякаўліды, метастрангіліды, протастрангіліды, трыхастрангіліды; паразітуюць у арганізмах амфібій, паўзуноў, птушак, млекакормячых і чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэсо́рбцыя

(н.-лац. resorptio, ад лац. resorbere = паглынаю)

пранікненне рэчываў у арганізм жывёл і чалавека праз паверхню скуры, слізістыя абалонкі, клетачныя мембраны шляхам дыфузіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ске́нер

(англ. scanner, ад scan = уважліва разглядаць)

прыбор, які выкарыстоўваецца для выяўлення злаякасных пухлін шляхам назірання над размеркаваннем радыеактыўных ізатопаў, уведзеных у арганізм чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)