рускі нар.маст. промысел размалёўкі па дрэве. Узнік у 2-й пал. 17 ст. на тэр. сучаснага Кавернінскага р-на Ніжагародскай вобл. Назва ад с. Хахлама — цэнтра збыту вырабаў. Х.р. ўласціва арыгінальная тэхніка афарбоўкі дрэва пад залацісты колер без выкарыстання золата. Вытачаныя прадметы (пераважна посуд) грунтавалі растворам гліны, сырым ільняным алеем і парашком волава (у сучасных вырабах алюмінію), па слоі якога выконваўся расл. ўзор. Потым посуд пакрывалі лакам з ільнянога алею і загартоўвалі пры высокай тэмпературы ў печы. Каларыту Х.р. ўласціва спалучэнне чырвонага і чорнага колераў з залацістым. Пашыраныя тыпы размалёўкі — «верхавая» (чырвоным і чорным на залацістым фоне) і «пад фон» (залацісты сілуэтны малюнак на каляровым фоне). З 1960-х г. вырабляюцца на Сёмінскай ф-цы маст. вырабаў «Хахламскі мастак» (на радзіме промыслу) і Вытворчым маст. аб’яднанні «Хахламская размалёўка» ў г. Сямёнаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́ЙФІЦ Іосіф Яфімавіч (17.12.1905, Мінск — 25.5.1995),
расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар.арт.СССР (1964). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Ленінградскі тэхнікум экраннага мастацтва (1927). З 1928 на кінастудыі «Ленфільм». У 1930—50 здымаў фільмы з А.Р.Зархі: «Гарачыя дзянёчкі» (1935), «Дэпутат Балтыкі» (1937; гал. прыз Міжнар. выстаўкі ў Парыжы), «Член урада» (1940), «Яго імя Сухэ-Батар» (1942, сумесна з Манголіяй), «Разгром Японіі» (1945, дакумент.). Яго самаст. рэжысёрскія работы вызначаюцца мастацтвам выразнай дэталі, адухоўленасцю, увагай да акцёрскай індывідуальнасці, тонкай інтэрпрэтацыяй рус. класікі. Сярод фільмаў: «Вялікая сям’я» (1954), «Справа Румянцава» (1956), «Дарагі мой чалавек» (1958), «Дама з сабачкам» (1960; прыз Міжнар. кінафестывалю ў Кане, Францыя), «Салют, Марыя!» (1970), «Ася» (1978), «Упершыню замужам», «Адзіная» (абодва 1980; за апошні прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах, Чэхія), «Шурачка» (1983), «Вандроўны аўтобус» (1990) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХМЯЛЁЎ Мікалай Паўлавіч (10.8.1901, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 1.11.1945),
расійскі акцёр, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1937). З 1919 у 2-й Студыі Маскоўскага Маст.т-ра, з 1924 у Маскоўскім Маст.акад. т-ры (у 1943—45 маст. кіраўнік). У 1932 арганізаваў Тэатр-студыю пад кіраўніцтвам М.Хмялёва, якая ў 1937 увайшла ў склад Маскоўскага т-ра імя М.Ярмолавай (у 1937—45 маст. кіраўнік). Яго акцёрскую манеру вылучалі стрыманасць і строгасць, імкненне да паглыбленага псіхал. аналізу, завершанасці сцэн. формы: Аляксей Турб ш («Дні Турбіных» М.Булгакава), Карэнін («Ганна Карэніна» паводле Л.Талстога), Тузенбах («Тры сястры» А.Чэхава) і інш. Паставіў спектаклі «Не было ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага (1934, з Л.Целяшовай), «Як вам гэта спадабаецца» У.Шэкспіра (1940), «Дзеці сонца» М.Горкага (1944, абодва з М.Кнебель). З 1920 здымаўся ў кіно: «Саламандра» (сав.-ням.), «Пакаленне пераможцаў», «Чалавек у футарале» і інш.Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942, 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́НСЮ, Хонда,
самы вялікі в-аў Японскага архіпелага, паміж Ціхім ак. і Японскім морам. Пл. 230,4 тыс.км² (з прылеглымі астравамі 231 тыс.км²), даўж. больш за 1400 км. На Х. жыве каля 80% насельніцтва Японіі. У рэльефе пераважаюць нізкія і сярэдневышынныя горы выш. 1500—2000 м (хр. Оу, Хіда, Кісо, Акаісі і інш.). Найб. высокія хрыбты (т.зв. Японскія Альпы) укрыты снежнікамі, маюць формы альпійскага рэльефу. Каля 20 дзеючых вулканаў, у т. л.Фудзіяма, і шмат патухлых. Частыя землетрасенні (катастрафічнае Такійскае ў 1923). Невял. прыбярэжныя раўніны (Канто, Нобі і інш.). Клімат акіянічны мусонны, на Пн умераны, на Пд субтрапічны. Восенню звычайна бываюць тайфуны. У гарах на Пн шыракалістыя лясы, участкі тайгі; на Пд — субтрапічныя (вечназялёныя і хвойныя) лясы. Нац. паркі — Бандай-Асахі, Ніко, Фудзі-Хаконе-Ідзу і інш. Раўніны разараны і густа населены. Гал. гарады: Токіо, Осака, Нагоя, Кіёта, Іакагама, Кобе. Пра гаспадарку гл. ў арт.Японія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕ́РАХАВА Маргарыта Барысаўна (н. 25.8.1942, г. Турынск Свярдлоўскай вобл., Расія),
расійская актрыса. Засл. арт. Расіі (1976). Вучылася ў Ташкенцкім ун-це (1959—61). Скончыла Школу-студыю пры Т-ры імя Массавета (1964), у 1964—83 і з 1987 працуе ў гэтым т-ры. Яе творчасці ўласцівы дакладнасць псіхал. аналізу, стрыманы лірызм, шчырасць, непасрэднасць: Клеапатра («Цэзар і Клеапатра» Б.Шоу), Віржыні Вальтэр («Мілы друг» Г. дэ Мапасана), Мары («Вачыма клоуна» паводле Г.Бёля), Соня («Злачынства і кара» паводле Ф.Дастаеўскага), Лізавета («Царскае паляванне» Л.Зорына), Любоў Сяргееўна («Тэма з варыяцыямі» С.Алёшына) і інш. З 1966 здымаецца ў кіно: «Бягучая па хвалях» (1967), «Беларускі вакзал» (1971), «Маналог» (1973), «Люстра», «На ўсё астатняе жыццё» (абодва 1975), «Дзённы цягнік» (1976), «Сабака на сене» (1977), «Д’Артаньян і тры мушкецёры» (1978), «Давай пажэнімся» (1983), «Яно» (1989), «Толькі для вар’ятаў» (1990), «Каралі расійскага вышуку» (1996) і інш. Выступае як рэжысёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРЫ́ЧНЫЯ ЗБУДАВА́ННІ,
пабудовы, сіметрычныя адносна верт. восі ў цэнтры гал. памяшкання, якое дамінуе ў арх. кампазіцыі. Функцыян. і маст. значэнне Ц.з. можа быць выяўлена і ў плане (круг, квадрат, шматграннік ці больш складаная геам. фігура) і ў вонкавым выглядзе.
Найб. пашыраны ў відовішчных, выставачных і прамысл. збудаваннях, у культавай архітэктуры Сярэдняга і Д.Усходу, Зах. і Усх. Еўропы (Італія, архітэктура Высокага Адраджэння).
На Беларусі Ц.з. вядомы са старажытнасці ў крыжова-купальных храмах, абарончай архітэктуры стыляў готыкі і рэнесансу. Найб. пашыраны ў канцы 18 — пач. 19 ст. (Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор, Моладаўская капліца, Слаўгарадская царква Раства Багародзіцы).
Узор мемар. Ц.з. — капліца Ляснянскага мемарыяльнага комплексу. Сярод прыкладаў сучасных Ц.з. будынак творчага аб’яднання «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь», Мінскі цырк, Гомельскі цырк, павільёны Нац. выставачнага цэнтра «БелЭкспа» і крытага рынку «Камароўскі», жылыя дамы па вул. Веры Харужай у Мінску.
Т.В.Габрусь.
Да арт.Цэнтрычныя збудаванні. Віла «Ратонда» каля г. Вічэнца (Італія). Архітэктар А.Паладыо. 16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУЛА́КІ Міхаіл Іванавіч (19.11.1908, г. Сімферопаль, Рэспубліка Крым — 29.1.1989),
расійскі кампазітар, педагог, муз.-грамадскі дзеяч. Нар.арт. Расіі (1969). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1931, кл. кампазіцыі У.Шчарбачова). У 1937—39 дырэктар і маст. кіраўнік Ленінградскай філармоніі. З 1951 працаваў у К-це па справах мастацтваў пры СМСССР, у Мін-ве культуры СССР. У 1955—59 і ў 1963—70 дырэктар і маст. кіраўнік Вял.т-ра ў Маскве. З 1933 выкладаў у Ленінградскай, з 1948 — у Маскоўскай (з 1962 праф.) кансерваторыях. Сярод твораў: балеты «Казка пра папа і работніка яго Балду» (паст. 1940), «Уяўны жаніх» (паст. 1946), «Юнацтва» (паст. 1947), «Іван Грозны» (на аснове музыкі С.Пракоф’ева да аднайм. балета, паст. 1975); опера «Малады марак сусвету» (1977); 4 сімфоніі (1930—87), сімф. цыкл «Песні і танцы старой Францыі» (1959), кантаты. Аўтар кніг «Інструменты сімфанічнага аркестра» (1950), «Жывыя ў памяці маёй» (1990), муз.-крытычных артыкулаў. З 1948 сакратар Саюза кампазітараў СССР, з 1959 — Саюза кампазітараў Расіі. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948, 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУ́РЫКАВА Іна Міхайлаўна (н. 5.10.1943, г. Белебей, Башкортастан),
расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1991). Скончыла Тэатр. вучылішча імя М.Шчэпкіна (1965). У 1965—68 у Маскоўскім т-ры юнага гледача. З 1973 у т-ры «Ленком». Яе мастацтву ўласцівы спалучэнне драм. і камед., лірычнага і эксцэнтрычнага пачаткаў, схільнасць да вострасюжэтнай трактоўкі вобразаў класічнай драматургіі: Сара, Аркадзіна («Іванаў», «Чайка» А.Чэхава), Афелія («Гамлет» У.Шэкспіра), Бабуленька («Варвар і ератык» паводле рамана Ф.Дастаеўскага «Гулец»), Філумена («Горад мільянераў» паводле п’есы Э.Дэ Філіпа «Філумена Мартурана»). З 1961 здымаецца ў кіно: «Хмары над Борскам» (1961), «У агні броду няма» (1968), «Пачатак» (1970), «Прашу слова» (1976), «Той самы Мюнхгаўзен» (1979, тэлефільм), «Тэма» (1979, вып. 1987), «Валянціна» (1981), «Васа» (1983), «Ваенна-палявы раман» (1984, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Зах. Берліне), «Рабро Адама», «Маці» (абодва 1990), «Год сабакі», «Курачка Раба» (абодва 1994), «Шырлі-мырлі» (1995) і інш.Дзярж. прэміі Расіі 1985, 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫГУ́НАЧНАЯ СТА́НЦЫЯ,
асноўнае эксплуатацыйнае прадпрыемства чыгуначнага транспарту, што ажыццяўляе прыём, адпраўленне, фарміраванне і расфарміраванне цягнікоў, абслугоўванне пасажыраў, прыём і выдачу грузаў; лінейнае падраздзяленне чыгункі. Да асн. збудаванняў і ўстройстваў Ч.с. адносяцца: станцыйныя пуці, чыгуначныя вакзалы і службова-тэхн. будынкі; платформы (пасажырскія і грузавыя, у т. л.апарэлі), склады, пагрузачна-разгрузачныя пляцоўкі і сродкі механізацыі работ (напр., краны розных тыпаў, аўтакары і электракары), пешаходныя масткі і тунэлі; прыстасаванні для тэхн. абслугоўвання лакаматываў і вагонаў (на буйных станцыях — лакаматыўныя і вагонныя дэпо); устройствы станцыйнай чыгуначнай сігналізацыі, блакіроўкі і сувязі (гл. таксама Аўтаблакіроўка). Паводле характару работы Ч.с. падзяляюцца на прамежкавыя, участковыя, сартавальныя, грузавыя і пасажырскія. Ч.с., размешчаныя на перасячэнні, злучэнні 2 ці больш чыг. ліній, утвараюць чыгуначны вузел. Паводле аб’ёму і складанасці работы адрозніваюць пазакласныя (з вял. аб’ёмам работы і высокім узроўнем тэхн. аснашчэння) і Ч.с. 1—5-га класаў. Назвы Ч.с. і схему іх размяшчэння на бел. чыгунцы гл. пры арт.Беларуская чыгунка.