самы вялікі в-аў Японскага архіпелага, паміж Ціхім ак. і Японскім морам. Пл. 230,4 тыс.км² (з прылеглымі астравамі 231 тыс.км²), даўж. больш за 1400 км. На Х. жыве каля 80% насельніцтва Японіі. У рэльефе пераважаюць нізкія і сярэдневышынныя горы выш. 1500—2000 м (хр. Оу, Хіда, Кісо, Акаісі і інш.). Найб. высокія хрыбты (т.зв. Японскія Альпы) укрыты снежнікамі, маюць формы альпійскага рэльефу. Каля 20 дзеючых вулканаў, у т. л.Фудзіяма, і шмат патухлых. Частыя землетрасенні (катастрафічнае Такійскае ў 1923). Невял. прыбярэжныя раўніны (Канто, Нобі і інш.). Клімат акіянічны мусонны, на Пн умераны, на Пд субтрапічны. Восенню звычайна бываюць тайфуны. У гарах на Пн шыракалістыя лясы, участкі тайгі; на Пд — субтрапічныя (вечназялёныя і хвойныя) лясы. Нац. паркі — Бандай-Асахі, Ніко, Фудзі-Хаконе-Ідзу і інш. Раўніны разараны і густа населены. Гал. гарады: Токіо, Осака, Нагоя, Кіёта, Іакагама, Кобе. Пра гаспадарку гл. ў арт.Японія.