няве́ра, ‑ы, м. і ж.

Разм.

1. ж. Адсутнасць веры ў што‑н., няўпэўненасць у чым‑н. Я стаяў, Злажыўшы рукі, Напусціўшы выгляд посны. Бо тачыла сэрца скруха, Бо расла нявера ў поспех. Глебка.

2. ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж. Той (тая), які (якая) не верыць у што‑н. Вельмі важна, каб людзі паверылі ў тое, што яны робяць. Але скептыкі і кяверы ўсё-такі знайшліся. Вішнеўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўце́шны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, што немагчыма суцешыць, супакоіць. Хіліла маці галаву Над папялішчам, над магілай. Але няўцешную ўдаву Навала тая не скарыла. Шушкевіч.

2. Вельмі моцны па сіле праяўлення (пра гора, слёзы і пад.). — Шабуня памёр, — сказаў Туравец. — Памёр? — перапытаў Крайко. — Эх! — У гэтым «эх» Туравец адчуў няўцешную крыўду і боль. Мележ.

3. Які не прыносіць суцяшэння; несуцяшальны. Няўцешныя весткі прыбываюць кожны дзень: Мінск у руінах, фашысцкае войска ідзе па Беларусі. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразіты́зм, ‑у, м.

1. Форма адносін паміж арганізмамі (розных відаў), пры якой адзін арганізм корміцца за кошт другога; жыццё паразіта (у 1 знач.).

2. перан. Існаванне паразіта (у 2 знач.); жыццё з чужой працы; дармаедства. Адносіны Вашамірскага да мастацтва і мастака таксама характарызуюць паразітызм прыгоннікаў. Казека. Рыгор зразумеў, што тая бесклапотнасць Ірыны, якая некалі выглядала такой чароўнай наіўнасцю і выклікала ў яго захапленне, была не чым іншым, як зародкам звычайнага паразітызму. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праслізну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Слізгаючыся, прайсці, праскочыць праз што‑н., паміж чым‑н. Пакуль я капаў, мае памочнікі так старанна перабіралі кожную грудку зямлі, што, бадай, і макавае зернетка не праслізнула б міма іх рук. Штыхаў.

2. Непрыкметна прайсці, прабрацца. Хвілінкі праз дзве зноў праслізнула фігура. Лабановічу здалося, нібы тая ж самая, што іх абганяла. Колас. Толькі Сымон Карызна выйшаў з дзвярэй свае кватэры, у іх ціхенька праслізнуў Галілей. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прые́зджы, ‑ая, ‑ае.

Які прыехаў, прыбыў адкуль‑н. Вылі тут і штацкія гарадскія людзі, і прыезджыя сяляне, і вайскоўцы. Галавач. Частка прыезджых спецыялістаў толькі што ўсялілася ў новыя дамы. Кулакоўскі. // у знач. наз. прые́зджы, ‑ага, м.; прые́зджая, ‑ай, ж. Той (тая), хто прыехаў адкуль‑н. — Дайце ваш чамадан, я занясу яго ў пакой для прыезджых. Колас. — Хто гэта? — механічна спытаўся Багуцкі ў суседа.. — Прыезджы... З Берліна... Лічыцца спецам па службе пуці... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і скляплю, склеплеш, склепле; зак., што.

1. Злучыць, змацаваць пры дапамозе кляпання. Трэснула тая дуга якраз пасярэдзіне, ды так, што ніяк яе не склеіш і не скляпаеш. Жычка. Цяпер скажу: тады назвалі былі мяне ў маёнтак дзеля таго, каб я скляпаў разарваны сабачы ланцуг і прымацаваў яго да будкі. Кулакоўскі.

2. перан. Разм. Сабраць, стварыць (гаспадарку або калектыў). [Тамаш:] — Я от усё пра алейню думаю, няўжо мы яе не скляпаем?.. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спра́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. спрах, ‑ла; зак.

Сатлець, збуцвець, ператварыцца ў парахню. Папера спрахла. / у перан. ужыв. Нібы ў сне, прадчуваючы, як зараз канчаткова рухне і спрахне ягонае жыццё, Рыбак пераступіў парог і ўпёрся позіркам у магутную печ-галанку. Быкаў.

•••

Каб ты (ён, яна і пад.) спрах — ужываецца як праклён, вырашэнне крайняй незадаволенасці кім‑, чым‑н. — Цьфу, каб ты спрах, — вылаяўся Тульба. Радкевіч. [Лявон:] — Толькі, от каб яно спрахла, дзе тая паперка? Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляту́н ’лётчык, пілот’ (Бяльк., б.-каш., Мат. Гом.) (рус. лету́н, чэш. letoun ’лятаючае насякомае’, ’кажан’, ’самалёт’, славац. letún ’тс’). Новае ўтварэнне — семантычны перанос з ляту́н ’той, хто лётае, хутка ходзіць, бегае’ (ТСБМ). Да лётаць (гл.). Аб суфіксе гл. Слаўскі (SP, 1, 134–135), Сцяцко (Афікс. наз., 68). Зусім новае ў бел. мове ’той, хто часта мяняе месца працы’ — з рус. лету́н ’тс’, якое (іран.) ’селянін, які не хацеў жыць у сваёй вёсцы, а шукаў дзесьці дадатковыя заробкі’. Крукоўскі (Уплыў, 151) разглядае гэта як сэнсавую кальку. Сюды ж: ляту́н ’дробны лешч, Abramis brama L.’, ’гусцяра, Blicca bjoerkna L.’ (Інстр. II), а таксама ляту́хатая, што шпарка ходзіць, бегае’ (міёр., З нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зяпа ’пашча’. Рус. дыял. зяпа калуж. ’рот’, дан. ’крыклівы чалавек’, серб.-харв. зја̑п ’адтуліна’. Параўн. зіепа́ті ’ледзь дыхаць’ (Сл. паўн.-зах.), віц. зіпа́ць ’раўці’ (Касп.). Параўн. славац. ziapať ’крычаць, раўці’, балг. зяпам ’стаю з адкрытымі вуснамі’, макед. зјапа ’ззяць (быць адкрытым)’, рус. зя́пать, зепа́ть ’зяваць, крычаць’, укр. зіпа́ти ’крычаць’, польск. ziepać, zipać ’цяжка дыхаць’. Зяпа — бязафіксны назоўнік ад дзеяслова *зяпа́ць ’адкрываць (пашчу)’ < прасл. zěpati. Параўн. літ. žiopsóti ’быць разявакай’, ст.-ісл. geipa ’балбатаць’, нарв. geipa ’адкрываць’, ням. geifen, geipen ’быць разявакай’. І.‑е. аснова тая ж, што ў зяваць, ззяць, зяхаць (гл.) з пашырэннем ‑p‑: *gʼhoi‑p‑, *gʼhei‑p‑. Фасмер, 2, 94–95; БЕР, 1, 671.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Табін, ст.-бел. табинъ ’гатунак тоўстай шаўковай тканіны’, табинокътая ж тканіна з прымессю воўны’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. та́бін, таби́н, ’гатунак шаўковай тканіны’, рус. табенек, полутабенек ’від шаўковай тканіны’. Старабеларускія і польскія словы Булыка (Лекс. запазыч., 115; БЛ, 17, 64–65) выводзіць непасрэдна з тур.-перс. tabin = tabi ’тс’. Украінскае і рускае словы лічацца запазычаннямі адпаведна праз польск. дыял. tabin ’гатунак шаўковай тканіны’ або ням. Tabin ’тс’ з франц. tabis (у XIV ст. atabis) ’муараваная шаўковая тканіна’ праз ісп. tabí ’тс’ з араб. attābī ’тс’. Арабская назва тканіны паходзіць ад at‑Attābī́yah, назвы квартала, дзе яна выраблялася (ЕСУМ, 5, 499; Фасмер, 4, 6; Брукнер, 563).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)