расійскі кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1984). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1959) і Тэатр. вучылішча імя Шчукіна (1968). З 1959 на кінастудыі «Масфільм». Аўтар сцэнарыя і рэжысёр (з Х.Стойчавым) дакумент. фільма «Апошнія лісты» (1966). Паставіў фільмы: «Мёртвы сезон» (1968), «Камітэт 19-ці» (1972), «Узлёт» (1979), «Першыя старты» (1980; дакумент.), «Казкі... казкі... казкі... старога Арбата» (па п’есе А.Арбузава, 1982), «Трагедыя ў стылі рок» (1989), «Жалезная заслона» (1994) і інш. Прэміі Міжнар. кінафестываляў у Кракаве і Лейпцыгу (1967), Маскве (1979), Усесаюзнага кінафестывалю (1970).
французскі рэжысёр, акцёр. З 1888 працаваў у Вольным т-ры і адначасова вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі. Заснавальнік (1893, разам з К.Маклерам) і кіраўнік (да 1929) т-ра «Эўр» (Парыж). Імкнуўся да абнаўлення і абагачэння выразных сродкаў тэатр. мастацтва, выступаў як прыхільнік паэт.т-ра, які процістаіць «прозе» тагачаснай рэчаіснасці, сцвярджаў эстэтыку сімвалізму. У 1930-я г. ставіў спектаклі ў розных т-рах Парыжа. Аўтар успамінаў аб франц. т-ры 1890-х г. — пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫНЮ́К Леанід Уладзіміравіч (н. 20.7.1932, г. Гомель),
бел. кінарэжысёр. Скончыў БДУ (1955), вучыўся на Вышэйшых курсах кінарэжысёраў Дзяржкіно СССР (1964—66). У 1955—64 працаваў у рэдакцыях бел. газет, на Мінскай студыі тэлебачання, з 1966 на кінастудыі «Беларусьфільм». Рэжысёр-пастаноўшчык фільмаў: дакумент. — «Ліст сябру», «Гамы», «Імкненне», «Дзень чалавека», «Нявеста», «Пастка» (усе 1966—70); маст. — «Пяцёрка адважных» (1971), «Вялікі трамплін» (1973), «Неадкрытыя астравы» (1975), «Сямейныя акалічнасці» (1977), «Жалезныя гульні» (1979), «Ветразі майго дзяцінства» (1981, дыплом Міжнар. кінафестывалю ў г. Готвальдаў, Чэхія, 1983), «Навучыся танцаваць» (1986), «Белае возера» (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІ́ЛБЕРГ (Spielberg) Стывен (н. 18.12.1947, г. Цынцынаты, ЗША),
амерыканскі кінарэжысёр, прадзюсер. Працуе ў жанрах меладрамы, «фільма жахаў», прыгодніцкага фільма і інш. Побач з лаканічнымі па выразных сродках фільмамі «Дуэль» (1971), «Шугарленд-экспрэс» (1974), «Колер ліловы» (1985) стварыў відовішчныя, насычаныя атракцыёнамі стужкі са складанымі трукавымі здымкамі і макетамі: «Сківіцы» (1975), «Шукальнікі страчанага каўчэга» (1981), «Іншапланецянін» (1982), «Індыяна Джонс і храм рока» (1984), «Індыяна Джонс і апошні крыжовы паход» (1989), «Парк юрскага перыяду» (1993) і інш.Рэжысёр фільмаў «Спіс Шындлера» (1993), «Выратаваць радавога Раяна» (1998; абодва прэміі «Оскар», адпаведна 1993, 1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТЭА́ТР ВСПУЛЧЭ́СНЫ», Сучасны тэатр. Засн. ў 1946 у г. Лодзь (Польшча) як «Тэатр Камеральны», з 1949 дзейнічае ў Варшаве пад сучаснай назвай. У 1954—57 аб’яднаны з «Тэатрам Нарадовым». У 1949—81 дырэктар, маст. кіраўнік і гал.рэжысёр Э.Аксер. У рэпертуары пераважна творы сучаснай польскай (Л.Кручкоўскі, Е.Шаняўскі, С.Мрожак і інш.) і сусв. (С.Бекет, Т.Уайлдэр, Б.Брэхт, М.Фрыш, Э.Іанеска, Э.Олбі і інш.) драматургіі. Ставяцца і класічныя п’есы (У.Шэкспір, І.В.Гётэ, А.Чэхаў, А.Фрэдра, А.Міцкевіч і інш.).
грузінскі акцёр, драматург.Нар.арт. Грузіі (1935). Скончыў тэатр. студыю Г.Джабадары. З 1921 акцёр Т-ра імя Ш.Руставелі. У 1928 удзельнічаў у стварэнні т-ра ў Кутаісі (цяпер Т-р імя К.Марджанішвілі ў Тбілісі), працаваў у ім да 1935. Сярод роляў: Кваркварэ Тутаберы («Кваркварэ Тутаберы» П.Какабадзе), Чаліяні («Учарашнія» Ш.Дадыяні), Гамлет, Яга («Гамлет», «Атэла» У.Шэкспіра), Гадун («Разлом» Б.Лаўранёва). Здымаўся ў кіно. Аўтар гіст. драмы «Георгій Саакадзе» (паст. 1940), кніг «Катэ Марджанішвілі — рэжысёр і настаўнік» (1949), «Успаміны і пісьмы» (1956).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТАЙН (Stein) Петэр (н. 1.10.1937, Берлін),
нямецкі рэжысёр. З 1967 працаваў у т-ры г. Брэмен. У 1970 заснаваў т-р «Шаўбюнэ» ў Зах. Берліне, узначальваў яго (да 1985). З 1991 кіраўнік Зальцбургскага муз.-тэатр. фестывалю. Паслядоўнік метадаў К.Станіслаўскага; яго спектаклі адметныя сыгранасцю акцёрскага ансамбля, глыбокай псіхал. распрацоўкай вобразаў, дакладным прачытаннем літ. твораў. Сярод пастановак: «Прынц Гомбургскі» Г. фон Кляйста, «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага (абодва 1972), «Дачнікі» М.Горкага (1974), «Арэстэя» Эсхіла (1980; 1995, Масква), «Парк» Б.Штрауса, «Тры сястры» А.Чэхава (абодва 1984), «Гамлет» У.Шэкспіра (1999, Масква) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКІ ТЭА́ТР ІМЯ́ У.МАЯКО́ЎСКАГА Створаны ў 1922 як Маскоўскі т-р Рэвалюцыі. З 1943 наз. Маскоўскі т-р драмы, з 1954 сучасная назва. У 1922—24 т-р узначальваў У.Меерхольд (паст. «Даходнае месца» А.Астроўскага, «Возера Люль» А.Файко, абодва 1923). З сярэдзіны 1920-х г. спектаклі ставілі рэжысёры розных школ, сярод пастановак: «Рэха» У.Біль-Белацаркоўскага (1924), «Чалавек з партфелем» Файко (1928). У 1930—35 гал.рэжысёр А.Папоў, які паставіў «Мой сябар» М.Пагодзіна (1932), «Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра (1935). У 1939 А.Лабанаў паставіў «Таню» А.Арбузава. У 1943—66 гал.рэжысёр М.Ахлопкаў, які паставіў спектаклі «Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева (1947), «Гамлет» У.Шэкспіра (1954), «Садоўнік і цень» Л.Лявонава (1957), «Медэя» Эўрыпіда (1961). З 1967 маст. кіраўнік А.Ганчароў, пастаноўкам якога ўласцівы яркая тэатр. форма, грамадз.-публіцыстычны пафас: «Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава (1969), «Трамвай «Жаданне» Т.Уільямса (1970), «Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага (1971), «Размовы з Сакратам» Э.Радзінскага (1975), «Бег» М.Булгакава (1978), «Заўтра была вайна» Б.Васільева (1985), «Захад» І.Бабеля (1988), «Гарбун» С.Мрожака (1992), «Ахвяра стагоддзя» паводле А.Астроўскага (1994) і інш. У розныя гады ў складзе трупы: М.Бабанава, Т.Васільева, Э.Вітарган, Ю.Глізер, Н.Гундарава, Т.Дароніна, А.Джыгарханян, Т.Карпава, І.Касталеўскі, А.Лазараў, Я.Лявонаў, С.Немаляева, Н.Русланава, У.Самойлаў, Я.Самойлаў, Б.Ценін, М.Штраўх і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКІ ТЭА́ТР «СУЧА́СНІК».
Засн. ў 1956 як Студыя маладых акцёраў (пераважна з выпускнікоў Школы-студыі імя У.Неміровіча-Данчанкі), з 1957 тэатр-студыя «Сучаснік», з 1964 сучасная назва. Заснавальнік і гал.рэжысёрт-ра А.Яфрэмаў (да 1970), з 1972 гал.рэжысёр Г.Волчак. Першы спектакль — «Вечна жывыя» В.Розава (1956). Т-р узнік у спрэчцы з афіц. мастацтвам канца 1940 — пач. 1950-х г., выражаў настроі грамадства перыяду «адлігі». Мастацтва т-ра, заснаванае на сучаснай драматургіі, вызначалася дэмакратызмам, маральным пафасам. У далейшым т-р звярнуўся да класікі; сцэн. стыль стаў больш складаным і багатым. Сярод пастановак: «Голы кароль» Я.Шварца (1960), «Без крыжа» паводле У.Цендракова, «Назначэнне» А.Валодзіна (абедзве 1963), «Звычайная гісторыя» Розава паводле І.Ганчарова (1966), «Балалайкін і К°» С.Міхалкова паводле М.Салтыкова-Шчадрына (1973), «Эшалон» (1975) і «Валянцін і Валянціна» (1976) М.Рошчына, «Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра (1975), «Рэвізор» М.Гогаля (1984), «Хто баіцца Вірджыніі Вулф?» Э.Олбі (1985), «Кватэра Каламбіны» Л.Петрушэўскай (1986), «Круты маршрут» паводле Я.Гінзбург (1989), «Пігмаліён» Б.Шоу (1994), «Тры таварышы» А.Гетмана паводле Э.М.Рэмарка (1999) і інш. У розныя гады ў т-ры працавалі і працуюць акцёры: Л.Ахеджакава, А.Вярцінская, В.Гафт, А.Даль, Н.Дарошына, Я.Еўсцігнееў, М.Казакоў, І.Кваша, Т.Лаўрова, А.Мягкоў, М.Няёлава, А.Табакоў, Л.Талмачова, П.Шчарбакоў і інш.; рэжысёры: Р.Вікцюк, Кваша, Г.Таўстаногаў, В.Фокін, А.Эфрас і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯСЛЮ́К Уладзімір Уладзіміравіч (н. 10.7.1941, г. Беласток, Польшча),
бел.рэжысёр, аператар дакумент. кіно. Засл. дз. маст. Беларусі (2000). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1976). З 1958 працуе на кінастудыі «Беларусьфільм» у аб’яднанні «Летапіс». Аператар дакумент. фільмаў «Усё пачынаецца з праекта» (1971, Бронзавы медаль Міжнар. кінафестывалю ў Заграбе), «Птушка Ікс» (1972, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Тэгеране), «Вялікая дыяганаль» (1975, прызы Усесаюзнага кінафестывалю ў Мінску і міжнар. ў Будапешце, Лондане), «О спорт, ты — свет!» (1981, прыз Усесаюзнага кінафестывалю ў Фрунзе). Рэжысёр і аператар фільмаў пра спорт: «Вышыня» (1978, прыз Міжнар. фестывалю спарт. фільмаў у Венецыі), «Трамплін ля возера» (1980, прыз Усесаюзнага кінафестывалю спартыўных фільмаў у Фрунзе), «У атацы ўся каманда» (1983, прыз Усесаюзнага кінафестывалю спарт. фільмаў у г. Каўнас), «Гуляючы, вер...» (1984, Залаты медаль Усесаюзнага кінафестывалю спарт. фільмаў у Рызе), «Зоркі фрыстайла» (1994, спец. прыз Міжнар. кінафестывалю спарт. фільмаў у Маскве), «Выбіраючы гімнастыку, выбіраю лёс» (прыз Міжнар. кінафестывалю спарт. фільмаў у Маскве), «Сузор’е» (абодва 1996), «Убачыць перамогу» (1997, Гран-пры Міжнар. кінафестывалю спарт. фільмаў у Маскве), «Чаканне», «Трэнер» (абодва 1999), «Зорачкі са Смалявіч» (2000), «Малафееў. 20 гадоў пазней» (2001), «Хлопцы з МЧС» (2002). Фільмы «Стварэнне сціплай прыгажосці» (1999), «Імгненні жыцця», «Сёння — Аляксей Дудараў» (абодва 2000), «Сумаравы. Адкрыцці душы» (2001) прысвечаны бел. мастацтву. Фільмы «Трэці анёл затрубіў» (1991, прыз Міжнар. кінафестывалю «Экамір» у Мінску), «Бяда» (1992, прызы міжнар. кінафестываляў «Залаты Віцязь» у Маскве і «Экамір» у Мінску) аб праблемах Чарнобыля. Фільм «Ад зор чэрвеньскіх» (2000) пра франтавых кінааператараў.