ШТАЙН (Stein) Петэр (н. 1.10.1937, Берлін),
нямецкі рэжысёр. З 1967 працаваў у т-ры г. Брэмен. У 1970 заснаваў т-р «Шаўбюнэ» ў Зах. Берліне, узначальваў яго (да 1985). З 1991 кіраўнік Зальцбургскага муз.-тэатр. фестывалю. Паслядоўнік метадаў К.Станіслаўскага; яго спектаклі адметныя сыгранасцю акцёрскага ансамбля, глыбокай псіхал. распрацоўкай вобразаў, дакладным прачытаннем літ. твораў. Сярод пастановак: «Прынц Гомбургскі» Г. фон Кляйста, «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага (абодва 1972), «Дачнікі» М.Горкага (1974), «Арэстэя» Эсхіла (1980; 1995, Масква), «Парк» Б.Штрауса, «Тры сястры» А.Чэхава (абодва 1984), «Гамлет» У.Шэкспіра (1999, Масква) і інш.
т. 17, с. 468
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)