род вымерлых паўзуноў падатр. заўрапод атр. яшчаратазавых дыназаўраў. 3—4 віды. Вядомы з юры Паўн. Амерыкі і Пд Англіі. Упершыню рэшткі Д. выяўлены ў штаце Каларада (1887).
Даўж. да 27 м, маса каля 10 т. Зграбныя жывёлы з невял. галавой, тонкай доўгай шыяй і доўгім прутападобным хвастом. Магутная спінная мускулатура дазваляла адрываць пярэднія ногі ад зямлі і падымацца на задніх, каб дацягвацца да крон дрэў. Маса ног складала амаль палову масы цела. Мускулатура мацавалася пры дапамозе высокіх асцістых адросткаў крыжавых і злучаных з імі спінных і хваставых пазванкоў. На ніжняй паверхні хваставых пазванкоў былі двайныя (парныя) адросткі для засцярогі хваста, калі ён цягнуўся па зямлі (адсюль назва роду, якая азначае «двайны адростак», або «двухадросткавая істота». Насавыя адтуліны і вочы размяшчаліся на вяршыні чэрапа. Зубы нешматлікія, слабыя, былі толькі ў пярэдняй частцы сківіц. Расліннаедныя, карміліся мяккай воднай і наземнай расліннасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́МАНТ (Mammuthus primigenius),
вымерлае млекакормячае сям. сланоў атр. хобатных. Жыў у сярэднім і познім плейстацэне, быў пашыраны ў тундры і стэпах Еўропы, Паўн. Азіі і Паўн. Амерыкі. Нагадваў сучаснага інд. слана. На Беларусі рэшткі знойдзены больш чым у 200 месцах (найб. — у бас. рэк Дняпро і Сож, таксама на тэр. Мінска). Вымер каля 10 тыс.г. назад. У мёрзлым грунце Аляскі і Сібіры знаходзяць М., у якіх захаваліся мяккія тканкі, скура, поўсць, рэшткі корму ў страўніку. Выкапнёвыя рэшткі выкарыстоўваюць пры вызначэнні ўзросту геал. адкладаў.
Даўж. да 4 м, выш. каля 3,5 м, маса да 7 т. Поўсць доўгая, густая, бурая або рыжаватая. Відазмененыя разцы (біўні) выгнутыя, даўж. да 4,5 м, маса кожнага да 120 кг. Зубы (у дарослых было 4) складаліся з тонкіх дэнцінава-эмалевых пласцінак і на працягу жыцця (70—80 гадоў) мяняліся 6 разоў. Расліннаедныя. Былі аб’ектам палявання чалавека каменнага веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Mätzchenn -s, - разм. малы́ш, дурне́нькі;
◊
~ máchen стро́іць ду́рня, рабі́ць глу́пствы;
mach mir kéine ~ vor! не загаво́рвай мне зу́бы!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
жы́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.
1. Цякучая сумесь вадкіх і цвёрдых рэчываў. Гнаявая жыжка. □ Да раніцы ад прыгожай белі не засталося і следу — усё было пакрыта брудна-шэрай жыжкай з гразі і снегу.Васілёнак.
2. Вадкая частка стравы. Джвучка боўтаецца лыжкай у халадніку — ловіць агуркі; сёрбае праз зубы жыжку.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́скудзь, ‑і, ж.
Разм.пагард. Пра каго‑н. агіднага, паскуднага або пра што‑н. агіднае, паскуднае. Даміра падышоў зусім блізка, адштурхнуў Канькова, працадзіўшы скрозь зубы: — Ты вось што, на маёй дарозе не стой. Думаў, чалавек ты, аж не,.. поскудзь.Асіпенка.Самагонная поскудзь борзда разлілася па .. [Саўкавых] жылах, стукнула ў галаву.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́чны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і сакавіты. Растуць, цвітуць сады і вінаграды, У сонцы спеюць сочныя плады.Купала.І сонца узышло! Трубі, трубі, пастух! Склікай кароў сваім вясёлым клічам. Травою сочнаю іх пачастуе луг, Напоіць рэчка іх вадой крынічнай.Панчанка.З-за тоўстых сочных губ паказваліся вялікія конскія зубы.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Вярэ́йкі, варэ́йкі ’дошкі або жэрдкі, якія выконваюць функцыю прымітыўных варот’ (хойн., Нар. сл.); ’крайнія зубы грабянёў’ (КТС). Да *‑віраць < ver‑/vor‑/vьr‑. Гэты корань маецца ў бел.абора < ob‑vora. Суф. ‑эйк‑ пашыраны ў зах.-бел. гаворках (Сцяцко, Афікс. наз., 37). Параўн. таксама чэш.zavírati ’зачыняць’, závora ’засоўка, закрутка’, závorky ’шлагбаум’, славац.vora ’агароджа’, укр.вір ’агароджа з жэрдак’, вірʼя ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перакавы́ (піракавы́) ’папярочны (пра бэльку, баразну, загон)’ (Сл. ПЗБ; Мат. Маг.), ’канявая сцяна’ (ЛА, 4), ’пярэдні (пра зубы)’ (Нар. Гом.). Да пе́рак (гл.). Сюды ж перакавень ’папярочка (пра баразну)’ (бых., ЛА, 2), перакаве́ц ’тс’ (чэрв., Нар. лекс., ЛА, 2), перакаві́к, пяра́к ’градка ўпоперак’ (Шат.), пірікаві́ца ’папярочная перакладзіна’ (Юрч. СНЛ), бялын.піракаве́ц ’палена’, піракавы́я барозны — папярочныя барозны, засаджаныя бульбай (Нар. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
teeth
[ti:Ө]
n., pl. of tooth
зу́бы
armed to the teeth — мо́цна ўзбро́ены, узбро́ены да зубо́ў
•
- get one’s teeth into
- grit one’s teeth
- show one’s teeth
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
цы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Ліцца, біць маленькімі струменьчыкамі. У ранішняй цішыні чуваць, як са звонам цыркае ў даёнкі малако.Дуброўскі.Густы дробны дожджык цыркае зверху, цягнецца золкай павуцінай.Бядуля.//каго. Абл. Даіць. Маці ў хляве цыркала.. карову ды ўсё прыгаварвала, каб тая добра стаяла на адным месцы.Каваль.
2. Пляваць цераз зубы. Андрэй.. цыркаў праз зубы ў агонь.Пташнікаў.З-за трактара паяўляецца Хведар. Ён стаіць, адставіўшы нагу, раз-пораз цыркае слінай.Асіпенка.
3. Стракатаць (пра насякомых, птушак). Спалохана цыркалі і зноў змаўкалі сонныя птушкі.Курто.Стаяла цішыня, толькі цыркалі конікі і ледзь чутна шапацела трава.Федасеенка.
4. Даваць, выдаваць, важыць патроху, невялікімі порцыямі. Сястра трохі памагае, але што — цыркае па кропельцы.Янкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)